Отработка боевого слаживания военнослужащими 25-й армии группировки войск Запад в зоне СВО - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

ФСБ РФ затрымала двух жыхароў Крыма за дзяржзраду

© Sputnik / ЦОС ФСБ РФ / Перайсці ў медыябанкФСБ РФ
ФСБ РФ - Sputnik Беларусь, 1920, 14.05.2026
Падпісацца
Інфармацыю, якую падазроныя перадавалі ўкраінскаму боку, магла быць выкарыстана праціўнікам для здзяйснення атак і дыверсій.
МІНСК, 14 мая – Sputnik. Два жыхары Крыма затрыманы за перадачу ўкраінскім службам звестак аб ваенных аб’ектах і персанальных даных удзельнікаў тэрытарыяльнай абароны паўвострава, пра гэта паведамілі ў ФСБ.
"На тэрыторыі рэспублікі Крым спынена супрацьпраўная дзейнасць двух грамадзян РФ, якія маюць дачыненне да здзяйснення дзяржаўнай здрады", - гаворыцца ў паведамленні.
Удакладняецца, што мужчына з Чырвонаперакопскага раёна ўстанавіў кантакт у месенджары Telegram з прадстаўніком галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны. У гэтую спецслужбу расіянін перадаваў фотаздымкі і відэазапісы, каардынаты і іншую інфармацыю аб дыслакацыі ў Крыме аб’ектаў УС Расіі, у тым ліку аб размяшчэнні ЗРК С-400.
Па даных ФСБ, другі затрыманы пражывае ў Сімферопалі, у інтэрнэце ён звязаўся з украінскай пагранслужбай. Для канфідэнцыяльнага супрацоўніцтва мужчына выбраў сабе агентурны псеўданім, пагадзіўшыся паведамляць звесткі аб кадравым складзе і персанальныя даныя прадстаўнікоў тэраабароны Крыма.
У ФСБ дадалі, што па заданні куратара падазроны перадаў інфармацыю аб перамяшчэннях ваеннай тэхнікі і аб’ектах Узброеных сіл РФ. Праціўнік мог выкарыстоўваць атрыманую інфармацыю для дыверсій і ракетна-артылерыйскіх удараў.
У дачыненні да затрыманых расійскай спецслужбай злачынцаў узбуджаны крымінальныя справы за дзяржзраду.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
ФСБ РФ - Sputnik Беларусь, 1920, 13.05.2026
Кантрабандыст збіраў сакрэтную інфармацыю аб бранскіх пагранічніках
Стужка навiн
0