https://bel.sputnik.by/20260531/btpr-u-myadzvedzya-pachasya-shlyubny-peryyad-samtsy-stal-agresnym-1107524094.html
БТПР: у мядзведзяў пачаўся шлюбны перыяд, самцы сталі агрэсіўнымі
БТПР: у мядзведзяў пачаўся шлюбны перыяд, самцы сталі агрэсіўнымі
Sputnik Беларусь
Паляўнічыя заклікалі грамадзян быць асцярожнымі пры наведванні лясоў падчас перыяду гону ў мядзведзяў, якія могуць рэзка рэагаваць пры "ўварванні" на тэрыторыю... 31.05.2026, Sputnik Беларусь
2026-05-31T12:49+0300
2026-05-31T12:49+0300
2026-05-31T12:49+0300
мядзведзь
бтпр
грамадства
прырода
жывёлы
бяспека
лес
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/0c/01/1102154499_0:161:3071:1888_1920x0_80_0_0_7739950eefaf0e36b2c0ba3f266d59f5.jpg
МІНСК, 31 мая – Sputnik. Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў папярэдзіла аб пачатку гону ў бурых мядзведзяў, падчас якога самцы становяцца агрэсіўнымі, калі парушаюць іх арэал."Мядзведжыя вяселлі звычайна праходзяць у маі-чэрвені", - паведамілі ў БТПР.Там адзначылі, што пры наведванні лесу трэба памятаць аб павышанай агрэсіўнасці самцоў у гэты перыяд.Там таксама растлумачылі, што ў гэты перыяд самцы гучна равуць для прыцягнення самак, акрамя гэтага, паміж самцамі адбываюцца бойкі за самак і лепшыя ўчасткі пасялення.Паводле звестак Мінсельгаса, у беларускіх лясах можа жыць да тысячы мядзведзяў. Спецыялісты адзначаюць, што папуляцыя добра размнажаецца. Пры гэтым беларускія мядзведзі не праяўляюць агрэсіі: ужо некалькі дзесяцігоддзяў на тэрыторыі краіны не фіксавалася з'яўленне мядзведзяў-шатуноў. У мінулым годзе ў Беларусі было дазволена паляванне на бурага мядзведзя.На мінулым тыдні Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў зафіксавала рэдкі выпадак: у мядзведзіцы ў Барысаўскай паляўнічай гаспадарцы нарадзілася адразу чатыры медзведзяняты.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20260504/znaydz-zaytsa-myshyny-dazor--lyagushka--praltse-lepshyya-fota-dzkay-pryrody-1106709111.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/0c/01/1102154499_171:0:2900:2047_1920x0_80_0_0_cd8566e6891955c1bf90e5608fa24055.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
мядзведзь, бтпр, грамадства, прырода, жывёлы, бяспека, лес, навіны
мядзведзь, бтпр, грамадства, прырода, жывёлы, бяспека, лес, навіны
БТПР: у мядзведзяў пачаўся шлюбны перыяд, самцы сталі агрэсіўнымі
Паляўнічыя заклікалі грамадзян быць асцярожнымі пры наведванні лясоў падчас перыяду гону ў мядзведзяў, якія могуць рэзка рэагаваць пры "ўварванні" на тэрыторыю іх пражывання.
МІНСК, 31 мая – Sputnik. Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў папярэдзіла аб пачатку гону ў бурых мядзведзяў, падчас якога самцы становяцца агрэсіўнымі, калі парушаюць іх арэал.
"Мядзведжыя вяселлі звычайна праходзяць у маі-чэрвені", - паведамілі ў БТПР.
Там адзначылі, што пры наведванні лесу трэба памятаць аб павышанай агрэсіўнасці самцоў у гэты перыяд.
"Перыяд гону – гэта час павышанай агрэсіі ў мядзведзяў. Яны становяцца больш адчувальнымі да любога ўварвання на сваю тэрыторыю і могуць рэагаваць вельмі бурна", - адзначылі ў БТПР.
Там таксама растлумачылі, што ў гэты перыяд самцы гучна равуць для прыцягнення самак, акрамя гэтага, паміж самцамі адбываюцца бойкі за самак і лепшыя ўчасткі пасялення.
Паводле звестак Мінсельгаса, у беларускіх лясах можа жыць да тысячы мядзведзяў. Спецыялісты адзначаюць, што папуляцыя добра размнажаецца. Пры гэтым беларускія мядзведзі не праяўляюць агрэсіі: ужо некалькі дзесяцігоддзяў на тэрыторыі краіны не фіксавалася з'яўленне мядзведзяў-шатуноў. У мінулым годзе ў Беларусі было дазволена паляванне на бурага мядзведзя.
На мінулым тыдні Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў зафіксавала рэдкі выпадак: у мядзведзіцы ў Барысаўскай паляўнічай гаспадарцы нарадзілася адразу чатыры медзведзяняты.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"