https://bel.sputnik.by/20260427/belarusam-rykhtavatstsa-maskvu--kantsy-krasavka-nakryla-snegapadam--vdea-1106550493.html
Беларусам рыхтавацца? Маскву ў канцы красавіка накрыла снегападам – відэа
Беларусам рыхтавацца? Маскву ў канцы красавіка накрыла снегападам – відэа
Sputnik Беларусь
Паводле прагнозаў, снегапад у Маскве будзе ісці да канца дня і працягнецца ў аўторак, пры гэтым тылавая частка цыклону над паўночным захадам еўрапейскай... 27.04.2026, Sputnik Беларусь
2026-04-27T15:11+0300
2026-04-27T15:11+0300
2026-04-27T15:11+0300
відэа
відэа
саюзная дзяржава
беларусь
расія
масква
снег
мокры снег
снегапад
катаклізмы надвор'я
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/04/1b/1106540705_0:160:3074:1889_1920x0_80_0_0_da19a2a6b0c2691a151c987e6cef7f70.jpg
"Аранжавы" ўзровень пагоднай небяспекі абвясцілі ў Маскве і маскоўскім раёне на панядзелак 27 красавіка – напярэдадні майскіх свят на расійскую сталіцу абрынуўся моцны снегапад. Вышыня снежнага покрыва месцамі дасягнула рэкордных 12 см.У расійскім Гідраметцэнтры папярэджваюць аб наліпанні мокрага снегу на дрэвы і галалёдзіцы. Як паведамляюць экстраныя службы, з раніцы з-за снегу і моцнага ветру на дарогі і дваровыя тэрыторыі ў Маскве ўпала ўжо каля паўсотні дрэў, пашкоджана некалькі аўтамабіляў.Фіксуюцца затрымкі грамадскага транспарту, паводле звестак СМІ, цэны на таксі на фоне непагадзі падскочылі ўдвая, пры гэтым аэрапорты "Шереметьево" і "Домодедово" пакуль працуюць у штатным рэжыме.Па прагнозах, да канца дня надвор’е ў расійскай сталіцы працягне пагаршацца.Што да беларускага надвор’я, то яго ў панядзелак вызначае тылавая частка цыклону з цэнтрам над паўночным захадам еўрапейскай тэрыторыі Расіі. Сіноптыкі абяцаюць на працягу дня моцны парывісты вецер і невялікія кароткачасовыя ападкі (дождж і мокры снег) амаль па ўсёй краіне. У найбліжэйшыя два дні (аўторак і сераду) таксама чакаюцца кароткачасовыя дажджы і мокры снег з моцным парывістым ветрам і начнымі замаразкамі ад 0 да –3°С.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
беларусь
расія
масква
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Снегопад в Москве
Sputnik Беларусь
"Оранжевый" уровень погодной опасности объявили в столичном регионе в понедельник.
В Гидрометцентре предупреждают о налипании мокрого снега на деревья и гололедице на дорогах. Утренний снегопад уже привел к падению дерева на пути метро.
По экстренному сообщению синоптиков, в ближайший час и до конца суток погода ухудшится.
2026-04-27T15:11+0300
true
PT1M24S
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/04/1b/1106540705_172:0:2903:2048_1920x0_80_0_0_7e0a1eb9101fe792a8a8c28f35c9cd91.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
відэа, саюзная дзяржава, беларусь, расія, масква, снег, мокры снег, снегапад, катаклізмы надвор'я, надвор'е, прагноз надвор'я, грамадства, видео
відэа, саюзная дзяржава, беларусь, расія, масква, снег, мокры снег, снегапад, катаклізмы надвор'я, надвор'е, прагноз надвор'я, грамадства, видео
Беларусам рыхтавацца? Маскву ў канцы красавіка накрыла снегападам – відэа
Паводле прагнозаў, снегапад у Маскве будзе ісці да канца дня і працягнецца ў аўторак, пры гэтым тылавая частка цыклону над паўночным захадам еўрапейскай тэрыторыі Расіі ўплывае і на беларускае надвор’е. Наступствы снегападу ў Маскве глядзіце на відэа.
"Аранжавы" ўзровень пагоднай небяспекі абвясцілі ў Маскве і маскоўскім раёне на панядзелак 27 красавіка – напярэдадні майскіх свят на расійскую сталіцу абрынуўся моцны снегапад. Вышыня снежнага покрыва месцамі дасягнула рэкордных 12 см.
У расійскім Гідраметцэнтры папярэджваюць аб наліпанні мокрага снегу на дрэвы і галалёдзіцы. Як паведамляюць экстраныя службы, з раніцы з-за снегу і моцнага ветру на дарогі і дваровыя тэрыторыі ў Маскве ўпала ўжо каля паўсотні дрэў, пашкоджана некалькі аўтамабіляў.
Фіксуюцца затрымкі грамадскага транспарту, паводле звестак СМІ, цэны на таксі на фоне непагадзі падскочылі ўдвая, пры гэтым аэрапорты "Шереметьево" і "Домодедово" пакуль працуюць у штатным рэжыме.
Па прагнозах, да канца дня надвор’е ў расійскай сталіцы працягне пагаршацца.
Што да беларускага надвор’я, то яго ў панядзелак вызначае тылавая частка цыклону з цэнтрам над паўночным захадам еўрапейскай тэрыторыі Расіі. Сіноптыкі абяцаюць на працягу дня моцны парывісты вецер і невялікія кароткачасовыя ападкі (дождж і мокры снег) амаль па ўсёй краіне. У найбліжэйшыя два дні (аўторак і сераду) таксама чакаюцца кароткачасовыя дажджы і мокры снег з моцным парывістым ветрам і начнымі замаразкамі ад 0 да –3°С.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"