"Мяне лепш не перасцерагаць": Лукашэнка расказаў аб размове з Макронам

© Photo : Пресс-служба президента БеларусиПрэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка - Sputnik Беларусь, 1920, 29.05.2026
Падпісацца
Журналісты ў кулуарах саміту ЕАЭС у Астане спыталі беларускага прэзідэнта аб падрабязнасцях нядаўняй тэлефоннай размовы з французскім лідарам.
МІНСК, 29 мая – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка расказаў прадстаўнікам СМІ падрабязнасці нядаўняй тэлефоннай размовы з прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам, відэафрагмент размовы беларускага лідара з журналістамі апублікаваў блізкі да прэс-службы кіраўніка дзяржавы Telegram-канал "Пул Першага".
Размова двух прэзідэнтаў адбылася 24 мая па ініцыятыве французскага боку, паводле слоў Лукашэнкі, размова была "сяброўская, добрая, хоць і доўгая", яна працягнулася 1 гадзіну 40 хвілін.
Пасля з’яўлення інфармацыі аб размове двух лідараў у сетцы з’явіліся розныя версіі, пра што магла ісці гаворка, аж да таго, што з боку французскага прэзідэнта магла гучаць перасцярога аб актыўным удзеле Беларусі ва ўкраінскім канфлікце.
"Эмануэль Макрон добра мяне ведае, што мяне лепш не перасцерагаць. Я, перш чым нешта раблю, тысячу разоў падумаю", - адрэагаваў на гэта беларускі лідар.
Таксама падчас размовы прэзідэнт Францыі нагадаў аб нядаўняй сумеснай трэніроўцы ядзерных сіл, праведзенай Расіяй і Беларуссю. І пацікавіўся, ці збіраюцца РФ і Беларусь выкарыстоўваць ядзерную зброю.
"Я адказаў: ды бог з табой! Я ўжо гаварыў публічна: толькі ў адным выпадку – калі на Беларусь нападуць. І ўсё", - заявіў беларускі прэзідэнт.

Дыялог аб міры ў Еўропе

Падчас размовы Лукашэнка і Макрон прыйшлі да агульнай пазіцыі: усе пытанні, звязаныя з бяспекай у Еўропе, павінны вырашацца сіламі саміх еўрапейцаў, а не "кімсьці збоку". Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка расказаў журналістам у Астане.
Як растлумачыў беларускі прэзідэнт, у размове з французскім калегам яны абмяркоўвалі якраз праблематыку еўрапейскай бяспекі і пагадзіліся з тым, што ўсе пытанні такога кшталту павінны вырашацца ўнутры Еўропы.
"Не трэба, каб Дональд Трамп нас пагладжваў па галаве і падштурхоўваў да міру. Мы самі тут жывем і самі павінны вырашаць свае пытанні", - адзначыў Лукашэнка.
У сувязі з гэтым ён нагадаў словы прэзідэнта ЗША аб тым, што ўкраінскі канфлікт – гэта еўрапейская праблема. Паводле слоў прэзідэнта Беларусі, праблемы бяспекі неабходна вырашаць самастойна, не чакаючы пакуль "нас, як бездапаможных кацянят, пасадзяць за стол перагавораў".
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін - Sputnik Беларусь, 1920, 29.05.2026
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Пуцін правёў сустрэчу з Лукашэнкам на палях саміту ЕАЭС
Стужка навiн
0