https://bel.sputnik.by/20260419/novyya-elektrobusy-maz-vyekhal-na-vultsy-sankt-petsyarburga-1106264484.html
Новыя электробусы МАЗ выехалі на вуліцы Санкт-Пецярбурга
Новыя электробусы МАЗ выехалі на вуліцы Санкт-Пецярбурга
Sputnik Беларусь
Машыны, сабраныя амаль поўнасцю з беларускіх і расійскіх камплектуючых, не патрабуюць дзённай падзарадкі, а для горада на Няве прадугледжаны дадатковыя опцыі. 19.04.2026, Sputnik Беларусь
2026-04-19T14:55+0300
2026-04-19T14:55+0300
2026-04-19T14:55+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
санкт-пецярбург
навіны
маз
электробус
палітыка
эканоміка
грамадства
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/04/10/1106262469_0:66:1280:786_1920x0_80_0_0_a07d5221724f9d7becf094dae8beda62.jpg
МІНСК, 19 кра – Sputnik. Электробусы МАЗ 303Е пачалі працу на гарадскіх маршрутах у Санкт-Пецярбургу, паведаміў Telegram-канал Мінскага аўтазавода.Раней паведамлялася, што гэта самая маштабная партыя серыйных электробусаў, пастаўленых у Санкт-Пецярбург. 100 электробусаў будуць курсіраваць па маршрутах у розных раёнах горада.Вытворчасць нізкападлогавага электробуса з начной зарадкай МАЗ 303Е23 была поўнасцю лакалізавана ў рамках Саюзнай дзяржавы. Ён складаецца з камплектуючых, якія выраблены на прадпрыемствах Беларусі і Расіі.Машына аснашчана энергаэфектыўнай батарэяй з запасам ходу не менш як 240 км. Такім чынам падзарадка ажыццяўляецца ў начны час.Варыянт электробуса для Санкт-Пецярбурга дапоўнены сістэмай прыярытэтнага праезду, камерай кантролю стану вадзіцеля з вібраводгукам, а таксама інтэграванымі сэрвісамі аплаты, навігацыі і інфармавання пасажыраў.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20260304/novyya-traleybusy-maz-vyyduts-na-garadskya-marshruty--smalensku-1104889853.html
санкт-пецярбург
беларусь
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/04/10/1106262469_73:0:1208:851_1920x0_80_0_0_9c4049497cf66a4d7dae622133929705.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, санкт-пецярбург, навіны , маз, электробус, палітыка, эканоміка, грамадства, беларусь, расія
саюзная дзяржава, санкт-пецярбург, навіны , маз, электробус, палітыка, эканоміка, грамадства, беларусь, расія
Новыя электробусы МАЗ выехалі на вуліцы Санкт-Пецярбурга
Машыны, сабраныя амаль поўнасцю з беларускіх і расійскіх камплектуючых, не патрабуюць дзённай падзарадкі, а для горада на Няве прадугледжаны дадатковыя опцыі.
МІНСК, 19 кра – Sputnik. Электробусы МАЗ 303Е пачалі працу на гарадскіх маршрутах у Санкт-Пецярбургу, паведаміў Telegram-канал Мінскага аўтазавода.
Раней паведамлялася, што гэта самая маштабная партыя серыйных электробусаў, пастаўленых у Санкт-Пецярбург. 100 электробусаў будуць курсіраваць па маршрутах у розных раёнах горада.
"Паэтапны выхад на лініі адразу ста новых электробусов – гэта важны крок да сучаснага, экалагічнага і зручнага грамадскага транспарту, стварэнне якога ўваходзіць у нашу праграму дзесяці прыярытэтаў развіцця Пецярбурга", - цытуе губернатара Санкт-Пецярбурга Аляксандра Бяглова Telegram-канал аўтазавода.
Вытворчасць нізкападлогавага электробуса з начной зарадкай МАЗ 303Е23 была поўнасцю лакалізавана ў рамках Саюзнай дзяржавы. Ён складаецца з камплектуючых, якія выраблены на прадпрыемствах Беларусі і Расіі.
Машына аснашчана энергаэфектыўнай батарэяй з запасам ходу не менш як 240 км. Такім чынам падзарадка ажыццяўляецца ў начны час.
Варыянт электробуса для Санкт-Пецярбурга дапоўнены сістэмай прыярытэтнага праезду, камерай кантролю стану вадзіцеля з вібраводгукам, а таксама інтэграванымі сэрвісамі аплаты, навігацыі і інфармавання пасажыраў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"