https://bel.sputnik.by/20260517/gstoryya-nezvychaynay-kamennay-bramy-abo-navoshta-lyudz-prykhodzyats-da-valuno-z-paklonam-1107163410.html
Гісторыя незвычайнай каменнай брамы, або Навошта людзі прыходзяць да валуноў з паклонам
Гісторыя незвычайнай каменнай брамы, або Навошта людзі прыходзяць да валуноў з паклонам
Sputnik Беларусь
Людзі з усёй Беларусі з’язджаюцца да паклонных камянёў па дапамогу, але думкі пры гэтым павінны быць чыстымі, святыя валуны зла не даруюць. 17.05.2026, Sputnik Беларусь
2026-05-17T12:54+0300
2026-05-17T12:54+0300
2026-05-17T12:54+0300
эксклюзіў
культура
спадчына
рэлігія
грамадства
гродзенская вобласць
беларусь
у беларусі
валун
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/05/0e/1107106619_0:256:2730:1792_1920x0_80_0_0_bf07e8408c6074cb4bd0bf400dbea33a.jpg
У Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці ў невялікай вёсцы Горка ёсць незвычайнае месца, куды прыязджаюць людзі з усёй Беларусі. Там на ўзвышшы ў лясным масіве ляжаць вялізныя камяні-валуны, якія ўтварылі арку. У народзе яе празвалі каменнай брамай ці паклоннымі камянямі.Маштабы гэтай каменнай канструкцыі ўражваюць: вышыня камянёў 2 м 46 см, а шырыня 3 м.Як гэтыя валуны там з’явіліся і чаму да іх ходзяць на паклон, карэспандэнту Sputnik расказала дырэктар Дзятлаўскага дзяржаўнага гісторыка-краязнаўчага музея Вераніка Паўлоўская.Паходжанне камянёў"Даследаванні паказалі, што ўтварэнне гэтай горнай пароды звязана з сожскім абледзяненнем, якое адбылося 220-130 тыс гадоў таму і праходзіла праз нашу тэрыторыю. Пад уздзеяннем вады і высокага ціску льдоў з ападкавых горных парод ішло ўтварэнне камянёў-валуноў. Такім чынам яны ў нас і засталіся", - адзначыла кіраўнік музея.Акрамя таго, паводле яе слоў, была яшчэ адна версія іх паходжання, што валуны прынесла рака."Але гэтая версія адпала сама сабой, таму што вакол камянёў няма ні гор, ні ўзвышшаў, ні рэк, якія маглі б іх прынесці", - дадала Паўлоўская.Легенды і паданніМясцовае насельніцтва лічыць гэтыя камяні святымі, нездарма яны ўпрыгожаны крыжамі, кветкамі і абразамі.Справа ў тым, што спрадвеку людзі прыходзяць да гэтых валуноў за вылячэннем ад хвароб. Лічыцца, што калі прайсці пад каменнай брамай, то хвароба знікне назаўжды. Але дапамагаюць яны толькі прыстойным людзям і тым, хто прыйшоў з верай у ацаленне. А з-за дрэнных людзей і іх благіх думак камяні кожны раз урастаюць на некалькі сантыметраў у зямлю.Але раней гэтыя каменныя вароты былі настолькі высокімі, што пад імі мог свабодна праехаць вершнік.Ёсць яшчэ адна легенда, паводле якой лічыцца, што камяні былі варотамі старой царквы. І вось аднойчы пан вырашыў з іх дапамогай вылечыць свайго сляпога сабаку. Для гэтага ён тройчы праехаў на кані пад камянямі, а за ім бег яго сабака.Аднак гэта абразіла святыя камяні, і пасля гэтага яны сталі асядаць у зямлю. І ад некалі велічнай брамы застаўся толькі невялікі праём, дзе можна толькі прапаўзці.Цудатворныя слёзы камянёўЯшчэ адна цудоўная ўласцівасць каменных варот – часам з валуноў пачынае прасочвацца вада. Людзі кажуць: "Камяні плачуць".І зараз "слёзы камянёў", паводле яе слоў, засталіся толькі ва ўспамінах мясцовых жыхароў.Дарожка да камянёў пратаптана заўсёдыЯк расказала Вераніка Паўлоўская, па дапамогу да валуноў звяртаюцца не толькі мясцовыя жыхары, туды з’язджаюцца людзі з усёй Беларусі."Сама асабіста сутыкнулася з такой сітуацыяй, калі пасля здымак рэпартажу для тэлебачання, прыйшлося адстаяць вялікую чаргу, каб трапіць да камянёў. Але прыходзіць да іх проста так ці з благімі думкамі нельга, камяні гэтага не даруюць. Па аповядах мясцовых жыхароў, бывалі выпадкі, калі людзей, якія прыходзілі да камянёў без веры ў іх, святыя валуны рознымі спосабамі прымушалі ў іх паверыць. І людзі вярталіся да іх па вылячэнне", - падзялілася дырэктар музея.Раней побач з незвычайнымі камянямі стаяў праваслаўны храм, але да нашага часу ён не захаваўся.Праз гады на гэтым месцы была пабудавана капліца, дзверы якой заўсёды адчыненыя. Так што, перш чым адправіцца да камянёў са сваім запытам, лепш зайсці ў капліцу, настроіцца, каб з чыстымі і светлымі думкамі звярнуцца да камянёў з паклонам.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20260514/tsentralnuyu-chastku-svyatskaga-palatsa-adkryl-dlya-turysta-paslya-restaratsy-1107134757.html
гродзенская вобласць
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/05/0e/1107106619_0:0:2730:2048_1920x0_80_0_0_0b48de6d102b6c32eff70ad6c3d35eca.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
эксклюзіў, культура, спадчына, рэлігія, грамадства, гродзенская вобласць, беларусь, у беларусі, валун
эксклюзіў, культура, спадчына, рэлігія, грамадства, гродзенская вобласць, беларусь, у беларусі, валун
Гісторыя незвычайнай каменнай брамы, або Навошта людзі прыходзяць да валуноў з паклонам
Людзі з усёй Беларусі з’язджаюцца да паклонных камянёў па дапамогу, але думкі пры гэтым павінны быць чыстымі, святыя валуны зла не даруюць.
У Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці ў невялікай вёсцы Горка ёсць незвычайнае месца, куды прыязджаюць людзі з усёй Беларусі. Там на ўзвышшы ў лясным масіве ляжаць вялізныя камяні-валуны, якія ўтварылі арку. У народзе яе празвалі каменнай брамай ці паклоннымі камянямі.
Маштабы гэтай каменнай канструкцыі ўражваюць: вышыня камянёў 2 м 46 см, а шырыня 3 м.
Як гэтыя валуны там з’явіліся і чаму да іх ходзяць на паклон, карэспандэнту Sputnik расказала дырэктар Дзятлаўскага дзяржаўнага гісторыка-краязнаўчага музея Вераніка Паўлоўская.
"Даследаванні паказалі, што ўтварэнне гэтай горнай пароды звязана з сожскім абледзяненнем, якое адбылося 220-130 тыс гадоў таму і праходзіла праз нашу тэрыторыю. Пад уздзеяннем вады і высокага ціску льдоў з ападкавых горных парод ішло ўтварэнне камянёў-валуноў. Такім чынам яны ў нас і засталіся", - адзначыла кіраўнік музея.
Акрамя таго, паводле яе слоў, была яшчэ адна версія іх паходжання, што валуны прынесла рака.
"Але гэтая версія адпала сама сабой, таму што вакол камянёў няма ні гор, ні ўзвышшаў, ні рэк, якія маглі б іх прынесці", - дадала Паўлоўская.
Мясцовае насельніцтва лічыць гэтыя камяні святымі, нездарма яны ўпрыгожаны крыжамі, кветкамі і абразамі.
Справа ў тым, што спрадвеку людзі прыходзяць да гэтых валуноў за вылячэннем ад хвароб. Лічыцца, што калі прайсці пад каменнай брамай, то хвароба знікне назаўжды. Але дапамагаюць яны толькі прыстойным людзям і тым, хто прыйшоў з верай у ацаленне. А з-за дрэнных людзей і іх благіх думак камяні кожны раз урастаюць на некалькі сантыметраў у зямлю.
Але раней гэтыя каменныя вароты былі настолькі высокімі, што пад імі мог свабодна праехаць вершнік.
"Даўней у Юр’еў дзень тут нават уладкоўвалі святы з коннымі спаборніцтвамі. Дарэчы, вершнік мог папросту праскочыць праз вароты. Гэта значыць можна ўявіць, якой была вышыня гэтай каменнай аркі", - адзначыла субяседніца агенцтва.
Ёсць яшчэ адна легенда, паводле якой лічыцца, што камяні былі варотамі старой царквы. І вось аднойчы пан вырашыў з іх дапамогай вылечыць свайго сляпога сабаку. Для гэтага ён тройчы праехаў на кані пад камянямі, а за ім бег яго сабака.
Аднак гэта абразіла святыя камяні, і пасля гэтага яны сталі асядаць у зямлю. І ад некалі велічнай брамы застаўся толькі невялікі праём, дзе можна толькі прапаўзці.
Цудатворныя слёзы камянёў
Яшчэ адна цудоўная ўласцівасць каменных варот – часам з валуноў пачынае прасочвацца вада. Людзі кажуць: "Камяні плачуць".
"Па каменнай глыбе скочваліся маленькія кропелькі вады, гэта адбывалася на Крыжапаклонны тыдзень у Вялікі пост. Прычым яна не проста капала, а збіралася крыжападобна. Мясцовыя жыхары збіралі гэтую ваду ў слоічак і раздавалі людзям, кажучы, што яна вылечвае ад хвароб. Але зараз гэтая з’ява ўжо не назіраецца", - распавяла дырэктар музея.
І зараз "слёзы камянёў", паводле яе слоў, засталіся толькі ва ўспамінах мясцовых жыхароў.
Дарожка да камянёў пратаптана заўсёды
Як расказала Вераніка Паўлоўская, па дапамогу да валуноў звяртаюцца не толькі мясцовыя жыхары, туды з’язджаюцца людзі з усёй Беларусі.
"Сама асабіста сутыкнулася з такой сітуацыяй, калі пасля здымак рэпартажу для тэлебачання, прыйшлося адстаяць вялікую чаргу, каб трапіць да камянёў. Але прыходзіць да іх проста так ці з благімі думкамі нельга, камяні гэтага не даруюць. Па аповядах мясцовых жыхароў, бывалі выпадкі, калі людзей, якія прыходзілі да камянёў без веры ў іх, святыя валуны рознымі спосабамі прымушалі ў іх паверыць. І людзі вярталіся да іх па вылячэнне", - падзялілася дырэктар музея.
Раней побач з незвычайнымі камянямі стаяў праваслаўны храм, але да нашага часу ён не захаваўся.
Праз гады на гэтым месцы была пабудавана капліца, дзверы якой заўсёды адчыненыя. Так што, перш чым адправіцца да камянёў са сваім запытам, лепш зайсці ў капліцу, настроіцца, каб з чыстымі і светлымі думкамі звярнуцца да камянёў з паклонам.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"