https://bel.sputnik.by/20260520/tsvk-genprakuror-dzmtryy-gara-zaregstravany-delegatam-uns-1107285522.html
ЦВК: генпракурор Дзмітрый Гара зарэгістраваны дэлегатам УНС
ЦВК: генпракурор Дзмітрый Гара зарэгістраваны дэлегатам УНС
Sputnik Беларусь
Сёння ў Мінску прайшло пасяджэнне Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі, на якім былі ўстаноўлены вынікі выбараў дэлегата УНС ад РГА "Белая Русь" замест таго... 20.05.2026, Sputnik Беларусь
2026-05-20T14:09+0300
2026-05-20T14:09+0300
2026-05-20T14:09+0300
генеральная пракуратура беларусі
дзмітрый гара
навіны
унс
беларусь
у беларусі
грамадства
палітыка
цвк рэспублікі беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/06/17/1063996752_0:0:3072:1728_1920x0_80_0_0_6771ac639c771304af279c88e3a9271d.jpg
МІНСК, 20 мая – Sputnik. Генеральны пракурор Беларусі Дзмітрый Гара выбраны дэлегатам Усебеларускага народнага сходу, вынікі галасавання за гэтага дэлегата сёння ўстанавіла ЦВК Беларусі, паведамляе БелТА.На пасяджэнні ЦВК устанавіла вынікі выбараў дэлегата Усебеларускага народнага сходу ад суб'екта грамадзянскай супольнасці – Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Белая Русь" – замест таго, хто выбыў – і зарэгістравала новага дэлегата.Паведамляецца, што выбары дэлегата УНС прайшлі 16 мая ў Мінску на 7-м пазачарговым з’ездзе "Белай Русі". Тады дэлегатам быў выбраны генеральны пракурор Беларусі Дзмітрый Гара.Усебеларускі народны сход – вышэйшы прадстаўнічы орган народаўладдзя і канстытуцыйны орган Беларусі, які вызначае стратэгічныя напрамкі развіцця грамадства і дзяржавы. Упершыню Усебеларускі народны сход быў скліканы ў 1996 годзе. Затым пасяджэнні адбываліся раз у пяць гадоў – у 2001, 2006, 2010, 2016 і 2021 гадах. Пасля рэспубліканскага рэферэндуму 2022 года, калі былі ўнесены змяненні ў Канстытуцыю, УНС набыў статус канстытуцыйнага органа.Першае пасяджэнне УНС у новым канстытуцыйным статусе прайшло 24-25 красавіка 2024 года, другое 18-19 снежня мінулага года, У пасяджэнні УНС, якое трансліруецца ў прамым эфіры, заўсёды прымае ўдзел прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і вышэйшыя службовыя асобы краіны.Дэлегаты другога пасяджэння VII Усебеларускага народнага сходу прынялі праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2026-2030 гады.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20251219/uns-zatsverdz-pragramu-razvtstsya-belarus-na-2026-2030-gady-1102759312.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/06/17/1063996752_183:0:2914:2048_1920x0_80_0_0_2b7e21867fc76b824686d5f7ed175378.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
генеральная пракуратура беларусі, дзмітрый гара, навіны , унс, беларусь, у беларусі, грамадства, палітыка, цвк рэспублікі беларусь
генеральная пракуратура беларусі, дзмітрый гара, навіны , унс, беларусь, у беларусі, грамадства, палітыка, цвк рэспублікі беларусь
ЦВК: генпракурор Дзмітрый Гара зарэгістраваны дэлегатам УНС
Сёння ў Мінску прайшло пасяджэнне Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі, на якім былі ўстаноўлены вынікі выбараў дэлегата УНС ад РГА "Белая Русь" замест таго, хто выбыў.
МІНСК, 20 мая – Sputnik. Генеральны пракурор Беларусі Дзмітрый Гара выбраны дэлегатам Усебеларускага народнага сходу, вынікі галасавання за гэтага дэлегата сёння ўстанавіла ЦВК Беларусі, паведамляе
БелТА.
На пасяджэнні ЦВК устанавіла вынікі выбараў дэлегата Усебеларускага народнага сходу ад суб'екта грамадзянскай супольнасці – Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Белая Русь" – замест таго, хто выбыў – і зарэгістравала новага дэлегата.
Паведамляецца, што выбары дэлегата УНС прайшлі 16 мая ў Мінску на 7-м пазачарговым з’ездзе "Белай Русі". Тады дэлегатам быў выбраны генеральны пракурор Беларусі Дзмітрый Гара.
Усебеларускі народны сход – вышэйшы прадстаўнічы орган народаўладдзя і канстытуцыйны орган Беларусі, які вызначае стратэгічныя напрамкі развіцця грамадства і дзяржавы. Упершыню Усебеларускі народны сход быў скліканы ў 1996 годзе. Затым пасяджэнні адбываліся раз у пяць гадоў – у 2001, 2006, 2010, 2016 і 2021 гадах. Пасля рэспубліканскага рэферэндуму 2022 года, калі былі ўнесены змяненні ў Канстытуцыю, УНС набыў статус канстытуцыйнага органа.
Першае пасяджэнне УНС у новым канстытуцыйным статусе прайшло 24-25 красавіка 2024 года, другое 18-19 снежня мінулага года, У пасяджэнні УНС, якое трансліруецца ў прамым эфіры, заўсёды прымае ўдзел прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і вышэйшыя службовыя асобы краіны.
Дэлегаты другога пасяджэння VII Усебеларускага народнага сходу прынялі праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2026-2030 гады.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"