https://bel.sputnik.by/20260601/natsbank-vypusts-u-abarachenne-novuyu-banknotu-namnalam-200-rubl-1107668811.html
Нацбанк выпусціў у абарачэнне новую банкноту наміналам 200 рублёў
Нацбанк выпусціў у абарачэнне новую банкноту наміналам 200 рублёў
Sputnik Беларусь
Абноўленая банкнота працягне серыю раней абноўленых купюр наміналамі ў 5, 10, 20, 50 і 100 рублёў. 01.06.2026, Sputnik Беларусь
2026-06-01T12:11+0300
2026-06-01T12:11+0300
2026-06-01T12:11+0300
нацбанк рб
фінансы
грошы
навіны
грамадства
эканоміка
беларусь
у беларусі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/05/1a/1107483805_0:67:1280:787_1920x0_80_0_0_bca6462217ae79a3343fb068aac3f393.jpg
МІНСК, 1 чэр – Sputnik. Новая банкнота наміналам 200 беларускіх рублёў з абноўленым дызайнам і палепшаным ахоўным комплексам выходзіць у абарачэнне з 1 чэрвеня.Раней абноўленую купюру прэзентаваў намеснік старшыні праўлення Нацбанка Андрэй Картун.На новай банкноце, дызайн якой падобны на папярэднюю версію, факсіміле подпісу былога кіраўніка Нацбанка Пятра Пракаповіча заменена на подпіс цяперашняга старшыні праўлення Рамана Галоўчанкі.Акрамя таго, пазначаны 2026 год і назва архітэктурнага збудавання, намаляванага на купюры: "Магілеўскі абласны мастацкі музей імя П. В. Масленікава".У ахоўны комплекс банкноты дададзены дадатковы вадзяны знак – філігрань, а ахоўная нітка заменена на больш шырокую з візуальнымі эфектамі.У паперы новых банкнот выкарыстана таксама ўзмацненне кромкі Iron Frame і павялічана зносаўстойлівасць за кошт двухбаковага лакіравання. Акрамя таго, захаваны элементы антыкапіравання.Новая банкнота працягне серыю раней абноўленых купюр наміналамі ў 5, 10, 20, 50 і 100 рублёў, выпушчаных у абарачэнне ў 2019-2022 гадах. Пры гэтым купюры ўзору 2009 года застануцца законным плацежным сродкам.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20260530/lchbavy-adbtak-z-1-lpenya-bank-belarus-vyaduts-dadatkovuyu-abaronu-ad-ashukantsa-1107523423.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/05/1a/1107483805_72:0:1209:853_1920x0_80_0_0_ed383894ba75775f8c8dafc23aed0551.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
нацбанк рб, фінансы, грошы, навіны , грамадства, эканоміка, беларусь, у беларусі
нацбанк рб, фінансы, грошы, навіны , грамадства, эканоміка, беларусь, у беларусі
Нацбанк выпусціў у абарачэнне новую банкноту наміналам 200 рублёў
Абноўленая банкнота працягне серыю раней абноўленых купюр наміналамі ў 5, 10, 20, 50 і 100 рублёў.
МІНСК, 1 чэр – Sputnik. Новая банкнота наміналам 200 беларускіх рублёў з абноўленым дызайнам і палепшаным ахоўным комплексам выходзіць у абарачэнне з 1 чэрвеня.
Раней абноўленую купюру прэзентаваў намеснік старшыні праўлення Нацбанка Андрэй Картун.
На новай банкноце, дызайн якой падобны на папярэднюю версію, факсіміле подпісу былога кіраўніка Нацбанка Пятра Пракаповіча заменена на подпіс цяперашняга старшыні праўлення Рамана Галоўчанкі.
Акрамя таго, пазначаны 2026 год і назва архітэктурнага збудавання, намаляванага на купюры: "Магілеўскі абласны мастацкі музей імя П. В. Масленікава".
У ахоўны комплекс банкноты дададзены дадатковы вадзяны знак – філігрань, а ахоўная нітка заменена на больш шырокую з візуальнымі эфектамі.
У паперы новых банкнот выкарыстана таксама ўзмацненне кромкі Iron Frame і павялічана зносаўстойлівасць за кошт двухбаковага лакіравання. Акрамя таго, захаваны элементы антыкапіравання.
"Выпуск у абарачэнне новых банкнот ажыццяўляецца ў рамках планавых мерапрыемстваў Нацыянальнага банка па актуалізацыі дызайну і ахоўнага комплексу банкнот узору 2009 года, а таксама замене старых і пашкоджаных банкнот на прыдатныя да абарачэння", - адзначылі ў Нацбанку.
Новая банкнота працягне серыю раней абноўленых купюр наміналамі ў 5, 10, 20, 50 і 100 рублёў, выпушчаных у абарачэнне ў 2019-2022 гадах. Пры гэтым купюры ўзору 2009 года застануцца законным плацежным сродкам.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"