Відэа

Памяць ахвяр аварыі на ЧАЭС ушанавалі ў Мінску

Падпісацца
Сёння ў Беларусі праходзяць жалобныя мітынгі і мерапрыемствы, прымеркаваныя да гадавіны самай страшнай тэхнагеннай катастрофы сучаснасці – аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі.
Ліквідатары наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС, ветэраны, дэпутаты, чыноўнікі ўшанавалі хвілінай маўчання памяць усіх, хто аддаў жыццё дзеля бяспекі будучых пакаленняў, і ўсклалі кветкі і вянкі да памятных знакаў "Ахвярам Чарнобыля" і "Камень міру Хірасімы".
Жалобная цырымонія прайшла ў сталічным парку Дружбы народаў у нядзелю.
У гэтым годзе 26 красавіка споўнілася 40 гадоў з дня самай буйной катастрофы ў гісторыі атамнай энергетыкі.
Тэхнагенная катастрофа ў Чарнобылі стала выпрабаваннем для цэлых пакаленняў. Але боль не зламаў, а з’яднаў беларусаў. Мужнасць ліквідатараў, гады ўпартай працы вучоных і эколагаў, строгія новыя стандарты ў атамнай энергетыцы змаглі пераадолець наступствы аварыі.
Радыяцыйны фон на большасці тэрыторый прыйшоў у норму, прырода паступова аднаўляецца, а людзі ўпэўнена глядзяць у будучыню. Памяць аб тых, хто стаў на абарону міру ад нябачнай пагрозы, не згасае.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Стужка навiн
0