Амаль 130 адзінак пасажырскага транспарту плануецца закупіць для Мінска

© Photo : Минский автомобильный заводЭлектробус МАЗ
Электробус МАЗ - Sputnik Беларусь, 1920, 10.05.2026
Падпісацца
Перавага будзе аддавацца тралейбусам з павялічаным аўтаномным ходам, бо яны добра сябе зарэкамендавалі падчас перакрыцця некаторых участкаў дарог.
МІНСК, 10 мая – Sputnik. Амаль 130 адзінак тэхнікі плануецца набыць сёлета для аўтапарка Мінска, паведаміў дырэктар дзяржпрадпрыемства "Сталічны транспарт і сувязь" Юрый Супрановіч.
Паводле яго інфармацыі, Мінскі гарадскі савет дэпутатаў зацвердзіў канцэпцыю электрыфікацыі пасажырскага транспарту на 2025-2030 гады. Адным з асноўных момантаў гэтай канцэпцыі з'яўляецца павышэнне долі электратранспарту.
Так, паводле слоў Супрановіча, перавага будзе аддавацца тралейбусам з павялічаным аўтаномным ходам, таму што яны добра сябе зарэкамендавалі падчас перакрыцця некаторых участкаў дарог. Акрамя таго, іх перавага ў экалагічнасці, дадаў ён.
"Выкарыстанне такога транспарту дае магчымасць своечасова адрэагаваць на змяненне схемы руху, гэта значыць ездзіць без прывязкі да кантактнай сеткі. Павялічваючы колькасць аўтаномных тралейбусаў, мы паступова пазбавімся залежнасці ад сеткі", - сказаў кіраўнік профільнага прадпрыемства, яго словы прыводзіць агенцтва "Мінск-Навіны".
Ён таксама паведаміў, што сёлета быў спісаны 31 аўтобус і запланавана набыццё 129 адзінак новай тэхнікі. Яе пастаўшчыкамі будуць беларускія прадпрыемствы – МАЗ і "Белкамунмаш".
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Салон аўтобуса - Sputnik Беларусь, 1920, 23.04.2026
Сфера нерэгулярных аўтаперавозак пасажыраў стане больш празрыстай
Стужка навiн
0