Які сёння дзень: 29 мая 2026 года

© Sputnik / Альфред МикусЯкі сёння дзень: 29 мая 2026 года
Які сёння дзень: 29 мая 2026 года - Sputnik Беларусь, 1920, 29.05.2026
Падпісацца
Гэты дзень з'яўляецца сто сорак дзявятым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 216 дзён.
Сёння адзначаецца Міжнародны дзень міратворцаў ААН. Якія яшчэ падзеі адбыліся 29 мая і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 29 мая

У 1885 годзе ў Гродне адбыўся моцны пажар, які спаліў большую частку старога горада.
У 1946 годзе быў заснаваны Мінскі трактарны завод.
У 1992 годзе ў Беларусі паралельна з савецкім рублём уведзены ў абарачэнне разліковыя білеты Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь.

Хто нарадзіўся 29 мая

1931 год: Мікола Гайдук, беларускі пісьменнік, журналіст, краязнавец, настаўнік.
1939 год: Людміла Пісарава, беларуская актрыса.
Таксама сёння нарадзіўся рускі паэт Канстанцін Бацюшкаў.

29 мая ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святога Феадора, якога ў народзе называлі Фёдар Жытнік. Людзі верылі, што гэты дзень вельмі добры для таго, каб сеяць жыта. Увогуле ў цёплых мясцінах 29 мая быў апошнім днём для сеяння яравых. У вёсках пачыналі рыхтавацца да вяселляў.
Калі 29 мая была навальніца, лічылася, што чакае добры ўраджай збожжа. Калі дождж ужо скончыўся, але насякомыя не лятаюць, значыць, ён скора пойдзе зноў. А вось пачуць падчас дажджу жабу – добрая прыкмета: непагадзь хутка скончыцца.
Стужка навiн
0