https://bel.sputnik.by/20260429/abnolenuyu-respublkanskuyu-doshku-gonaru-adkryyuts-snnya--mnsku-1106604683.html
Абноўленую Рэспубліканскую дошку Гонару адкрыюць сёння ў Мінску
Абноўленую Рэспубліканскую дошку Гонару адкрыюць сёння ў Мінску
Sputnik Беларусь
Указам кіраўніка дзяржавы вызначаны пераможцы рэспубліканскіх спаборніцтваў па выніках пяцігодкі і мінулага года. 29.04.2026, Sputnik Беларусь
2026-04-29T11:42+0300
2026-04-29T11:42+0300
2026-04-29T11:42+0300
мінск
эканоміка
палітыка
грамадства
рэспубліканская дошка гонару
навіны
беларусь
у беларусі
міністэрства эканомікі рб
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102347/28/1023472835_0:501:4804:3203_1920x0_80_0_0_4e364349ef32fcf93a3ec67ae21151d5.jpg
МІНСК, 29 кра – Sputnik. Адкрыццё абноўленай Рэспубліканскай дошкі Гонару адбудзецца ў сераду, паведамілі ў Міністэрстве эканомікі Беларусі.На мінулым тыдні, 23 красавіка прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ №138 "Аб занясенні на Рэспубліканскую дошку Гонару пераможцаў спаборніцтваў за 2021-2025 гады і 2025 год".Дакументам вызначаны пераможцы спаборніцтваў, якія дасягнулі высокіх вынікаў у сферы сацыяльна-эканамічнага развіцця.Вядома, што пераможцамі па выніках пяцігодкі сталі Брэсцкая, Мінская і Магілёўская вобласці.Па выніках 2025 года лепшымі сярод рэгіёнаў прызнаны Брэсцкая і Мінская вобласці. Сярод гарадоў і раёнаў у гарадах – Мінск, Брэст, Маскоўскі і Першамайскі раёны Мінска. У ліку раёнаў-пераможцаў спаборніцтваў па выніках мінулага года – Жабінкаўскі, Камянецкі, Нясвіжскі, Салігорскі і Горацкі раёны.Акрамя таго, па выніках работы ў 2025 годзе вызначаны 53 пераможцы сярод арганізацый прамысловасці, будаўніцтва, сельскай, рыбнай і лясной гаспадарак, сферы паслуг.Так сярод лаўрэатаў спаборніцтваў, паводле даных Мінэканомікі, дзевяць арганізацый прамысловасці і столькі ж арганізацый сельскай і рыбнай гаспадаркі, тры будаўнічыя прадпрыемствы, дзве арганізацыі лясной гаспадаркі, а таксама 30 арганізацый сферы паслуг.Традыцыйна напярэдадні свята працы, якое праходзіць у краіне 1 мая, адбудзецца ўрачыстае ўшаноўванне пераможцаў. Яно пройдзе ў сераду на плошчы Дзяржаўнага флага ў Мінску.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20260427/lukashenka-daruchy-adradzhats-zabrudzhanyya-paslya-avary-na-chaes-zeml-1106551298.html
мінск
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102347/28/1023472835_215:0:4486:3203_1920x0_80_0_0_bc836a038f5840744ee3fd5338b60e22.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
мінск, эканоміка, палітыка, грамадства, рэспубліканская дошка гонару, навіны , беларусь, у беларусі, міністэрства эканомікі рб
мінск, эканоміка, палітыка, грамадства, рэспубліканская дошка гонару, навіны , беларусь, у беларусі, міністэрства эканомікі рб
Абноўленую Рэспубліканскую дошку Гонару адкрыюць сёння ў Мінску
Указам кіраўніка дзяржавы вызначаны пераможцы рэспубліканскіх спаборніцтваў па выніках пяцігодкі і мінулага года.
МІНСК, 29 кра – Sputnik. Адкрыццё абноўленай Рэспубліканскай дошкі Гонару адбудзецца ў сераду, паведамілі ў Міністэрстве эканомікі Беларусі.
На мінулым тыдні, 23 красавіка прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ №138 "Аб занясенні на Рэспубліканскую дошку Гонару пераможцаў спаборніцтваў за 2021-2025 гады і 2025 год".
Дакументам вызначаны пераможцы спаборніцтваў, якія дасягнулі высокіх вынікаў у сферы сацыяльна-эканамічнага развіцця.
Вядома, што пераможцамі па выніках пяцігодкі сталі Брэсцкая, Мінская і Магілёўская вобласці.
Па выніках 2025 года лепшымі сярод рэгіёнаў прызнаны Брэсцкая і Мінская вобласці. Сярод гарадоў і раёнаў у гарадах – Мінск, Брэст, Маскоўскі і Першамайскі раёны Мінска. У ліку раёнаў-пераможцаў спаборніцтваў па выніках мінулага года – Жабінкаўскі, Камянецкі, Нясвіжскі, Салігорскі і Горацкі раёны.
Акрамя таго, па выніках работы ў 2025 годзе вызначаны 53 пераможцы сярод арганізацый прамысловасці, будаўніцтва, сельскай, рыбнай і лясной гаспадарак, сферы паслуг.
Так сярод лаўрэатаў спаборніцтваў, паводле даных Мінэканомікі, дзевяць арганізацый прамысловасці і столькі ж арганізацый сельскай і рыбнай гаспадаркі, тры будаўнічыя прадпрыемствы, дзве арганізацыі лясной гаспадаркі, а таксама 30 арганізацый сферы паслуг.
"Унясенне на Рэспубліканскую дошку Гонару – сімвал грамадскага прызнання ўкладу пераможцаў у сацыяльна-эканамічнае развіццё краіны, матывацыя дабівацца яшчэ больш высокіх вынікаў у будучым", - расказалі ў Мінэканомікі.
Традыцыйна напярэдадні свята працы, якое праходзіць у краіне 1 мая, адбудзецца ўрачыстае ўшаноўванне пераможцаў. Яно пройдзе ў сераду на плошчы Дзяржаўнага флага ў Мінску.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"