Боевая работа артиллерийского расчёта гаубицы Д-30 на Запорожском направлении - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Армія Расіі вызваліла Ціханаўку ў ДНР

© Sputnik / Сергей Бобылев / Перайсці ў медыябанкРасійскі ваенны падчас СВА
Расійскі ваенны падчас СВА - Sputnik Беларусь, 1920, 01.06.2026
Падпісацца
Узброеныя сілы РФ нанеслі серыю ўдараў у 137 раёнах у зоне правядзення спецыяльнай ваеннай аперацыі па аб’ектах энергетычнай, транспартнай інфраструктуры, якая выкарыстоўвалася ў інтарэсах УСУ.
МІНСК, 1 чэр – Sputnik. Расійскія ваеннаслужачыя вызвалілі населены пункт Ціханаўка ў Данецкай Народнай Рэспубліцы, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства абароны Расіі.
Удакладняецца, што населены пункт быў вызвалены дзякуючы рашучым і актыўным наступальным дзеянням байцоў падраздзяленняў "Паўднёвай" групоўкі расійскіх войск.
"У выніку актыўных і рашучых дзеянняў падраздзяленняў "Паўднёвай" групоўкі войск вызвалены населены пункт Ціханаўка Данецкай Народнай Рэспублікі", - вынікае з аператыўнай зводкі ваеннага ведамства РФ.
Таксама там адзначаецца, што за мінулыя суткі праціўнік панёс значныя страты ў жывой сіле і тэхніцы. Удакладняецца, што страты УСУ склалі 1 335 баевікоў. Акрамя таго, у зоне правядзення спецыяльнай ваеннай аперацыі сродкі расійскай СПА знішчылі 233 БПЛА УСУ і дзевяць кіраваных авіяцыйных бомб.
Як вынікае з аператыўных даных ваеннага ведамства РФ, расійскія ваенныя таксама нанеслі серыю ўдараў па інфраструктуры, якая выкарыстоўвалася ў інтарэсах УСУ.
Так, з ужываннем аператыўна-тактычнай авіяцыі, ударных беспілотнікаў, ракетнымі войскамі і артылерыяй груповак войск УС РФ былі знішчаны аб’екты энергетычнай, транспартнай, партовай інфраструктуры. Акрамя таго, нанесены ўдары па цэхах, дзе вырабляліся ўкраінскія дроны, а таксама па пунктах часовай дысклакацыі баевікоў УСУ. Усяго аб’екты лквідаваны ў 137 раёнах у зоне правядзення спецыяльнай ваеннай аперацыі, удакладнілі ў Мінабароны РФ.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
СПА РФ - Sputnik Беларусь, 1920, 01.06.2026
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
СПА збіла больш за 70 украінскіх БПЛА над рэгіёнамі Расіі за ноч
Стужка навiн
0