Генпракурор РФ: экалагічная бяспека вызначае будучыню Расіі і Беларусі

© Sputnik / Тамара БеляеваЗаседание объединенной коллегии Генеральных прокуратур Беларуси и России в Могилеве
Заседание объединенной коллегии Генеральных прокуратур Беларуси и России в Могилеве - Sputnik Беларусь, 1920, 22.05.2026
Падпісацца
Расейскія пракуроры надаюць сур'ёзную ўвагу пытанням выканання прыродаахоўнага заканадаўства, адзначыў генеральны пракурор РФ.
МІНСК, 22 мая - Sputnik. Пытанне экалагічнай бяспекі з'яўляецца адным з ключавых для Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі, заявіў генеральны пракурор Расіі Аляксандр Гуцан на пасяджэнні аб'яднанай калегіі генеральных пракуратур Беларусі і Расіі ў Магілёве, перадае карэспандэнт Sputnik.
"Задача па забеспячэнні экалагічнага дабрабыту напрамую ўплывае на якасць жыцця людзей і ў шырокім сэнсе вызначае будучыню Расіі і Беларусі", - заявіў Гуцан.
Пры гэтым ён падкрэсліў, што пытанням выканання прыродаахоўнага заканадаўства расійскімі пракурорамі ўдзяляецца сур'ёзная ўвага.
"Штогод спыняюцца сотні тысяч парушэнняў у сферы аховы навакольнага асяроддзя. Меры пракурорскага рэагавання садзейнічаюць ліквідацыі тысячы стыхійных звалак, зніжэнню плошчаў лясных пажараў", – адзначыў генеральны пракурор Расіі.
Пры гэтым ён падкрэсліў важнасць намаганняў пракурораў Беларусі і Расіі ў пытанні кампенсацыі прычынення шкоды экалогіі.
Паседжанне аб'яднанай калегіі генеральных пракуратур Беларусі і Расіі пачалося ў Магілёве, перадае карэспандэнт Sputnik. У пасяджэнні бяруць удзел генеральны пракурор Расіі Аляксандр Гуцан і генпракурор Беларусі Дзмітрый Гара.
Асноўная тэма, якая абмяркоўваецца на ўзроўні генеральных пракурораў - экалагічная бяспека Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі. Акрамя генеральных пракурораў дзвюх краін, у пасяджэнні бяруць удзел іх намеснікі і пракурорскія работнікі двух наглядных ведамстваў.
У якасці ганаровага госця ў пасяджэнні аб'яднанай калегіі прымае ўдзел пасол Расіі Барыс Грызлоў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Стужка навiн
0