https://bel.sputnik.by/20260513/paysho-z-zhytstsya-telezhurnalst-uladzmr-malchana-1107060903.html
Пайшоў з жыцця тэлежурналіст Уладзімір Малчанаў
Пайшоў з жыцця тэлежурналіст Уладзімір Малчанаў
Sputnik Беларусь
З 1987 года ў тэлеэфір выходзіла аўтарская праграма Уладзіміра Малчанава "До и после полуночи", яна стала адным з сімвалаў эпохі перабудовы і карысталася... 13.05.2026, Sputnik Беларусь
2026-05-13T10:29+0300
2026-05-13T10:29+0300
2026-05-13T10:29+0300
навіны
смерць публічных людзей
уладзімір малчанаў
расія
ссср
грамадства
журналіст
журналістыка
смі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/05/0d/1107053114_0:0:2464:1387_1920x0_80_0_0_bc69bf324cc51831fdcbb5dd4cae6f66.jpg
МІНСК, 13 мая – Sputnik. На 76-м годзе жыцця памёр савецкі і расійскі тэлежурналіст Уладзімір Малчанаў, пра гэта ў сваім Telegram-канале паведаміў яго сябар і калега, фотажурналіст Юрый Рост.Па даных СМІ, прычынай смерці стала працяглая хвароба. Журналіст доўгі час змагаўся з анкалагічным захворваннем. За апошні год жыцця Малчанава пяць разоў шпіталізавалі з моцнымі болямі ў жываце.Нарадзіўся Уладзімір Кірылавіч Малчанаў 7 кастрычніка 1950 года ў Маскве ў творчай сям’і: яго бацькам быў кампазітар Кірыл Малчанаў, маці – актрыса Марына Пастухова-Дзмітрыева.У 1973 годзе Малчанаў скончыў філалагічны факультэт МДУ імя Ламаносава па спецыяльнасці "Нідэрландская мова і літаратура", пасля чаго больш за дзесяць гадоў прапрацаваў у "Агентстве печати "Новости" (АПН)" на пасадах рэдактара, перакладчыка і карэспандэнта ў Нідэрландах. У гэты перыяд ён займаўся журналісцкімі расследаваннямі злачынстваў нацыстаў, вынікам якіх стала кніга "Возмездие должно свершиться", якая атрымала прэмію Максіма Горкага.У 1987 годзе на Цэнтральным тэлебачанні выйшаў першы выпуск яго аўтарскай інфармацыйна-музычнай праграмы "До и после полуночи". Першым госцем студыі стаў акцёр Андрэй Міронаў – гэтае інтэрв’ю аказалася апошнім у жыцці артыста. Малчанаў таксама вёў на ТБ праграмы "Время", "90 минут" і "120 минут".Пазней, ужо ў 2000-я гады ў тэлеэфір выходзілі яго праграмы "Частная жизнь" на канале "Россия", "Полуночники" і "По душам с Владимиром Молчановым" на канале "Мир". У апошнія гады ён вярнуўся да аўдыторыі з YouTube-праектам "Владимир Молчанов. До и после".За свае прафесійныя дасягненні Малчанаў быў удастоены мноства ўзнагарод: ордэна Пашаны (2011), прэміі ТЭФІ ў намінацыі "Интервьюер" (2001), прэміі Саюза журналістаў Расіі ""Золотое перо России", а таксама прэміі "Радиомания". Ён з’яўляўся членам Акадэміі расійскага тэлебачання, аўтарам каля 20 дакументальных фільмаў.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20251023/vaenkor-ra-navny-zue-uznagarodzhany-pasmyarotna-ordenam-muzhnasts-1101031874.html
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/05/0d/1107053114_0:0:2464:1849_1920x0_80_0_0_195779aab0af16a4bf1551818d087a75.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , смерць публічных людзей, уладзімір малчанаў, расія, ссср, грамадства, журналіст, журналістыка, смі
навіны , смерць публічных людзей, уладзімір малчанаў, расія, ссср, грамадства, журналіст, журналістыка, смі
Пайшоў з жыцця тэлежурналіст Уладзімір Малчанаў
З 1987 года ў тэлеэфір выходзіла аўтарская праграма Уладзіміра Малчанава "До и после полуночи", яна стала адным з сімвалаў эпохі перабудовы і карысталася вялікай папулярнасцю ў гледачоў.
МІНСК, 13 мая – Sputnik. На 76-м годзе жыцця памёр савецкі і расійскі тэлежурналіст Уладзімір Малчанаў, пра гэта ў сваім Telegram-канале паведаміў яго сябар і калега, фотажурналіст Юрый Рост.
"Пайшоў з жыцця выдатны, дастойны чалавек Валодзя Малчанаў. Таленавіты і разумны рускі інтэлігент, маральны журналіст, бліскучы тэлевізійны вядучы, сумленны пісьменнік і мой вялікі сябар", - напісаў Рост.
Па даных СМІ, прычынай смерці стала працяглая хвароба. Журналіст доўгі час змагаўся з анкалагічным захворваннем. За апошні год жыцця Малчанава пяць разоў шпіталізавалі з моцнымі болямі ў жываце.
Нарадзіўся Уладзімір Кірылавіч Малчанаў 7 кастрычніка 1950 года ў Маскве ў творчай сям’і: яго бацькам быў кампазітар Кірыл Малчанаў, маці – актрыса Марына Пастухова-Дзмітрыева.
У 1973 годзе Малчанаў скончыў філалагічны факультэт МДУ імя Ламаносава па спецыяльнасці "Нідэрландская мова і літаратура", пасля чаго больш за дзесяць гадоў прапрацаваў у "Агентстве печати "Новости" (АПН)" на пасадах рэдактара, перакладчыка і карэспандэнта ў Нідэрландах. У гэты перыяд ён займаўся журналісцкімі расследаваннямі злачынстваў нацыстаў, вынікам якіх стала кніга "Возмездие должно свершиться", якая атрымала прэмію Максіма Горкага.
У 1987 годзе на Цэнтральным тэлебачанні выйшаў першы выпуск яго аўтарскай інфармацыйна-музычнай праграмы "До и после полуночи". Першым госцем студыі стаў акцёр Андрэй Міронаў – гэтае інтэрв’ю аказалася апошнім у жыцці артыста. Малчанаў таксама вёў на ТБ праграмы "Время", "90 минут" і "120 минут".
Пазней, ужо ў 2000-я гады ў тэлеэфір выходзілі яго праграмы "Частная жизнь" на канале "Россия", "Полуночники" і "По душам с Владимиром Молчановым" на канале "Мир". У апошнія гады ён вярнуўся да аўдыторыі з YouTube-праектам "Владимир Молчанов. До и после".
За свае прафесійныя дасягненні Малчанаў быў удастоены мноства ўзнагарод: ордэна Пашаны (2011), прэміі ТЭФІ ў намінацыі "Интервьюер" (2001), прэміі Саюза журналістаў Расіі ""Золотое перо России", а таксама прэміі "Радиомания". Ён з’яўляўся членам Акадэміі расійскага тэлебачання, аўтарам каля 20 дакументальных фільмаў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" 
23 кастрычніка 2025, 15:37