Форум "Еўразія – тэрыторыя традыцыйных каштоўнасцей" пройдзе ў Маскве

© Photo : Национальный центр "Россия"Мерапрыемства ў Нацыянальным цэнтры "Россия", архіўнае фота
Мерапрыемства ў Нацыянальным цэнтры Россия, архіўнае фота - Sputnik Беларусь, 1920, 22.04.2026
Падпісацца
Міжнародны форум збярэ палітыкаў, дыпламатаў, грамадскіх і культурных дзеячаў для абмеркавання захавання традыцыйных каштоўнасцей Еўразіі.
МІНСК, 22 кра – Sputnik. Грамадска-дзелавы форум "Еўразія – тэрыторыя традыцыйных каштоўнасцей" пройдзе 23-24 красавіка ў Маскве на пляцоўцы Нацыянальнага цэнтра "Россия".
Мерапрыемства стане буйной пляцоўкай для абмеркавання пытанняў захавання гістарычнай праўды, нацыянальных традыцый і агульных каштоўнасцей народаў Еўразіі.
У рабоце форуму прымуць удзел прадстаўнікі дзяржаўных структур, грамадскіх арганізацый, навукі, бізнесу, адукацыі і культуры.
Сярод заяўленых удзельнікаў – саветнік-пасланнік пасольства Беларусі ў Расіі Ірына Акуловіч, аўтар праекта "Жывая памяць пакаленняў" Аляксей Талай, дырэктар Дэпартамента інфармацыі і друку МЗС РФ Марыя Захарава, член Камітэта Дзярждумы РФ па міжнародных справах Марыя Буціна.
Таксама ўдзел прымуць народны артыст РФ Сяргей Бязрукаў, узбекскі і расійскі рэжысёр кіно і тэлебачання Джанік Файзіеў, намеснік старшыні Камітэта Дзярждумы РФ па справах СНД, еўразійскай інтэграцыі і сувязях з суайчыннікамі Арцём Тураў.
Праграма форуму ўключае абмеркаванне еўразійскай інтэграцыі, развіцця гуманітарнага супрацоўніцтва і падтрымкі гістарычнай асветы.
Форум пройдзе другі раз, ён прымеркаваны да гадавіны стварэння АНА "Евразия".
АНА "Евразия" – аўтаномная некамерцыйная арганізацыя, створаная для развіцця міжнароднага гуманітарнага супрацоўніцтва. Яна аб’ядноўвае больш за 100 тысяч удзельнікаў з 30 краін і рэалізавала больш за 1 400 праектаў у сферах адукацыі, культуры, медыцыны і дабрачыннасці.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Цырымонія ўзнагароджання прэміі Еўразія - Sputnik Беларусь, 1920, 29.10.2025
Чатыры прадстаўнікі Беларусі сталі лаўрэатамі прэміі "Еўразія"
Стужка навiн
0