https://bel.sputnik.by/20260513/martsnkevch-skarachenne-zdabychy--kranakh-persdskaga-zalva--geta-nadoga-1107079164.html
Марцінкевіч: скарачэнне здабычы ў краінах Персідскага заліва – гэта надоўга
Марцінкевіч: скарачэнне здабычы ў краінах Персідскага заліва – гэта надоўга
Sputnik Беларусь
На фоне блізкаўсходняга канфлікту ў нас на вачах ідзе фарміраванне зусім новага рынку нафты, дзе існуе яе фізічны дэфіцыт, адзначае расійскі эксперт у сферы... 13.05.2026, Sputnik Беларусь
2026-05-13T17:26+0300
2026-05-13T17:26+0300
2026-05-13T17:26+0300
канфлікт на блізкім усходзе
блізкі усход
іран
нафта
эканоміка
нафтапрадукты
нафтавы рынак
у свеце
радыё
цэны і кошты
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/05/0c/1107038399_8:0:1162:649_1920x0_80_0_0_a8722d46e552b33a6e28a73e69a0a527.jpg
Марцинкевич: Сотовая цена нефти, о которой вы не знали
Sputnik Беларусь
Марцинкевич: Сотовая цена нефти, о которой вы не знали
Дваццаць мільёнаў барэляў нафты (з агульнага сусветнага аб’ёму 70-75 барэляў за суткі) "закупораны" ў Персідскім заліве, іх проста не стала на рынку. Увесь апошні час мы захоплена назіралі, як нафта брала ўсё новыя планкі кошту, але гэта не сама нафта, гэта ф’ючарсы, якія на сыравінных біржах каціруюцца на два месяцы наперад, гэта значыць каціроўкі мая – гэта абяцанне цаны на ліпень, а вось спотавыя цэны – гэта зусім іншая гісторыя. І тут для галоўных спажыўцоў – уладальнікаў НПЗ (для якіх спыненне вытворчасці – гэта велізарная рызыка) цана фігуруе зусім іншая, адзначае расійскі эксперт, галоўны рэдактар сеткавага выдання "Геоэнергетика.ИНФО" Барыс Марцінкевіч."На працягу сакавіка і красавіка мы назіралі досыць рэдкую, я б сказаў, карціну. Ф’ючарсы на ўзроўні 100 долараў за барэль, спотавы гандаль у раёне 150 долараў за барэль. Нафту, рэальную нафту… купляюць кампаніі, якія валодаюць нафтаперапрацоўчымі заводамі. Калі рынак ф’ючарсаў – гэта рынак чаканняў, рынак надзеі, рызык, то калі я ўладальнік НПЗ, мая справа – вырабляць нафтапрадукты. У мяне ёсць ёмістасці, у якіх знаходзіцца сырая нафта, якая павінна паступаць у перапрацоўку. Калі я бачу, што праз 2-3 дні гэтыя запасы скончацца, я пачынаю панікаваць", - кажа Марцінкевіч.Спыненне вытворчасці на нафтаперапрацоўчым заводзе – гэта ні дзень і ні два. У тым выпадку, калі вы спыніліся, потым трэба будзе запаўняць усю тэхналагічную лінію, спыненне будзе працягвацца месяц, а то і два, адзначае эксперт."У самым канцы красавіка адбыўся злом. Каціроўкі ф’ючарсаў падняліся на ўзровень 120 долараў. І зараз гэта ўжо нашмат бліжэй да спотавага гандлю. Гэта значыць фінансісты, якія працуюць на біржах, змірыліся з тым, што канфлікт – гэта сур’ёзна і надоўга. Звязана гэта не толькі з псіхалогіяй, але і з тым, што на нафтавых радовішчах знізіць аб’ём здабычы і аднавіць яго зноў да 100% – гэта працэс. Калі вы спынілі здабычу, значыць, паэтапна вы будзеце выходзіць на гэтыя 100%. Хутка не атрымаецца. Вы можаце прывесці ў непрыдатнасць усю інфраструктуру нафтавай свідравіны", - разважае эксперт.Цяпер не толькі спецыялісты нафтавай галіны, але і прафесійныя фінансісты разумеюць, што тыя скарачэнні аб’ёмаў здабычы, пра якія абвясцілі краіны Персідскага заліва, – гэта надоўга, кажа МарцінкевічХочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
блізкі усход
іран
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/05/0c/1107038399_172:30:997:649_1920x0_80_0_0_71e46f3aa8f479f19ec4dc6a606f56a1.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
блізкі усход, іран, нафта, эканоміка, нафтапрадукты, нафтавы рынак, у свеце, радыё, цэны і кошты, аудио, барыс марцінкевіч, меркаванне
блізкі усход, іран, нафта, эканоміка, нафтапрадукты, нафтавы рынак, у свеце, радыё, цэны і кошты, аудио, барыс марцінкевіч, меркаванне
Марцінкевіч: скарачэнне здабычы ў краінах Персідскага заліва – гэта надоўга
На фоне блізкаўсходняга канфлікту ў нас на вачах ідзе фарміраванне зусім новага рынку нафты, дзе існуе яе фізічны дэфіцыт, адзначае расійскі эксперт у сферы энергарэсурсаў Барыс Марцінкевіч.
Дваццаць мільёнаў барэляў нафты (з агульнага сусветнага аб’ёму 70-75 барэляў за суткі) "закупораны" ў Персідскім заліве, іх проста не стала на рынку. Увесь апошні час мы захоплена назіралі, як нафта брала ўсё новыя планкі кошту, але гэта не сама нафта, гэта ф’ючарсы, якія на сыравінных біржах каціруюцца на два месяцы наперад, гэта значыць каціроўкі мая – гэта абяцанне цаны на ліпень, а вось спотавыя цэны – гэта зусім іншая гісторыя. І тут для галоўных спажыўцоў – уладальнікаў НПЗ (для якіх спыненне вытворчасці – гэта велізарная рызыка) цана фігуруе зусім іншая, адзначае расійскі эксперт, галоўны рэдактар сеткавага выдання "Геоэнергетика.ИНФО" Барыс Марцінкевіч.
"На працягу сакавіка і красавіка мы назіралі досыць рэдкую, я б сказаў, карціну. Ф’ючарсы на ўзроўні 100 долараў за барэль, спотавы гандаль у раёне 150 долараў за барэль. Нафту, рэальную нафту… купляюць кампаніі, якія валодаюць нафтаперапрацоўчымі заводамі. Калі рынак ф’ючарсаў – гэта рынак чаканняў, рынак надзеі, рызык, то калі я ўладальнік НПЗ, мая справа – вырабляць нафтапрадукты. У мяне ёсць ёмістасці, у якіх знаходзіцца сырая нафта, якая павінна паступаць у перапрацоўку. Калі я бачу, што праз 2-3 дні гэтыя запасы скончацца, я пачынаю панікаваць", - кажа Марцінкевіч.
Спыненне вытворчасці на нафтаперапрацоўчым заводзе – гэта ні дзень і ні два. У тым выпадку, калі вы спыніліся, потым трэба будзе запаўняць усю тэхналагічную лінію, спыненне будзе працягвацца месяц, а то і два, адзначае эксперт.
"Разрыў (паміж ф’ючарсамі і спотавым гандлем. - Sputnik) дасягаў 50%. Такога не было ніколі. Калі казаць аб рэкордных адзнаках, нафтаперапрацоўчы завод "Бангладэш" купіў партыю на адным з танкераў за 268 долараў за барэль. Зразумела, што гэта не характэрна, але вось такі стан на рынку. У нас на вачах ішло фарміраванне зусім новага рынку нафты. Рынку, дзе ёсць фізічны дэфіцыт нафты", - кажа Марцінкевіч.
"У самым канцы красавіка адбыўся злом. Каціроўкі ф’ючарсаў падняліся на ўзровень 120 долараў. І зараз гэта ўжо нашмат бліжэй да спотавага гандлю. Гэта значыць фінансісты, якія працуюць на біржах, змірыліся з тым, што канфлікт – гэта сур’ёзна і надоўга. Звязана гэта не толькі з псіхалогіяй, але і з тым, што на нафтавых радовішчах знізіць аб’ём здабычы і аднавіць яго зноў да 100% – гэта працэс. Калі вы спынілі здабычу, значыць, паэтапна вы будзеце выходзіць на гэтыя 100%. Хутка не атрымаецца. Вы можаце прывесці ў непрыдатнасць усю інфраструктуру нафтавай свідравіны", - разважае эксперт.
Цяпер не толькі спецыялісты нафтавай галіны, але і прафесійныя фінансісты разумеюць, што тыя скарачэнні аб’ёмаў здабычы, пра якія абвясцілі краіны Персідскага заліва, – гэта надоўга, кажа Марцінкевіч
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"