Пуцін: РФ і КНР ні з кім не змагаюцца і гатовы супрацоўнічаць з усімі

© POOL / Перайсці ў медыябанкАфіцыйны візіт прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна ў Пекін
Афіцыйны візіт прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна ў Пекін - Sputnik Беларусь, 1920, 20.05.2026
Падпісацца
Для Расіі і Кітая важны ў першую чаргу свае інтарэсы, Масква і Пекін не прытрымліваюцца прынцыпу "дружыць супраць кагосьці", заявіў расійскі лідар.
МІНСК, 20 мая – Sputnik. Расія і Кітай ні з кім не змагаюцца і не сябруюць "супраць кагосьці", заявіў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін.
Размаўляючы з кітайскім інжынерам Пэн Паем, ён адзначыў, што абедзве краіны гатовы супрацоўнічаць з партнёрамі ва ўсім свеце, у тым ліку і са Злучанымі Штатамі Амерыкі.
Расійскі лідар здзяйсняе афіцыйны візіт у Кітай, у сераду ў Доме народных сходаў у Пекіне адбыліся перагаворы прэзідэнта Расіі і старшыні КНР Сі Цзіньпіна.
У рамках насычанай праграмы візіту ў Паднябесную, прэзідэнт Расіі таксама сустрэўся з кітайскім інжынерам Пэн Паем. Будучы дзіцем, Пай сустракаў расійскага лідара падчас яго першага візіту ў КНР у 2000 годзе.
"Сёння мы разам з Кітаем дружым не супраць кагосьці, мы ні з кім не змагаемся. Мы змагаемся толькі за нашы інтарэсы, за наша развіццё. І больш за тое, гатовы супрацоўнічаць з усімі, у тым ліку з нашымі партнёрамі ва ўсім свеце, уключаючы ЗША", - сказаў Пуцін падчас зносін з Пэн Паем.
У прынятай раней прэзідэнтам РФ і старшынёй КНР Сі Цзіньпінам сумеснай заяве таксама адзначаецца, што адносіны Масквы і Пекіна не накіраваны супраць трэціх краін.
"Яны (двухбаковыя адносіны РФ і КНР. - Sputnik) не носяць пры гэтым блокавага і канфрантацыйнага характару і не накіраваны супраць трэціх краін", - гаворыцца ў тэксце заявы.
У размове з Пэн Паем расійскі лідар таксама адзначыў, што Кітай – краіна, якая хутка і стабільна развіваецца.
"Кітай адчувае сябе вельмі ўпэўнена, развіваецца добрымі тэмпамі. Гэтая палітыка забяспечвае стабільнасць у Кітаі", - сказаў Пуцін, падкрэсліўшы, што размова ідзе і аб палітычнай, і аб эканамічнай стабільнасці.

Расія – другі дом

У сваю чаргу Пэн Пай на сустрэчы з Пуціным расказаў аб сваім асаблівым стаўленні да Расіі.
"Я вырас у Кітаі, але вельмі важная частка майго жыцця прайшла як раз у Расіі. Можна сказаць, што Масква – мой другі дом", - заявіў Пэн Пай падчас сустрэчы з Пуціным.
У 2000 годзе, калі Пуцін наведваў Кітай з першым дзяржвізітам, Пэн Пай быў адным з кітайскіх дзяцей, якія апынуліся ў парку Бэйхай. Хлопчык тады радасна памахаў расійскаму прэзідэнту. Пуцін, зняўшы дзіця з каменных парэнчаў, пацалаваў яго ў лоб і зрабіў сумеснае фота.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Афіцыйны візіт прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна ў Пекін - Sputnik Беларусь, 1920, 20.05.2026
Бяспека, дыялог і партнёрства: Пуцін і Сі Цзіньпін выступілі з заявай
Стужка навiн
0