https://bel.sputnik.by/20260526/lebedze-vykankam-snd-zapusts-pratseduru-vykhadu-maldovy-z-sadruzhnasts-1107480529.html
Лебедзеў: Выканкам СНД запусціў працэдуру выхаду Малдовы з Садружнасці
Лебедзеў: Выканкам СНД запусціў працэдуру выхаду Малдовы з Садружнасці
Sputnik Беларусь
Малдова падала заяўкі на выхад з ключавых пагадненняў у межах СНД, але Кішынёў не збіраецца выходзіць з дакументаў па эканамічным супрацоўніцтве. 26.05.2026, Sputnik Беларусь
2026-05-26T13:06+0300
2026-05-26T13:06+0300
2026-05-26T13:06+0300
снд
выканаўчы камітэт снд
сяргей лебедзеў
малдова
навіны
палітыка
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/01/16/1092913608_0:177:2923:1822_1920x0_80_0_0_d272e0ef585dc04dac7402a7ffc2122a.jpg
МІНСК, 26 мая – Sputnik. Малдова паведаміла Выканкам Садружнасці Незалежных Дзяржаў аб выхадзе з ключавых пагадненняў СНД, працэдура запушчана, заявіў генеральны сакратар Садружнасці Сяргей Лебедзеў.Паводле яго слоў, Кішынёў пакуль не збіраецца дэнансаваць пагадненні па эканамічным супрацоўніцтве ў рамках СНД.Прэзідэнт Малдовы Майя Санду 8 красавіка падпісала ўказы аб дэнансацыі ўстаноўчых пагадненняў з краінамі СНД. Выканкам атрымаў афіцыйнае апавяшчэнне аб гэтым.Тры краіны СНД – Украіна, Грузія і Малдова – рэгулярна апавяшчаюць Выканкам СНД аб сваіх намерах выхаду з шэрага пагадненняў у рамках Садружнасці.Так, Грузія выйшла з СНД, аднак пасля гэтага паведаміла, што хацела б застацца ў пагадненнях па эканамічнай тэматыцы."Такіх пагадненняў было 74. І цяпер яна працягвае супрацоўнічаць у СНД у гэтых пагадненнях. Не ва ўсіх – цяпер іх каля 34", - сказаў генеральны сакратар.Да гэтага часу застаецца членам СНД застаецца і Украіна, бо Кіеў не падаваў заявы аб выхадзе з Садружнасці. Пры гэтым у 2018 годзе Кіеў прыняў рашэнне спыніць удзел у каардынацыйных саветах СНД.Прадстаўніцтва Украіны пры статутных органах Садружнасці, якое знаходзілася ў Мінску ў штаб-кватэры СНД, было зачынена летам 2018 года.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20260403/selversta-chlena-snd-sprabuyuts-rastsyagnuts-pa-roznykh-arganzatsyyakh-1105875826.html
малдова
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/01/16/1092913608_478:0:2907:1822_1920x0_80_0_0_eeec9231d342b9315f4203ba5e0610c6.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
снд, выканаўчы камітэт снд, сяргей лебедзеў, малдова, навіны , палітыка, у свеце
снд, выканаўчы камітэт снд, сяргей лебедзеў, малдова, навіны , палітыка, у свеце
Лебедзеў: Выканкам СНД запусціў працэдуру выхаду Малдовы з Садружнасці
Малдова падала заяўкі на выхад з ключавых пагадненняў у межах СНД, але Кішынёў не збіраецца выходзіць з дакументаў па эканамічным супрацоўніцтве.
МІНСК, 26 мая – Sputnik. Малдова паведаміла Выканкам Садружнасці Незалежных Дзяржаў аб выхадзе з ключавых пагадненняў СНД, працэдура запушчана, заявіў генеральны сакратар Садружнасці Сяргей Лебедзеў.
"Малдова паведаміла нам аб выхадзе. Працэдуру мы запусцілі. Яна працягнецца цэлы год", - сказаў Лебедзеў на круглым стале, прысвечаным 35-годдзю СНД.
Паводле яго слоў, Кішынёў пакуль не збіраецца дэнансаваць пагадненні па эканамічным супрацоўніцтве ў рамках СНД.
Прэзідэнт Малдовы Майя Санду 8 красавіка падпісала ўказы аб дэнансацыі ўстаноўчых пагадненняў з краінамі СНД. Выканкам атрымаў афіцыйнае апавяшчэнне аб гэтым.
Тры краіны СНД – Украіна, Грузія і Малдова – рэгулярна апавяшчаюць Выканкам СНД аб сваіх намерах выхаду з шэрага пагадненняў у рамках Садружнасці.
Так, Грузія выйшла з СНД, аднак пасля гэтага паведаміла, што хацела б застацца ў пагадненнях па эканамічнай тэматыцы.
"Такіх пагадненняў было 74. І цяпер яна працягвае супрацоўнічаць у СНД у гэтых пагадненнях. Не ва ўсіх – цяпер іх каля 34", - сказаў генеральны сакратар.
Да гэтага часу застаецца членам СНД застаецца і Украіна, бо Кіеў не падаваў заявы аб выхадзе з Садружнасці. Пры гэтым у 2018 годзе Кіеў прыняў рашэнне спыніць удзел у каардынацыйных саветах СНД.
Прадстаўніцтва Украіны пры статутных органах Садружнасці, якое знаходзілася ў Мінску ў штаб-кватэры СНД, было зачынена летам 2018 года.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"