Праздничный салют в Москве в честь Дня Победы - Sputnik Беларусь, 1920
Дзень Перамогі
У 2026 годзе спаўняецца 81 год Вялікай Перамозе. Як адзначаць 9 Мая сёлета? Што ўзгадваюць ветэраны і сведкі Вялікай Айчыннай вайны? Больш падрабязна чытайце ў матэрыялах Sputnik.

"Каб быў хлеб і не было вайны": гісторыі франтавікоў з вуснаў іх праўнукаў

Падпісацца
Памяць аб Вялікай Айчыннай вайне ў беларускіх сем’ях працягвае жыць праз расказы дзяцей, якія з хваляваннем і гонарам пераказваюць гісторыі сваіх прадзедаў.
Карэспандэнт Sputnik паразмаўляў з вучнямі Заслаўскай сярэдняй школы №2 імя М.К. Пуцейкі, якія распавялі пра сваіх прадзедаў-франтавікоў. Кожны з іх захоўвае ў сям’і сваю гісторыю – аб мінамётчыках і партызанах, якія прайшлі вайну да канца.
Вучань 3 класа Мацвей Шыбаеў з цяжкасцю хавае хваляванне, калі пачынае гаварыць аб сваім прадзедзе.
Франтавік Лазар Рыгоравіч Эсмантаў нарадзіўся ў 1914 годзе ў Магілёўскай вобласці і прайшоў праз вайну ад Крыма да Кенігсберга, успамінае хлопчык.
"Ён служыў мінамётчыкам і быў узнагароджаны медалём "За отвагу"", - з гонарам сказаў школьнік.
Прадзед, як распавёў Мацвей, удзельнічаў у баях на 3-м Беларускім фронце і вярнуўся дадому пасля Перамогі, дзе сустрэў будучую жонку. Тады сям’я змагла зажыць спакойным мірным жыццём – "доўга і шчасліва".
Сямікласніца Алеся Камарова падзялілася гісторыяй свайго прадзеда Маманта Івана Іванавіча, які ўдзельнічаў у савецка-фінскай вайне і пазней апынуўся на франтах Вялікай Айчыннай.
"Ён быў паранены, трапіў у палон на тэрыторыі сучаснай Польшчы, але здолеў уцячы і далучыўся да партызанскага руху пад кіраўніцтвам Васіля Захаравіча Каржа", - распавяла яна.
Школьніца дадала, што прадзед быў узнагароджаны медалямі "За отвагу" і "За боевые заслуги".
Апошнімі яго словамі перад смерцю былі: "Каб былі хлеб і вада, і не было вайны".
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Стужка навiн
0