Праздничный салют в Москве в честь Дня Победы - Sputnik Беларусь, 1920
Дзень Перамогі
У 2026 годзе спаўняецца 81 год Вялікай Перамозе. Як адзначаць 9 Мая сёлета? Што ўзгадваюць ветэраны і сведкі Вялікай Айчыннай вайны? Больш падрабязна чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Пуцін: у Расіі свята шануюць запаветы і спадчыну салдат Перамогі

© Sputnik / Михаил Климентьев / Перайсці ў медыябанкПрэзідэнт Уладзімір Пуцін прыняў удзел у Парадзе Перамогі ў Маскве
Прэзідэнт Уладзімір Пуцін прыняў удзел у Парадзе Перамогі ў Маскве - Sputnik Беларусь, 1920, 09.05.2026
Падпісацца
Парад Перамогі праходзіць у суботу на Краснай плошчы ў Маскве, удзел у ім прымаюць ваенныя вышэйшых ваенных навучальных устаноў усіх відаў і родаў войск Узброеных Сіл РФ, удзельнікі СВА.
МІНСК, 9 мая – Sputnik. У Расіі свята шануюць запаветы і спадчыну салдат Перамогі, а клопат аб Айчыне аб’ядноўвае ўвесь народ, заявіў расійскі лідар Уладзімір Пуцін ва ўрачыстай прамове на парадзе Перамогі ў Маскве, перадае Sputnik.
Ён адзначыў, што дзень Перамогі – гэта святое і светлае свята, яго адзначаюць у РФ з пачуццём гонару і любві да сваёй краіны, з разуменне агульнага абавязку – абараняць інтарэсы і будучыню Радзімы.
"Мы свята шануем запаветы і спадчыну салдат Перамогі. Клопат аб Айчыне аб’ядноўвае ўсю нашу краіну, увесь народ Расіі, а захаванне памяці аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны, яе сапраўднай гісторыі, сапраўдных герояў для нас – справа гонару", - сказаў Пуцін.
Ён падкрэсліў, што ў Расіі будуць заўсёды памятаць подзвіг савецкага салдата.
"Тое, што менавіта ён унёс вырашальны ўклад у разгром нацызму, выратаваў сваю краіну, выратаваў свет. Паклаў канец татальнага, бязлітаснага зла. Вярнуў суверэнітэт тым дзяржавам, якія капітулявалі перад гітлераўскай Германіяй, ператварыліся ў пакорлівых саўдзельнікаў яе злачынстваў", - дадаў кіраўнік дзяржавы.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Парад на Дзень Перамогі ў Маскве – трансляцыя - Sputnik Беларусь, 1920, 09.05.2026
Дзень Перамогі
Парад на Дзень Перамогі ў Маскве – поўная версія
Стужка навiн
0