https://bel.sputnik.by/20260511/bolsh-za-400-gastsey-pryyazdzhal--belarus-u-pachatku-maya-na-turtsyagnkakh-z-maskvy-1107012004.html
Больш за 400 гасцей прыязджалі ў Беларусь у пачатку мая на турцягніках з Масквы
Больш за 400 гасцей прыязджалі ў Беларусь у пачатку мая на турцягніках з Масквы
Sputnik Беларусь
БЧ і РЧ працягваюць сумесны турыстычны праект па прынцыпе "атэль на колах", у маршрут якога ўключана Брэсцкая крэпасць і іншыя знакавыя месцы. 11.05.2026, Sputnik Беларусь
2026-05-11T17:18+0300
2026-05-11T17:18+0300
2026-05-11T17:18+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
дзень перамогі
турызм
грамадства
навіны
цягнік
цягнік "беларускі ваяж"
беларусь
у беларусі
расія
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/05/0b/1107011244_0:89:1280:809_1920x0_80_0_0_d9a734e8c2e9b98b17ca8fcce1fa5686.jpg
МІНСК, 11 мая – Sputnik. Больш за 400 турыстаў пабывалі ў Беларусі на майскіх святах, дзякуючы турыстычным цягнікам "Беларускі ваяж", паведаміў прэс-цэнтр Беларускай чыгункі (БЧ).Першы такі поезд у майскім сезоне быў у рэспубліцы 1-2 мая, а другі – 9-10 мая. Турысты пабывалі ў Гродне, Брэсце і Мінску. Напрыклад, у горадзе на Бугу прайшла аглядная экскурсія па горадзе. Адной з важных пунктаў наведвання быў мемарыяльны комплекс "Брэсцкая крэпасць-герой".У Гродне госці пабывалі ў Старым замку і ў легендарным старажытным Барыса-Глебскім храме (Каложскай царкве). Акрамя таго, у маршрут былі ўключаны і такія месцы як мемарыяльны комплекс "Хатынь", Мірскі і Нясвіжскі замкі.Упершыню, у рамках маршруту 1-2 мая, расійскія турысты пабывалі на цюльпанавых палях Палесся.Расійска-беларускі праект "Беларускі ваяж" стартаваў у жніўні 2022 года. Гэта сумесная праграма РЧ і БЧ. За гэтыя некалькі гадоў яны арганізавалі 2 рэйсы цягнікоў з Масквы па прынцыпе атэля на колах. У Беларусі, дзякуючы гэтаму, пабывалі 330 экскурсійных груп з Расіі.У бліжэйшы час супрацоўніцтва ў гэтым напрамку будзе пашырана. У ліпені пройдзе чыгуначны тур "Жамчужыны Беларусі". Турысты ўбачаць славутасці Магілёва, Шклова і Гомеля, а таксама ўпершыню наведаюць лавандавыя палі.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20260510/susvetnyya-avyakampan-masava-skarachayuts-reysy-z-za-deftsytu-palva-1106744369.html
беларусь
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/05/0b/1107011244_108:0:1187:809_1920x0_80_0_0_9bdee5b4f3e807c8bcdc54d5f1236ea3.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
дзень перамогі, турызм, грамадства, навіны , цягнік, цягнік "беларускі ваяж", беларусь, у беларусі, расія, рч, бч, саюзная дзяржава, 9 мая, першамай
дзень перамогі, турызм, грамадства, навіны , цягнік, цягнік "беларускі ваяж", беларусь, у беларусі, расія, рч, бч, саюзная дзяржава, 9 мая, першамай
Больш за 400 гасцей прыязджалі ў Беларусь у пачатку мая на турцягніках з Масквы
БЧ і РЧ працягваюць сумесны турыстычны праект па прынцыпе "атэль на колах", у маршрут якога ўключана Брэсцкая крэпасць і іншыя знакавыя месцы.
МІНСК, 11 мая – Sputnik. Больш за 400 турыстаў пабывалі ў Беларусі на майскіх святах, дзякуючы турыстычным цягнікам "Беларускі ваяж", паведаміў прэс-цэнтр Беларускай чыгункі (БЧ).
Першы такі поезд у майскім сезоне быў у рэспубліцы 1-2 мая, а другі – 9-10 мая. Турысты пабывалі ў Гродне, Брэсце і Мінску. Напрыклад, у горадзе на Бугу прайшла аглядная экскурсія па горадзе. Адной з важных пунктаў наведвання быў мемарыяльны комплекс "Брэсцкая крэпасць-герой".
"Наведванне Брэсцкай крэпасці 9 мая, у Дзень Перамогі, па водгуках падарожнікаў пакідае самы незабыўны след у сэрцы", - адзначылі ў прэс-цэнтры.
У Гродне госці пабывалі ў Старым замку і ў легендарным старажытным Барыса-Глебскім храме (Каложскай царкве). Акрамя таго, у маршрут былі ўключаны і такія месцы як мемарыяльны комплекс "Хатынь", Мірскі і Нясвіжскі замкі.
Упершыню, у рамках маршруту 1-2 мая, расійскія турысты пабывалі на цюльпанавых палях Палесся.
Расійска-беларускі праект "Беларускі ваяж" стартаваў у жніўні 2022 года. Гэта сумесная праграма РЧ і БЧ. За гэтыя некалькі гадоў яны арганізавалі 2 рэйсы цягнікоў з Масквы па прынцыпе атэля на колах. У Беларусі, дзякуючы гэтаму, пабывалі 330 экскурсійных груп з Расіі.
У бліжэйшы час супрацоўніцтва ў гэтым напрамку будзе пашырана. У ліпені пройдзе чыгуначны тур "Жамчужыны Беларусі". Турысты ўбачаць славутасці Магілёва, Шклова і Гомеля, а таксама ўпершыню наведаюць лавандавыя палі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"