https://bel.sputnik.by/20260515/lukashenka-sustresya-z-prezdentam-zmbabve-mnangagvay-1107161212.html
Лукашэнка сустрэўся з прэзідэнтам Зімбабвэ Мнангагвай
Лукашэнка сустрэўся з прэзідэнтам Зімбабвэ Мнангагвай
Sputnik Беларусь
Прэзідэнт Рэспублікі Зімбабвэ Эмерсан Мнангагва прыбыў у Беларусь з кароткатэрміновым працоўным візітам. 15.05.2026, Sputnik Беларусь
2026-05-15T15:35+0300
2026-05-15T15:35+0300
2026-05-15T15:35+0300
аляксандр лукашэнка
зімбабвэ
беларусь
у беларусі
навіны
у свеце
палітыка
эканоміка
афрыка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/05/0e/1096300724_0:0:2088:1174_1920x0_80_0_0_4e9e3bfef6b7e453fc2d47a1d17aa457.jpg
МІНСК, 15 мая – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэўся сёння ў Мінску з лідарам Зімбабвэ Эмерсанам Мнангагвай, паведаміў Telegram-канал "Пул Першага".Прэзідэнт Рэспублікі Зімбабвэ Эмерсан Мнангагва знаходзіцца ў Беларусі з кароткатэрміновым працоўным візітам, гаворыцца ў паведамленні канала.У час сустрэчы двух лідараў абмяркоўваліся пытанні развіцця двухбаковых адносін, выкананне дарожнай карты стратэгічнага супрацоўніцтва і партнёрства на 2026-2030 гады.Сярод перспектыўных напрамкаў, якія абмеркавалі прэзідэнты Беларусі і Зімбабвэ, – стварэнне лагістычных калідораў, пашырэнне прамысловай кааперацыі.Падчас размовы Лукашэнка і Мнангагвы закраналіся таксама тэмы гуманітарнага супрацоўніцтва, паведамляе "Пул першага".Прэзідэнт Зімбабвэ прыязджаў з афіцыйным візітам у Беларусь роўна год таму – у сярэдзіне мая 2025 года, тады яго суправаджала дэлегацыя са 100 чалавек, у Палацы Незалежнасці былі праведзены перагаворы ў шырокім і вузкім складах, а зносіны лідараў дзвюх краін працягваліся больш за 2,5 гадзіны.Тады Лукашэнка ў час перагавораў з прэзідэнтам Мнангагвай адзначыў асаблівы ўзровень адносін паміж краінамі, падкрэсліўшы, што супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Зімбабвэ стала новым стандартам для работы з краінамі Афрыкі."Мы вельмі высока цэнім дружбу з вашай краінай, вашым народам. Нас аб’ядноўвае агульнасць падыходаў да фарміравання справядлівага светапарадку", - заявіў Лукашэнка.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20260219/lukashenka-prapanava-zmbabve-dzelnchats-u-budantstve-porta-1104472430.html
зімбабвэ
беларусь
афрыка
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/05/0e/1096300724_217:0:1848:1223_1920x0_80_0_0_74bb5a9433de24690d6217227649ef2d.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, зімбабвэ, беларусь, у беларусі, навіны , у свеце, палітыка, эканоміка, афрыка
аляксандр лукашэнка, зімбабвэ, беларусь, у беларусі, навіны , у свеце, палітыка, эканоміка, афрыка
Лукашэнка сустрэўся з прэзідэнтам Зімбабвэ Мнангагвай
Прэзідэнт Рэспублікі Зімбабвэ Эмерсан Мнангагва прыбыў у Беларусь з кароткатэрміновым працоўным візітам.
МІНСК, 15 мая – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэўся сёння ў Мінску з лідарам Зімбабвэ Эмерсанам Мнангагвай, паведаміў Telegram-канал "Пул Першага".
Прэзідэнт Рэспублікі Зімбабвэ Эмерсан Мнангагва знаходзіцца ў Беларусі з кароткатэрміновым працоўным візітам, гаворыцца ў паведамленні канала.
У час сустрэчы двух лідараў абмяркоўваліся пытанні развіцця двухбаковых адносін, выкананне дарожнай карты стратэгічнага супрацоўніцтва і партнёрства на 2026-2030 гады.
"Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў зацікаўленасць Беларусі ў рэалізацыі сумесных з Зімбабвэ праектаў, у тым ліку з падключэннем іншых краін Афрыканскага кантынента", - паведаміў "Пул першага".
Сярод перспектыўных напрамкаў, якія абмеркавалі прэзідэнты Беларусі і Зімбабвэ, – стварэнне лагістычных калідораў, пашырэнне прамысловай кааперацыі.
Падчас размовы Лукашэнка і Мнангагвы закраналіся таксама тэмы гуманітарнага супрацоўніцтва, паведамляе "Пул першага".
Прэзідэнт Зімбабвэ прыязджаў з афіцыйным візітам у Беларусь роўна год таму – у сярэдзіне мая 2025 года, тады яго суправаджала дэлегацыя са 100 чалавек, у Палацы Незалежнасці былі праведзены перагаворы ў шырокім і вузкім складах, а зносіны лідараў дзвюх краін працягваліся больш за 2,5 гадзіны.
Тады Лукашэнка ў час перагавораў з прэзідэнтам Мнангагвай адзначыў асаблівы ўзровень адносін паміж краінамі, падкрэсліўшы, што супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Зімбабвэ стала новым стандартам для работы з краінамі Афрыкі.
"Мы вельмі высока цэнім дружбу з вашай краінай, вашым народам. Нас аб’ядноўвае агульнасць падыходаў да фарміравання справядлівага светапарадку", - заявіў Лукашэнка.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"