https://bel.sputnik.by/20260509/pamyatae-vena-kantsert-da-dnya-peramog-proydze--staltsy-astry-1106916113.html
"Помнит Вена...": канцэрт да Дня Перамогі пройдзе ў сталіцы Аўстрыі
"Помнит Вена...": канцэрт да Дня Перамогі пройдзе ў сталіцы Аўстрыі
Sputnik Беларусь
Каля помніка савецкаму воіну-вызваліцелю ў цэнтры Вены будуць гучаць вядомыя творы ваенных гадоў, такія як "Синий платочек", "Темная ночь" і "Смуглянка". 09.05.2026, Sputnik Беларусь
2026-05-09T09:58+0300
2026-05-09T09:58+0300
2026-05-09T09:59+0300
дзень перамогі
дзень перамогі
навіны
вена
канцэрт
аўстрыя
у свеце
гісторыя
вялікая айчынная вайна
другая сусветная вайна
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/05/09/1106913985_0:160:3072:1888_1920x0_80_0_0_6d1adb3083624539cad35429b9a3fd51.jpg
МІНСК, 9 мая – Sputnik. У Дзень Перамогі, 9 мая, у сталіцы Аўстрыі адбудзецца ўрачысты канцэрт, арганізаваны па ініцыятыве пасольства Расіі ў Аўстрыі, перадае Sputnik.Мерапрыемства пачнецца ў 16:30 на плошчы Шварцэнбергплац каля помніка савецкім воінам, якія загінулі пры вызваленні Вены ад нацызму.Для жыхароў і гасцей горада выступяць вядучыя салісты Акадэмічнага аркестра рускіх народных інструментаў імя М. М. Някрасава – калектыву, які з’яўляецца равеснікам Вялікай Перамогі і ўжо больш за 80 гадоў захоўвае рускія музычныя традыцыі.У праграме канцэрта – як песні-сімвалы ваеннага часу ("Синий платочек", "Темная ночь", "Смуглянка"), так і любімыя ва ўсім свеце мелодыі, у тым ліку легендарная "Калинка". Музыканты таксама выканаюць еўрапейскія хіты: польку Іагана Штраўса "Трык-трак" і венгерскі "Чардаш".Дарэчы, да "некрасаўцаў" на сцэну выйдуць і артысты, якія пражываюць за мяжой. "Смуглянку" выканае выпускнік Санкт-Пецярбургскай і Маскоўскай кансерваторый, тэнар музычнага тэатра ў Бадэне Алі Магамедаў.Помнік савецкім воінам на Шварцэнбергплац быў адкрыты 19 жніўня 1945 года. На яго пастаменце высечаны імёны байцоў, якія гераічна загінулі пры штурме Вены. Усяго ў баях за аўстрыйскую сталіцу загінула каля 18 тыс чырвонаармейцаў.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20260509/Vershy-pra-Peramogu-lepshyya-tvory-belaruskkh-paeta-1040825705.html
вена
аўстрыя
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/05/09/1106913985_171:0:2902:2048_1920x0_80_0_0_43c28191c362dbd0d0752f2bca65c1c4.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
дзень перамогі, навіны , вена, канцэрт, аўстрыя, у свеце, гісторыя, вялікая айчынная вайна, другая сусветная вайна, грамадства, культура, бяспека, расія, ссср
дзень перамогі, навіны , вена, канцэрт, аўстрыя, у свеце, гісторыя, вялікая айчынная вайна, другая сусветная вайна, грамадства, культура, бяспека, расія, ссср
"Помнит Вена...": канцэрт да Дня Перамогі пройдзе ў сталіцы Аўстрыі
09:58 09.05.2026 (абноўлена: 09:59 09.05.2026) Каля помніка савецкаму воіну-вызваліцелю ў цэнтры Вены будуць гучаць вядомыя творы ваенных гадоў, такія як "Синий платочек", "Темная ночь" і "Смуглянка".
МІНСК, 9 мая – Sputnik. У Дзень Перамогі, 9 мая, у сталіцы Аўстрыі адбудзецца ўрачысты канцэрт, арганізаваны па ініцыятыве пасольства Расіі ў Аўстрыі, перадае Sputnik.
Мерапрыемства пачнецца ў 16:30 на плошчы Шварцэнбергплац каля помніка савецкім воінам, якія загінулі пры вызваленні Вены ад нацызму.
Для жыхароў і гасцей горада выступяць вядучыя салісты Акадэмічнага аркестра рускіх народных інструментаў імя М. М. Някрасава – калектыву, які з’яўляецца равеснікам Вялікай Перамогі і ўжо больш за 80 гадоў захоўвае рускія музычныя традыцыі.
У праграме канцэрта – як песні-сімвалы ваеннага часу ("Синий платочек", "Темная ночь", "Смуглянка"), так і любімыя ва ўсім свеце мелодыі, у тым ліку легендарная "Калинка". Музыканты таксама выканаюць еўрапейскія хіты: польку Іагана Штраўса "Трык-трак" і венгерскі "Чардаш".
Дарэчы, да "некрасаўцаў" на сцэну выйдуць і артысты, якія пражываюць за мяжой. "Смуглянку" выканае выпускнік Санкт-Пецярбургскай і Маскоўскай кансерваторый, тэнар музычнага тэатра ў Бадэне Алі Магамедаў.
Помнік савецкім воінам на Шварцэнбергплац быў адкрыты 19 жніўня 1945 года. На яго пастаменце высечаны імёны байцоў, якія гераічна загінулі пры штурме Вены. Усяго ў баях за аўстрыйскую сталіцу загінула каля 18 тыс чырвонаармейцаў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"