https://bel.sputnik.by/20260512/mroshnk-usu-pavyalchyl-kolkasts-atak-pa-ras--rezhym-tsshyn-8-9-maya-1107020871.html
Мірошнік: УСУ павялічылі колькасць атак па Расіі ў "рэжым цішыні" 8-9 мая
Мірошнік: УСУ павялічылі колькасць атак па Расіі ў "рэжым цішыні" 8-9 мая
Sputnik Беларусь
Украінскія баевікі атакавалі цывільныя аб’екты і спрабавалі павялічыць геаграфію нанясення ўдараў па месцах, аддаленых ад зоны спецаперацыі. 12.05.2026, Sputnik Беларусь
2026-05-12T09:17+0300
2026-05-12T09:17+0300
2026-05-12T09:34+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
спецаперацыя
навіны
расія
украіна
беспілотнікі
дроны
бяспека
грамадства
палітыка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/03/1a/1073659794_0:0:1677:944_1920x0_80_0_0_45fd2e58a83f839b312b9d5a4cec8b0a.jpg
МІНСК, 12 мая – Sputnik. Колькасць атак па расійскай тэрыторыі з боку ўкраінскіх узброеных фарміраванняў павялічылася падчас "рэжыму цішыні" 8-9 мая, пра гэта заявіў пасол па асобых даручэннях МЗС РФ Радзівон Мірошнік.Як гаворыцца ў штотыднёвым дакладзе, кіеўскі рэжым наносіў удары па цывільных аб’ектах, што прывяло да росту колькасці пацярпелых сярод мірнага насельніцтва. Найбольшая колькасць пацярпелых зафіксавана ў Белгародскай, Херсонскай, Запарожскай, Бранскай абласцях, Чувашыі і ДНР.Ад абстрэлаў пацярпелі 234 чалавекі: паранены 209, у тым ліку 14 непаўналетніх, загінулі 25, з іх адзін непаўналетні.Паводле яго даных, за мінулыя сем дзён па грамадзянскіх аб’ектах на расійскай тэрыторыі УСУ выпусцілі не менш як 3 594 боепрыпасы.Мірошнік паведаміў таксама, што ўкраінскія баевікі спрабавалі павялічыць геаграфію нанясення ўдараў па грамадзянскіх аб’ектах і атакавалі не менш як 20 суб’ектаў Расіі, аддаленых ад зоны спецаперацыі.Акрамя таго, кіеўскі рэжым, ігнаруючы нормы і прынцыпы міжнароднага гуманітарнага права, наносіў наўмысныя ўдары па медыцынскім транспарцеХочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20260511/mkchk-125-zhykharo-kurskay-voblasts-vyarnulsya-z-terytory-kranskkh-suma-1107010337.html
расія
украіна
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/03/1a/1073659794_144:0:1552:1056_1920x0_80_0_0_47680608bffc09f4d6da62df74ef701a.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, навіны , расія, украіна, беспілотнікі, дроны, бяспека, грамадства, палітыка, мзс рф, радзівон мірошнік
спецаперацыя, навіны , расія, украіна, беспілотнікі, дроны, бяспека, грамадства, палітыка, мзс рф, радзівон мірошнік
Мірошнік: УСУ павялічылі колькасць атак па Расіі ў "рэжым цішыні" 8-9 мая
09:17 12.05.2026 (абноўлена: 09:34 12.05.2026) Украінскія баевікі атакавалі цывільныя аб’екты і спрабавалі павялічыць геаграфію нанясення ўдараў па месцах, аддаленых ад зоны спецаперацыі.
МІНСК, 12 мая – Sputnik. Колькасць атак па расійскай тэрыторыі з боку ўкраінскіх узброеных фарміраванняў павялічылася падчас "рэжыму цішыні" 8-9 мая, пра гэта заявіў пасол па асобых даручэннях МЗС РФ Радзівон Мірошнік.
Як гаворыцца ў штотыднёвым дакладзе, кіеўскі рэжым наносіў удары па цывільных аб’ектах, што прывяло да росту колькасці пацярпелых сярод мірнага насельніцтва. Найбольшая колькасць пацярпелых зафіксавана ў Белгародскай, Херсонскай, Запарожскай, Бранскай абласцях, Чувашыі і ДНР.
Ад абстрэлаў пацярпелі 234 чалавекі: паранены 209, у тым ліку 14 непаўналетніх, загінулі 25, з іх адзін непаўналетні.
"Украінскія баевікі атакавалі грамадзянскія цэлі ў густанаселеных раёнах, што сведчыць аб наўмысным характары ўдараў і імкненні нанесці найбольшую шкоду цывільнаму насельніцтву", - адзначыў дыпламат.
Паводле яго даных, за мінулыя сем дзён па грамадзянскіх аб’ектах на расійскай тэрыторыі УСУ выпусцілі не менш як 3 594 боепрыпасы.
Мірошнік паведаміў таксама, што ўкраінскія баевікі спрабавалі павялічыць геаграфію нанясення ўдараў па грамадзянскіх аб’ектах і атакавалі не менш як 20 суб’ектаў Расіі, аддаленых ад зоны спецаперацыі.
Акрамя таго, кіеўскі рэжым, ігнаруючы нормы і прынцыпы міжнароднага гуманітарнага права, наносіў наўмысныя ўдары па медыцынскім транспарце
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"