https://bel.sputnik.by/20260524/dzyarzhkamvaenpram-prezentava-akustychnuyu-sstemu-vyyalennya-drona-1107367492.html
Дзяржкамваенпрам прэзентаваў акустычную сістэму выяўлення дронаў
Дзяржкамваенпрам прэзентаваў акустычную сістэму выяўлення дронаў
Sputnik Беларусь
Комплекс мабільны і хутка разгортваецца на мясцовасці, ён можа выкарыстоўвацца ў складзе мабільных груп для абароны аб’ектаў і асабовага складу. 24.05.2026, Sputnik Беларусь
2026-05-24T12:52+0300
2026-05-24T12:52+0300
2026-05-24T12:52+0300
дзяржкамваенпрам
узбраенні
дроны
беспілотнікі
навіны
ваенная тэхніка
it-тэхналогіі
бяспека
беларусь
у беларусі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/05/13/1107243855_0:104:2048:1256_1920x0_80_0_0_c60d2d207a1d2ab521f6ac15085a3d2a.jpg
МІНСК, 24 мая – Sputnik. Дзяржкамваенпрам Беларусі прэзентаваў акустычную сістэму "СКАНЕР 2.1", у ёй выкарыстоўваюць элементы штучнага інтэлекту, паведамілі ў камітэце.Распрацавалі комплекс новага пакалення спецыялісты кампаніі "ІнаТэх Салюшнс". Сярод ключавых асаблівасцей сістэмы заяўлена высокая эфектыўнасць выяўлення БПЛА. Гаворка ідзе і пра дроны, якія кіруюцца па оптавалакне – іх дэтэктаванне сродкамі радыёманіторынгу вельмі цяжкае."У сістэме ўжыты алгарытмы штучнага інтэлекту для фільтрацыі пабочных шумаў і вылучэнні характэрнага акустычнага партрэта FPV-дронаў. Апавяшчэнне аператара дубліруецца на экран смартфона і смарт-гадзіннік", - гаворыцца ў паведамленні.Паведамляецца, што комплекс можа выкарыстоўвацца ў складзе мабільных груп для абароны аб’ектаў і асабовага складу. Час разгортвання на мясцовасці складае менш за дзве хвіліны, комплекс можа выяўляць FPV-дроны на дыстанцыі ў 100-300 м, БПЛА з рухавіком унутранага згарання – на адлегласці ад 1 да 1,5 км."Сканер" кампактны і мае малыя габарыты: дыяметр прылады – 23 см, вага ў зборы – 1,2 кг. Комплекс здольны працаваць не менш як 12 гадзін ад убудаванай крыніцы электрасілкавання.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20260521/lukashenka-belarus-pratsue-z-ktaem--rf-pa-daskanalenn-palaneza-1107355467.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/05/13/1107243855_0:429:2048:1966_1920x0_80_0_0_ed9f27e45fad45097138952276abb533.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
дзяржкамваенпрам, узбраенні, дроны, беспілотнікі, навіны , ваенная тэхніка, it-тэхналогіі, бяспека, беларусь, у беларусі
дзяржкамваенпрам, узбраенні, дроны, беспілотнікі, навіны , ваенная тэхніка, it-тэхналогіі, бяспека, беларусь, у беларусі
Дзяржкамваенпрам прэзентаваў акустычную сістэму выяўлення дронаў
Комплекс мабільны і хутка разгортваецца на мясцовасці, ён можа выкарыстоўвацца ў складзе мабільных груп для абароны аб’ектаў і асабовага складу.
МІНСК, 24 мая – Sputnik. Дзяржкамваенпрам Беларусі прэзентаваў акустычную сістэму "СКАНЕР 2.1", у ёй выкарыстоўваюць элементы штучнага інтэлекту, паведамілі ў камітэце.
Распрацавалі комплекс новага пакалення спецыялісты кампаніі "ІнаТэх Салюшнс". Сярод ключавых асаблівасцей сістэмы заяўлена высокая эфектыўнасць выяўлення БПЛА. Гаворка ідзе і пра дроны, якія кіруюцца па оптавалакне – іх дэтэктаванне сродкамі радыёманіторынгу вельмі цяжкае.
"У сістэме ўжыты алгарытмы штучнага інтэлекту для фільтрацыі пабочных шумаў і вылучэнні характэрнага акустычнага партрэта FPV-дронаў. Апавяшчэнне аператара дубліруецца на экран смартфона і смарт-гадзіннік", - гаворыцца ў паведамленні.
"СКАНЕР 2.1" стварае зону выяўлення і пеленгавання дронаў квадракоптарнага тыпу з электрарухавікамі. Акрамя таго, "Сканер" здольны дэтэктаваць беспілотнікі самалётнага тыпу і вызначаць іх параметры палёту: хуткасць, курс.
Паведамляецца, што комплекс можа выкарыстоўвацца ў складзе мабільных груп для абароны аб’ектаў і асабовага складу. Час разгортвання на мясцовасці складае менш за дзве хвіліны, комплекс можа выяўляць FPV-дроны на дыстанцыі ў 100-300 м, БПЛА з рухавіком унутранага згарання – на адлегласці ад 1 да 1,5 км.
"Сканер" кампактны і мае малыя габарыты: дыяметр прылады – 23 см, вага ў зборы – 1,2 кг. Комплекс здольны працаваць не менш як 12 гадзін ад убудаванай крыніцы электрасілкавання.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"