Пуцін прыбыў з дзяржвізітам у Казахстан

© Sputnik / Taras Ivanov / Перайсці ў медыябанкСамалёт прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна, архіўнае фота
Самалёт прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна, архіўнае фота - Sputnik Беларусь, 1920, 27.05.2026
Падпісацца
Расійскі лідар прыме ўдзел у пасяджэнні Вышэйшага еўразійскага эканамічнага савета і правядзе перагаворы са сваім казахстанскім калегам.
МІНСК, 27 мая – Sputnik. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін прыбыў з дзяржаўным візітам у Казахстан, паведамляе РІА Навіны.
Борт прэзідэнта РФ прызямліўся ў аэрапорце імя Нурсултана Назарбаева ў Астане. Лайнер расійскага лідара прыляцеў у суправаджэнні двух знішчальнікаў.
Дзяржаўны візіт расійскага лідара ў Казахстан пройдзе з 27 па 29 мая. Пуцін правядзе сустрэчу са сваім расійскім калегам Касым-Жамартам Такаевым і прыме ўдзел у пасяджэнні Вышэйшага еўразійскага эканамічнага савета.
Чакаецца, што падчас сустрэчы прэзідэнты Расіі і Казахстана абмяркуюць ключавыя пытанні развіцця супрацоўніцтва дзвюх краін у розных галінах.
Лідары таксама абмяняюцца думкамі па найбольш актуальных пытаннях міжнароднага і рэгіянальнага парадку дня, а таксама абмяркуюць перспектывы супрацоўніцтва ў рамках міжнародных арганізацый.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Флагі Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС), Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана і Расіі - Sputnik Беларусь, 1920, 27.05.2026
Пасяджэнне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета пройдзе 29 мая ў Астане
Стужка навiн
0