https://bel.sputnik.by/20260504/lukashenka--panyadzelak-sustrakaetstsa-z-paslom-serb-1106711397.html
Лукашэнка ў панядзелак сустракаецца з паслом Сербіі
Лукашэнка ў панядзелак сустракаецца з паслом Сербіі
Sputnik Беларусь
Як чакаецца, у час сустрэчы будуць абмеркаваны перспектыўныя напрамкі ў развіцці двухбаковага супрацоўніцтва. 04.05.2026, Sputnik Беларусь
2026-05-04T11:25+0300
2026-05-04T11:25+0300
2026-05-04T12:43+0300
аляксандр лукашэнка
сербія
беларусь
у беларусі
пасол
навіны
палітыка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/05/04/1106714453_34:0:814:439_1920x0_80_0_0_2fb5e7478b370d519a2b29aac0ab63ee.jpg
МІНСК, 4 мая – Sputnik. Рабочы тыдзень прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі пачынаецца з міжнароднага парадку дня, паведамляе набліжаны да кіраўніка дзяржавы Telegram-канал "Пул Першага".У панядзелак беларускі лідар правядзе ў Палацы Незалежнасці сустрэчу з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Сербіі ў Беларусі Ілінай Вукайловіч."Старт тыдня з міжнароднага парадку дня. Першы сустрэнецца з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Сербіі ў Беларусі Ілінай Вукайловіч", - гаворыцца ў паведамленні.Тэмай сустрэчы, паводле інфармацыі "Пул Першага", стане абмеркаванне развіцця двухбаковых адносін. Таксама будуць узняты пытанні эканамічнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Сербіяй. Таксама Лукашэнка і Вукайловіч абмяркуюць перспектывы ўзаемавыгаднага партнёрства Мінска і Бялграда.У ходзе сустрэчы з Вукайловіч, кіраўнік дзяржавы адзначыў, што сустракацца з пасламі краін, якія блізкія і дружалюбныя Беларусі, уваходзіць у яго практыку. У лік такіх краін уваходзіць і Сербія, падкрэсліў Лукашэнка.Таксама ён адзначыў, што Беларусь заўсёды з павагай ставілася да Сербіі."І нам неабыякава, якія працэсы адбываюцца ў Сербіі, як складваецца абстаноўка, сітуацыя. У каго як не ў вас можна атрымаць такую інфармацыю?" - падкрэсліў Лукашэнка.Раней прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч пасля сустрэчы з беларускім лідарам у Дубаі ў снежні 2023 года ахарактарызаваў Беларусь як дружалюбную дзяржаву. Пасля перыяду зацішша, двухбаковыя адносіны паміж Мінскам і Бялградам актывізаваліся з ліпеня мінулага года.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20251115/vuchych-erapeyskya-krany-vdavochna-rykhtuyutstsa-da-vayny-z-rasyay-1101608196.html
сербія
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/05/04/1106714453_131:0:716:439_1920x0_80_0_0_0e67d77a04a394f93b35f852c67fe0da.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, сербія, беларусь, у беларусі, пасол, навіны , палітыка
аляксандр лукашэнка, сербія, беларусь, у беларусі, пасол, навіны , палітыка
Лукашэнка ў панядзелак сустракаецца з паслом Сербіі
11:25 04.05.2026 (абноўлена: 12:43 04.05.2026) Як чакаецца, у час сустрэчы будуць абмеркаваны перспектыўныя напрамкі ў развіцці двухбаковага супрацоўніцтва.
МІНСК, 4 мая – Sputnik. Рабочы тыдзень прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі пачынаецца з міжнароднага парадку дня, паведамляе набліжаны да кіраўніка дзяржавы Telegram-канал "Пул Першага".
У панядзелак беларускі лідар правядзе ў Палацы Незалежнасці сустрэчу з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Сербіі ў Беларусі Ілінай Вукайловіч.
"Старт тыдня з міжнароднага парадку дня. Першы сустрэнецца з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Сербіі ў Беларусі Ілінай Вукайловіч", - гаворыцца ў паведамленні.
Тэмай сустрэчы, паводле інфармацыі "Пул Першага", стане абмеркаванне развіцця двухбаковых адносін. Таксама будуць узняты пытанні эканамічнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Сербіяй. Таксама Лукашэнка і Вукайловіч абмяркуюць перспектывы ўзаемавыгаднага партнёрства Мінска і Бялграда.
У ходзе сустрэчы з Вукайловіч, кіраўнік дзяржавы адзначыў, што сустракацца з пасламі краін, якія блізкія і дружалюбныя Беларусі, уваходзіць у яго практыку. У лік такіх краін уваходзіць і Сербія, падкрэсліў Лукашэнка.
"Вы разумееце, што Сербія не з’яўляецца выключэннем у гэтым плане. Гэта вельмі добрая, цёплая, блізкая Беларусі краіна", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Таксама ён адзначыў, што Беларусь заўсёды з павагай ставілася да Сербіі.
"І нам неабыякава, якія працэсы адбываюцца ў Сербіі, як складваецца абстаноўка, сітуацыя. У каго як не ў вас можна атрымаць такую інфармацыю?" - падкрэсліў Лукашэнка.
Раней прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч пасля сустрэчы з беларускім лідарам у Дубаі ў снежні 2023 года ахарактарызаваў Беларусь як дружалюбную дзяржаву. Пасля перыяду зацішша, двухбаковыя адносіны паміж Мінскам і Бялградам актывізаваліся з ліпеня мінулага года.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"