Боевая работа артиллеристов группировки войск Запад на Купянском участке фронта - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Спецыяльная ваенная аперацыя праз прызму Вялікай перамогі над нацызмам

Падпісацца
У чацвер, 21 мая, у 15:00 у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь праходзіць відэамост Мінск-Масква на тэму: "Спецыяльная ваенная аперацыя праз прызму Вялікай перамогі над нацызмам".
У маі 1945 года, калі канчаткова перамаглі гітлераўскую Германію, здавалася, што нацызм назаўжды знік у мінулым.
Аднак пасля распаду Савецкага Саюза ва Украіне пачаліся працэсы адраджэння і росту ўплыву радыкальных нацыяналістычных ідэй. Найбольш значны ўсплёск і інстытуцыяналізацыя ўльтраправых рухаў прыпалі на 2014 год, рушыўшы следам за падзеямі Еўрамайдана і зменай улады ў краіне.
Спецыяльная ваенная аперацыя – гэта прамы працяг вызваленчай місіі Чырвонай арміі ў барацьбе з неанацызмам. Пра тое, якім чынам мяркуецца вырашаць ключавую задачу СВА – дэнацыфікацыю Украіны і яе вяртанне да Усходнеславянскай цывілізацыі – ідзе размова на відэаканферэнцыі з удзелам беларускіх і расійскіх гісторыкаў, палітолагаў і грамадскіх дзеячаў.
Удзельнікі у Мінску:
доктар філасофскіх навук, прафесар Леў КРЫШТАПОВІЧ;
доктар палітычных навук Мікалай ЛЯЎЧУК;
старшыня Каардынацыйнаага савета беларускіх арганізацый расійскіх суайчыннікаў пісьменнік, публіцыст Андрэй ГЕРАШЧАНКА;
палітолаг, грамадскі дзеяч Арцём АГАФОНАЎ;
палітолаг, прадстаўнік Інстытута краін СНД у Беларусі Мікалай СЯРГЕЕЎ;
доктар гістарычных навук, прафесар Кірыл ШАЎЧЭНКА.
У Маскве:
кіраўнік рабочай групы па супрацьдзеянні скажэнню гісторыі Інстытута краін СНД Ігар ШЫШКІН;
загадчык аддзела па сувязях з Рускай праваслаўнай царквой і праваслаўнай супольнасцю за мяжой Інстытута краін СНД Кірыл ФРАЛОЎ;
загадчык аддзела Украіны Інстытута краін СНД Іван СКОРЫКАЎ.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Стужка навiн
0