Зона, дзе пчолы шмат п’юць, а коні – на кантролі прэзідэнта

© Sputnik / Татьяна Федоренко
Падпісацца
Па даручэнні прэзідэнта ў Палескім радыяцыйна-экалагічным запаведніку пачалі рабіць мёд і развіваць конегадоўлю яшчэ 30 гадоў таму. Як цяпер утрымліваюць племянных коней і чым частуюць пчол, каб яны давалі чысты мёд, у матэрыяле Sputnik.
Зона адчужэння ў Палескім радыяцыйна-экалагічным запаведніку – месца ўнікальнага эксперыменту, дзе жыццё кіпіць на тэрыторыях, палітых радыеактыўнымі ападкамі пасля аварыі 1986 года. Тут здолелі адаптаваць забруджаныя землі пад пашы для ідэальных памагатых фермераў – племянных коней пароды рускі ламавік.

Коні пароды рускі ламавік у Палескім радыяцыйна-экалагічным запаведніку
© Sputnik / Татьяна Федоренко
"1015 га зямлі ў абмежаваным карыстанні ўжываюць у запаведніку пад пашы і сенажаць. Усё, што тут вырошчваецца, ідзе на корм коням. У нас свая тэхніка, абсталяванне, механізатары і нават старэнькі камбайн. 500 тон збожжа на ім намалацілі летась", - падзяліўся дырэктар Палескага радыяцыйна-экалагічны запаведніка Аляксей Цішкавец.

Дырэктар Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка Аляксей Цішкавец
© Sputnik / Татьяна Федоренко
Субяседнік расказаў, што перад продажам коней спецыялісты праводзяць дазіметрыю, атрымліваюць пратакол выпрабаванняў і толькі пасля гэтых працэдур у гаспадарцы рэалізуюць жывёл.
"Прадаём у асноўным маладняк, таму што ён не паспявае назапашваць радыенукліды", - удакладніў Цішкавец.
Конегадоўляй у запаведніку займаюцца з 1996 года па даручэнні прэзідэнта. Сёння ў Хойніцкім, Брагінскім і Нараўлянскім раёнах налічваецца 445 галоў пароды рускі ламавік, з іх 300 – на хойніцкім участку: асноўныя кабылы, жарабцы-вытворнікі і маладняк бягучага года.

1/3
© Sputnik / Татьяна Федоренко
Коні пароды рускі ламавік у Палескім радыяцыйна-экалагічным запаведніку

2/3
© Sputnik / Татьяна Федоренко

3/3
© Sputnik / Татьяна Федоренко
1/3
© Sputnik / Татьяна Федоренко
Коні пароды рускі ламавік у Палескім радыяцыйна-экалагічным запаведніку
2/3
© Sputnik / Татьяна Федоренко
3/3
© Sputnik / Татьяна Федоренко
Сёлета на фермах з’явіліся на свет 66 жарабят. Маладняк пад кабылай тут трымаюць да сямі месяцаў, потым разлучаюць і развозяць па розных раёнах: кабылак у Брагінскі, а жарэбчыкаў у Нараўлянскі.

Вядучы заатэхнік Арэвіцкага лясніцтва Алена Болдырава
© Sputnik / Татьяна Федоренко
"У год прадаём 85 галоў. Цана пытання – 1 300 долараў ЗША. Купляюць у асноўным фермеры, прадпрымальнікі. Рэалізуем коней толькі для працы ў гаспадарках, на мяса не вырошчваем", - расказала вядучы заатэхнік Арэвіцкага лясніцтва Алена Болдырава, якая 22 гады займаецца развядзеннем коней.

Коні пароды рускі ламавік у Палескім радыяцыйна-экалагічным запаведніку
© Sputnik / Татьяна Федоренко
Углыб зоны не лятаюць, і шмат п’юць
На трох участках Палескага запаведніка – гэта больш за 200 тыс га зямель – у Хойніцкім, Брагінскім і Нараўлянскім раёнах актыўна займаюцца не толькі конегадоўляй. У 1991 годзе тут з’явіўся першы эксперыментальны пчальнік з пяці раёў пчол. У далейшым развіццё вытворчасці чыстага мёду на забруджаных радыенуклідамі тэрыторыях стала магчымым дзякуючы візіту прэзідэнта ў 2001 годзе.
"Менавіта кіраўнік дзяржавы даручыў развіваць на нашых тэрыторыях пчалярства як від эксперыментальна-гаспадарчай дзейнасці. У пратаколе даручэнняў кіраўніка дзяржавы было ўказана давесці колькасць пчальнікоў да дзесяці. Сёння на тэрыторыі запаведніка – больш за 500 пчоласямей", - расказаў дырэктар Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка Аляксей Цішкавец.
Дырэктар запаведніка адзначыў, што напрамак гэты перспектыўны. Пры спрыяльных умовах надвор’я за год тут можна здабываць да 11 тон мёду з пчальнікоў.
"Даволі нядрэнная ўраджайнасць ад кожнай пчоласям’і – каля 26-27 кг мёду за год", - растлумачыў Аляксей Цішкавец.
На пчальніках працуюць спецыялісты, якія прайшлі навучанне і падрыхтоўку. Сярод іх ляснік Сяргей Красоўскі. Ён даглядае пчол на Хойніцкім участку зоны адчужэння. У яго полі адказнасці – 50 пчоласямей.
Па словах субяседніка, пчальнікі размешчаны па перыметры запаведніка, а самі пчолы ўглыб забруджанай тэрыторыі не лятаюць. Побач з пчальніком – меданосныя палі фацэліі і баркуну, якія засяваюць супрацоўнікі запаведніка.

Ляснік Сяргей Красоўскі даглядае пчол на Хойніцкім участку зоны адчужэння
© Sputnik / Татьяна Федоренко
"У пчол дастаткова харчавання побач. Нават ваду ім не даводзіцца здабываць самім", - паказвае на шкляную тару ляснік і дадае, што вада ў пчол павінна стаяць заўсёды і быць крыху падсоленай. У суткі меданосныя насякомыя са ўсяго пчальніка выпіваюць прыкладна дзевяць літраў вадкасці.
Субяседнік дадаў, што мёд з кожнай выкаткі праходзіць радыяцыйны кантроль у абласной санслужбе. Яго адвозяць на даследаванне партыямі, а чысціню прадукту пацвярджаюць сертыфікатам якасці.

Развядзенне пчол у Палескім радыяцыйна-экалагічным запаведніку
© Sputnik / Татьяна Федоренко
"Наш мёд чысты, баяцца няма чаго. Купляюць, як беларусы, так і расіяне, казахі. Уся прадукцыя запаведніка праходзіць шматступеньчаты строгі кантроль", - запэўніў Красоўскі.
Пчалярства на тэрыторыі запаведніка працягнуць развіваць, ужываючы сучасныя тэхналогіі. У запаведніку паступова пераходзяць на электрычныя медагонкі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
