Праздничный салют в Москве в честь Дня Победы - Sputnik Беларусь, 1920
Дзень Перамогі
У 2026 годзе спаўняецца 81 год Вялікай Перамозе. Як адзначаць 9 Мая сёлета? Што ўзгадваюць ветэраны і сведкі Вялікай Айчыннай вайны? Больш падрабязна чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Фотафакт: гіганцкую "Хустку Перамогі" сшылі гомельскія майстрыхі

© Sputnik / Татьяна Федоренко"Платок Победы"
Платок Победы - Sputnik Беларусь, 1920, 06.05.2026
Падпісацца
Унікальны выраб створаны з мноства абрэзкаў з вышытымі на іх імёнамі ўдзельніц Вялікай Айчыннай вайны.
ГОМЕЛЬ, 6 мая – Sputnik, Таццяна Федарэнка. Гіганцкую патрыятычную хустку сшылі ў Савецкім раёне Гомеля ў рамках праекта "Жаночы твар Перамогі", перадае карэспандэнт Sputnik.
Збіралі народную хустку з маленькіх абрэзкаў тканіны 30 на 30 см, якія адшываліся ў розных установах Савецкага раёна Гомеля.
Дакладныя памеры гатовага вырабу склалі 7,5 на 7,5 м па баках, і 9 м ля асновы. Усяго майстрыхам спатрэбілася на стварэнне "Хусткі Перамогі" 25 м тканіны.
© Sputnik / Татьяна ФедоренкоНа стварэнне гіганцкай хусткі спатрэбілася 25 м тканіны
На создание гигантского платка ушло 25 метров ткани - Sputnik Беларусь, 1920, 06.05.2026
На стварэнне гіганцкай хусткі спатрэбілася 25 м тканіны
Такім незвычайным вырабам удзельнікі праекта вырашылі захаваць памяць аб гераізме і подзвігу беларускіх жанчын у гады Вялікай Айчыннай вайны.
На кожным абрэзку тканіны майстрыхамі вышыты імёны жанчын, якія ўдзельнічалі ў баявых дзеяннях у гады Вялікай Айчыннай вайны.
"Усе абрэзкі пашылі ў адзінае палатно, якое будзе прадэманстравана ў шэсці парада Перамогі ў Гомелі", - удакладніла намеснік дырэктара "Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Савецкага раёна Гомеля" Таццяна Барадзіна.
Палатно Перамогі пасля свята плануюць перадаць на захоўванне ў музей гісторыі Савецкага раёна Гомеля.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Загінуў у Беларусі: гісторыя самага загадкавага героя Кыргызстана – відэа - Sputnik Беларусь, 1920, 06.05.2026
Дзень Перамогі
Загінуў у Беларусі: гісторыя самага загадкавага героя Кыргызстана – відэа
Стужка навiн
0