https://bel.sputnik.by/20260601/gubazk-belarusa-sprabuyuts-verbavats-na-vaynu-1107664616.html
ГУБАЗіК: беларусаў спрабуюць вербаваць на вайну
ГУБАЗіК: беларусаў спрабуюць вербаваць на вайну
Sputnik Беларусь
Праваахоўнікі рэспублікі рэгулярна выяўляюць у інтэрнэце заклікі і рэкламныя аб’явы, якія накіраваны на ўцягванне беларусаў у ваенныя дзеянні на тэрыторыях... 01.06.2026, Sputnik Беларусь
2026-06-01T10:09+0300
2026-06-01T10:09+0300
2026-06-01T10:09+0300
губазік
навіны
наёмнікі
спецаперацыя
бяспека
мус рб
грамадства
беларусь
у беларусі
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/05/12/1107205780_0:0:2999:1688_1920x0_80_0_0_323701566f311030c535e97d879e7055.jpg
Супрацоўнікі галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй (ГУБАЗіК) МУС Беларусі адсочваюць вярбоўшчыкаў і тых, хто вырашыўся пабыць "салдатам удачы" за мяжой.У рэспубліцы для наёмнікаў устаноўлена суровая адказнасць – ад пяці да сямі гадоў пазбаўлення волі прадугледжвае арт. 133 Крымінальнага кодэкса "Наёмніцтва". Таксама ў КК ёсць арт. 361-3 "Удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях, вярбоўка або падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу". Яе санкцыя прадугледжвае больш суровае пакаранне – да дзесяці гадоў пазбаўлення волі.Sputnik паразмаўляў з супрацоўнікам трэцяга ўпраўлення ГУБАЗіК аб тым, хто спрабуе вербаваць беларусаў, і лёсу наёмнікаў за мяжой.Вярбуюць з Польшчы і УкраіныСубяседнік адзначыў, што, як правіла, жыхароў рэспублікі спрабуюць завербаваць праз інтэрнэт. Асаблівую ўвагу надаюць тым, хто з’ехаў з краіны.Супрацоўнік трэцяга ўпраўлення падкрэсліў, што ў Беларусі на пастаяннай аснове праводзяць мерапрыемствы па выяўленні асоб вярбоўшчыкаў, іх месцазнаходжання, а таксама дакументуюць злачынную дзейнасць для прыцягнення да крымінальнай адказнасці."Як правіла, вярбоўшчыкі знаходзяцца на тэрыторыі Украіны, Польшчы, іншых дзяржаў – за межамі Беларусі. Яны спрабуюць завабіць людзей для ўдзелу ў канфлікце. Ёсць і тыя, хто прымае ўдзел у баявых дзеяннях на тэрыторыі Украіны, адначасова шукаюць новых адэптаў з мэтай атрымання дадатковага заробку. Іх прозвішчы беларускаму ГУБАЗіК вядомы. …гэта і замежныя грамадзяне, і "збеглыя" беларусы, якія жывуць у Польшчы, Літве, Латвіі", - удакладніў ён.Супрацоўнік падкрэсліў, што калі яны прыедуць у Беларусь, то будуць затрыманы.Ёсць выпадкі выдачы наёмнікаў з тэрыторыі іншых дзяржаў у рэспубліку. Напрыклад, удзельніка аднаго нацыяналістычнага ваенізаванага фарміравання ў складзе УСУ беларуса Васіля Верамейчыка экстрадавалі з В’етнама ў лістападзе 2024 года.Каго вярбуюць?Па словах супрацоўніка ГУБАЗіК, прыцягваюць людзей у шэрагі наёмнікаў, у якіх лёс не складаецца, ёсць матэрыяльныя і сямейныя праблемы.Праваахоўнікі працуюць па кожным такім выпадку.Білет у адзін канецЁсць і іншая катэгорыя "салдат удачы". Размова ідзе аб тых, хто з’ехаў з Беларусі ў 2020 годзе пасля ўдзелу ў несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах у постэлектаральны перыяд на тэрыторыі краіны."Шляхам шантажу, пад пагрозай высылкі іх з тэрыторыі краін Еўрасаюза беларусаў прымушалі падпісваць кантракты з УСУ, пасля чаго адпраўлялі ў зону баявых дзеянняў – гэта значыць выпісвалі білет у адзін канец", - паведаміў субяседнік Sputnik.Супрацоўнік трэцяга ўпраўлення звярнуў увагу на тое, што наёмнікаў цікавяць толькі грошы, але часта і іх не выплачваюць. Па факце, калі "салдат удачы" прыязджае ў зону баявых дзеянняў, ён атрымлівае цяжкія раненні або зусім гіне."Наколькі нам вядома, у большасці выпадкаў матэрыяльнай дапамогі ім ніхто не аказвае. Добрыя грашовыя ўмовы і выплаты абяцаюць, але на абяцаннях усё і заканчваецца. У выніку цяжкапараненыя шукаюць спонсараў, збіраюць данаты, каб прайсці лячэнне і элементарна не памерці", - распавёў супрацоўнік ГУБАЗіК.Праваахоўнікі фіксавалі ў розны час некаторую колькасць беларусаў у нацыяналістычных фарміраваннях ва Украіне. Некаторыя з іх у Беларусі прызнаны тэрарыстычнымі або экстрэмісцкімі фарміраваннямі.Пры тым яны, як правіла, малалікія. У самым распіяраным падраздзяленні налічвалася не больш роты ў лепшыя часы."Наёмнікі прыходзілі, сыходзілі, часць ліквідавалі. У лепшыя для іх часы на пастаяннай аснове знаходзілася не больш за 100 чалавек", - паведаміў субяседнік.Шмат хто, усвядоміўшы, што здзейснілі памылку, з радасцю вярнуліся б у Беларусь, аднак асцерагаюцца адказнасці за здзейсненыя імі "подзвігі", таму імкнуцца з’ехаць з тэрыторыі Украіны ў трэція краіны.Субяседнік адзначыў, што свет мяняецца, становіцца ўсё больш прыватных ваенных кампаній у розных краінах, таму ў будучым не выключаны спробы вярбоўкі беларусаў.Калі жыхарам краіны непасрэдна паступаюць паведамленні ад вярбоўшчыкаў, варта звярнуцца да праваахоўнікаў па нумары 102 або ў чат-бот МУС "Мы всегда рядом!". Своечасовы зварот у міліцыю дапаможа прадухіліць злачынства і выратаваць не аднаго чалавека ад фатальнай памылкі.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20260505/prezdent-kalumb-7-tysyach-kalumbytsa-bessensona-gnuts-va-ukrane-1106755055.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/05/12/1107205780_135:0:2864:2047_1920x0_80_0_0_bf2f9b02ab500fa8624d407d3ca35741.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
губазік, навіны , наёмнікі, спецаперацыя, бяспека, мус рб, грамадства, беларусь, у беларусі, у свеце, злачынства
губазік, навіны , наёмнікі, спецаперацыя, бяспека, мус рб, грамадства, беларусь, у беларусі, у свеце, злачынства
ГУБАЗіК: беларусаў спрабуюць вербаваць на вайну
Праваахоўнікі рэспублікі рэгулярна выяўляюць у інтэрнэце заклікі і рэкламныя аб’явы, якія накіраваны на ўцягванне беларусаў у ваенныя дзеянні на тэрыторыях замежных дзяржаў.
Супрацоўнікі галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй (ГУБАЗіК) МУС Беларусі адсочваюць вярбоўшчыкаў і тых, хто вырашыўся пабыць "салдатам удачы" за мяжой.
У рэспубліцы для наёмнікаў устаноўлена суровая адказнасць – ад пяці да сямі гадоў пазбаўлення волі прадугледжвае арт. 133 Крымінальнага кодэкса "Наёмніцтва". Таксама ў КК ёсць арт. 361-3 "Удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях, вярбоўка або падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу". Яе санкцыя прадугледжвае больш суровае пакаранне – да дзесяці гадоў пазбаўлення волі.
Sputnik паразмаўляў з супрацоўнікам трэцяга ўпраўлення ГУБАЗіК аб тым, хто спрабуе вербаваць беларусаў, і лёсу наёмнікаў за мяжой.
Вярбуюць з Польшчы і Украіны
Субяседнік адзначыў, што, як правіла, жыхароў рэспублікі спрабуюць завербаваць праз інтэрнэт. Асаблівую ўвагу надаюць тым, хто з’ехаў з краіны.
Супрацоўнік трэцяга ўпраўлення падкрэсліў, што ў Беларусі на пастаяннай аснове праводзяць мерапрыемствы па выяўленні асоб вярбоўшчыкаў, іх месцазнаходжання, а таксама дакументуюць злачынную дзейнасць для прыцягнення да крымінальнай адказнасці.
"Як правіла, вярбоўшчыкі знаходзяцца на тэрыторыі Украіны, Польшчы, іншых дзяржаў – за межамі Беларусі. Яны спрабуюць завабіць людзей для ўдзелу ў канфлікце. Ёсць і тыя, хто прымае ўдзел
у баявых дзеяннях на тэрыторыі Украіны, адначасова шукаюць новых адэптаў з мэтай атрымання дадатковага заробку. Іх прозвішчы беларускаму ГУБАЗіК вядомы. …гэта і замежныя грамадзяне, і "збеглыя" беларусы, якія жывуць у Польшчы, Літве, Латвіі", - удакладніў ён.
Супрацоўнік падкрэсліў, што калі яны прыедуць у Беларусь, то будуць затрыманы.
Ёсць выпадкі выдачы наёмнікаў з тэрыторыі іншых дзяржаў у рэспубліку. Напрыклад, удзельніка аднаго нацыяналістычнага ваенізаванага фарміравання ў складзе УСУ беларуса Васіля Верамейчыка экстрадавалі з В’етнама ў лістападзе 2024 года.
Па словах супрацоўніка ГУБАЗіК, прыцягваюць людзей у шэрагі наёмнікаў, у якіх лёс не складаецца, ёсць матэрыяльныя і сямейныя праблемы.
"Ніводзін нармальны чалавек не паедзе ў чужую краіну ваяваць незразумела за чые інтарэсы. У большасці сваёй у катэгорыю наёмнікаў трапляюць асобы, якія не могуць рэалізаваць сябе ў звычайным грамадзянскім жыцці", - паведаміў ён.
Праваахоўнікі працуюць па кожным такім выпадку.
Ёсць і іншая катэгорыя "салдат удачы". Размова ідзе аб тых, хто з’ехаў з Беларусі ў 2020 годзе пасля ўдзелу ў несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах у постэлектаральны перыяд на тэрыторыі краіны.
"Шляхам шантажу, пад пагрозай высылкі іх з тэрыторыі краін Еўрасаюза беларусаў прымушалі падпісваць кантракты з УСУ, пасля чаго адпраўлялі ў зону баявых дзеянняў – гэта значыць выпісвалі білет у адзін канец", - паведаміў субяседнік Sputnik.
Супрацоўнік трэцяга ўпраўлення звярнуў увагу на тое, што наёмнікаў цікавяць толькі грошы, але часта і іх не выплачваюць. Па факце, калі "салдат удачы" прыязджае ў зону баявых дзеянняў, ён атрымлівае цяжкія раненні або зусім гіне.
"Наколькі нам вядома, у большасці выпадкаў матэрыяльнай дапамогі ім ніхто не аказвае. Добрыя грашовыя ўмовы і выплаты абяцаюць, але на абяцаннях усё і заканчваецца. У выніку цяжкапараненыя шукаюць спонсараў, збіраюць данаты, каб прайсці лячэнне і элементарна не памерці", - распавёў супрацоўнік ГУБАЗіК.
Праваахоўнікі фіксавалі ў розны час некаторую колькасць беларусаў у нацыяналістычных фарміраваннях ва Украіне. Некаторыя з іх у Беларусі прызнаны тэрарыстычнымі або экстрэмісцкімі фарміраваннямі.
Пры тым яны, як правіла, малалікія. У самым распіяраным падраздзяленні налічвалася не больш роты ў лепшыя часы.
"Наёмнікі прыходзілі, сыходзілі, часць ліквідавалі. У лепшыя для іх часы на пастаяннай аснове знаходзілася не больш за 100 чалавек", - паведаміў субяседнік.
Шмат хто, усвядоміўшы, што здзейснілі памылку, з радасцю вярнуліся б у Беларусь, аднак асцерагаюцца адказнасці за здзейсненыя імі "подзвігі", таму імкнуцца з’ехаць з тэрыторыі Украіны ў трэція краіны.
Субяседнік адзначыў, што свет мяняецца, становіцца ўсё больш прыватных ваенных кампаній у розных краінах, таму ў будучым не выключаны спробы вярбоўкі беларусаў.
Калі жыхарам краіны непасрэдна паступаюць паведамленні ад вярбоўшчыкаў, варта звярнуцца да праваахоўнікаў па нумары 102 або ў чат-бот МУС "Мы всегда рядом!". Своечасовы зварот у міліцыю дапаможа прадухіліць злачынства і выратаваць не аднаго чалавека ад фатальнай памылкі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"