https://bel.sputnik.by/20260509/tramp-gato-nakravats-peragavorshchyka-u-maskvu-pa-kranskm-uregulyavann-1106920309.html
Трамп гатоў накіраваць перагаворшчыкаў у Маскву па ўкраінскім урэгуляванні
Трамп гатоў накіраваць перагаворшчыкаў у Маскву па ўкраінскім урэгуляванні
Sputnik Беларусь
Пасля пацверджанага Расіяй і Украінай перамір’я прэзідэнт ЗША выказаў надзею на тое, што ўзброены канфлікт набліжаецца да завяршэння. 09.05.2026, Sputnik Беларусь
2026-05-09T11:28+0300
2026-05-09T11:28+0300
2026-05-09T11:28+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
спецаперацыя
дональд трамп
зша
расія
украіна
перагаворы па украіне
палітыка
бяспека
перамір'е
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/04/01/1105786880_0:0:3072:1728_1920x0_80_0_0_6b02c0dfa87905308ede5b61e7a60ac5.jpg
МІНСК, 9 мая – Sputnik. Амерыканскі прэзідэнт Дональд Трамп паведаміў, што гатоў камандзіраваць прадстаўнікоў ЗША ў Маскву, калі гэта будзе садзейнічаць мірнаму ўрэгуляванню ва Украіне. Адпаведную заяву ён зрабіў, адказваючы на пытанне журналіста ў Белым доме.Раней памочнік прэзідэнта РФ Юрый Ушакоў пацвердзіў, што Масква прыняла ініцыятыву амерыканскага лідара аб часовым перамір’і з 9 па 11 мая. Ключавым элементам гэтага перыяду стане абмен ваеннапалоннымі па формуле "тысяча на тысячу".Пасля пацвярджэння расійскага боку Трамп выказаў надзею, што цяперашні працэс можа прывесці да доўгачаканага завяршэння канфлікту."Я хацеў бы бачыць канец гэтай вайны. Я ўрэгуляваў восем войнаў. На самай справе – дзевяць. І зараз тое, што адбываецца, падобна на тое, што мы можам завяршыць і дзясятую", - заявіў амерыканскі лідар.У бягучым годзе пры пасрэдніцтве ЗША адбылося тры раўнды трохбаковых перагавораў з удзелам дэлегацый РФ і Украіны. Апошні раўнд прайшоў у Жэневе 17-18 лютага. Наступная сустрэча планавалася на сакавік у ААЭ, аднак была адкладзена з-за пераключэння ўвагі Вашынгтона на сітуацыю на Блізкім Усходзе.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20260508/tramp-zayav-shto-pa-yago-prosbe-rf--ukrana-spynyats-agon-9-11-maya-1106907199.html
зша
расія
украіна
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/04/01/1105786880_341:0:3072:2048_1920x0_80_0_0_6527ce1c9babea38a69c3e6f6da74a8e.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, дональд трамп, зша, расія, украіна, перагаворы па украіне, палітыка, бяспека, перамір'е, у свеце, навіны
спецаперацыя, дональд трамп, зша, расія, украіна, перагаворы па украіне, палітыка, бяспека, перамір'е, у свеце, навіны
Трамп гатоў накіраваць перагаворшчыкаў у Маскву па ўкраінскім урэгуляванні
Пасля пацверджанага Расіяй і Украінай перамір’я прэзідэнт ЗША выказаў надзею на тое, што ўзброены канфлікт набліжаецца да завяршэння.
МІНСК, 9 мая – Sputnik. Амерыканскі прэзідэнт Дональд Трамп паведаміў, што гатоў камандзіраваць прадстаўнікоў ЗША ў Маскву, калі гэта будзе садзейнічаць мірнаму ўрэгуляванню ва Украіне. Адпаведную заяву ён зрабіў, адказваючы на пытанне журналіста ў Белым доме.
"Я б пайшоў на гэта, калі б думаў, што гэта дапаможа. Я б зрабіў гэта", - прыводзіць словы прэзідэнта ЗША партал
NEWS.ru.
Раней памочнік прэзідэнта РФ Юрый Ушакоў пацвердзіў, што Масква прыняла ініцыятыву амерыканскага лідара аб часовым перамір’і з 9 па 11 мая. Ключавым элементам гэтага перыяду стане абмен ваеннапалоннымі па формуле "тысяча на тысячу".
Пасля пацвярджэння расійскага боку Трамп выказаў надзею, што цяперашні працэс можа прывесці да доўгачаканага завяршэння канфлікту.
"Я хацеў бы бачыць канец гэтай вайны. Я ўрэгуляваў восем войнаў. На самай справе – дзевяць. І зараз тое, што адбываецца, падобна на тое, што мы можам завяршыць і дзясятую", - заявіў амерыканскі лідар.
У бягучым годзе пры пасрэдніцтве ЗША адбылося тры раўнды трохбаковых перагавораў з удзелам дэлегацый РФ і Украіны. Апошні раўнд прайшоў у Жэневе 17-18 лютага. Наступная сустрэча планавалася на сакавік у ААЭ, аднак была адкладзена з-за пераключэння ўвагі Вашынгтона на сітуацыю на Блізкім Усходзе.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"