https://bel.sputnik.by/20260511/zavody-selgastekhnk-belarus-planuyuts-abyadnats-u-kholdyng-1107012216.html
Заводы сельгастэхнікі Беларусі плануюць аб’яднаць у холдынг
Заводы сельгастэхнікі Беларусі плануюць аб’яднаць у холдынг
Sputnik Беларусь
Кіраўнік беларускага ўрада сабраў нараду, на якой абмяркоўваюць стварэнне ў краіне холдынгу сельскагаспадарчага машынабудавання. 11.05.2026, Sputnik Беларусь
2026-05-11T17:35+0300
2026-05-11T17:35+0300
2026-05-11T17:35+0300
сельская гаспадарка
апк
тэхніка
аляксандр турчын
савет міністраў рб
навіны
эканоміка
беларусь
у беларусі
машынабудаванне
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/05/1b/1076015344_0:256:2730:1792_1920x0_80_0_0_756390b6dfeef5998e7af6c8ab4a782b.jpg
МІНСК, 11 мая – Sputnik. Прадпрыемствы, якія вырабляюць тэхніку для сельскай гаспадаркі, плануецца аб’яднаць у холдынг, паведаміла прэс-служба беларускага ўрада.Нараду на гэту тэму праводзіць прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын.Як чакаецца, у новае аб’яднанне ўвойдуць раней створаныя холдынгі, дзе галаўнымі арганізацыямі з’яўляюцца "Лідсельмаш", "Бабруйскаграмаш" і "Мінскі маторны завод". Размова ідзе пра больш як два дзясяткі арганізацый.З паведамлення ўрада вынікае, што ўсе гэтыя прадпрыемствы будуць працаваць пад адным брэндам. Гэта ў будучым павінна павысіць пазнавальнасць тэхнікі на знешніх рынках. Акрамя таго, магчымасці канструктарскіх бюро ўсіх гэтых заводаў дазволяць разам выпускаць асобныя віды складанай высокапрадукцыйнай тэхнікі.У Саўміне таксама вызначылі першачарговыя задачы ў гэтым праекце на кароткатэрміновую перспектыву. У тым ліку гэта аператыўнасць і гібкасць скаардынаванага рэагавання прадпрыемстваў на бягучыя і сярэднетэрміновыя выклікі рынкаў.Плануецца таксама развіваць сваю сетку продажаў, рабіць тэхніку больш даступнымі для пакупнікоў. Будзе і адзіная вытворчая праграма. Як чакаецца, усё гэта дазволіць павялічыць прыбытак. Такім чынам, будзе больш рэсурсаў для інвестыцый у галіну.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20260424/vazhna-geta-padkhapts-lukashenka-daruchy-stvarats-buynyya-tsentry-agraservsu-1106468649.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/05/1b/1076015344_0:0:2730:2048_1920x0_80_0_0_eac5dfeeb8dbe3f2700213ac29fe5d4c.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
сельская гаспадарка, апк, тэхніка, аляксандр турчын, савет міністраў рб, навіны , эканоміка, беларусь, у беларусі, машынабудаванне
сельская гаспадарка, апк, тэхніка, аляксандр турчын, савет міністраў рб, навіны , эканоміка, беларусь, у беларусі, машынабудаванне
Заводы сельгастэхнікі Беларусі плануюць аб’яднаць у холдынг
Кіраўнік беларускага ўрада сабраў нараду, на якой абмяркоўваюць стварэнне ў краіне холдынгу сельскагаспадарчага машынабудавання.
МІНСК, 11 мая – Sputnik. Прадпрыемствы, якія вырабляюць тэхніку для сельскай гаспадаркі, плануецца аб’яднаць у холдынг, паведаміла прэс-служба беларускага ўрада.
Нараду на гэту тэму праводзіць прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын.
"Мы сабраліся абмеркаваць стварэнне холдынга сельгасмашынабудавання. Нам трэба прымаць узважанае рашэнне па гэтым пытанні. Самае галоўнае, каб нашы рашэнні прыводзілі да значных эфектаў", - цытуе прэм’ера прэс-служба.
Як чакаецца, у новае аб’яднанне ўвойдуць раней створаныя холдынгі, дзе галаўнымі арганізацыямі з’яўляюцца "Лідсельмаш", "Бабруйскаграмаш" і "Мінскі маторны завод". Размова ідзе пра больш як два дзясяткі арганізацый.
З паведамлення ўрада вынікае, што ўсе гэтыя прадпрыемствы будуць працаваць пад адным брэндам. Гэта ў будучым павінна павысіць пазнавальнасць тэхнікі на знешніх рынках. Акрамя таго, магчымасці канструктарскіх бюро ўсіх гэтых заводаў дазволяць разам выпускаць асобныя віды складанай высокапрадукцыйнай тэхнікі.
У Саўміне таксама вызначылі першачарговыя задачы ў гэтым праекце на кароткатэрміновую перспектыву. У тым ліку гэта аператыўнасць і гібкасць скаардынаванага рэагавання прадпрыемстваў на бягучыя і сярэднетэрміновыя выклікі рынкаў.
Плануецца таксама развіваць сваю сетку продажаў, рабіць тэхніку больш даступнымі для пакупнікоў. Будзе і адзіная вытворчая праграма. Як чакаецца, усё гэта дазволіць павялічыць прыбытак. Такім чынам, будзе больш рэсурсаў для інвестыцый у галіну.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"