Выстава "Белагра-2026" урачыста адкрылася ў Мінску – фота
Выстава "Белагра-2026" урачыста адкрылася ў Мінску – фота
Sputnik Беларусь
Выстаўка кожны год збірае шмат беларускіх аграрыяў, работнікаў харчовай і перапрацоўчай прамысловасці, а таксама іх замежных калег і партнёраў. Падрабязнасці –... 02.06.2026, Sputnik Беларусь
Міжнародная спецыялізаваная выстава "Белагра-2026" урачыста адкрылася ў 36-ы раз, перадае карэспандэнт Sputnik.Яна будзе працаваць па 6 чэрвеня ў межах Беларускага аграпрамысловага тыдня. Для ўдзелу ў выставе падалі заяўкі 570 кампаній з 11 краін свету.Выступаючы на адкрыцці маштабнага мерапрыемства з урачыстым словам, віцэ-прэм’ер Беларусі Юрый Шулейка адзначыў, што на выставе прысутнічае шмат гасцей, у свеце ведаюць Беларусь, як яна развіваецца, якія асноўныя напрамкі высока ўжо ацэнены ў рэспубліцы і за яе межамі.Плошча форуму складае 42,6 тыс кв. м, прадугледжаны дзве пляцоўкі. На закрытай прапануюць харчовую прадукцыю і навінкі з усіх рэгіёнаў рэспублікі. На адкрытай пляцоўцы прадэманстраваны патэнцыял сельскагаспадарчай галіны, буйное машынабудаванне, цяплічная гаспадарка.Экспазіцыя налічвае больш за 130 узораў сучаснай тэхнікі і абсталявання, уключаючы 35 навінак.Годам раней удзел у "Белагра" прынялі больш за 500 кампаній з 14 краін.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Выстаўка кожны год збірае шмат беларускіх аграрыяў, работнікаў харчовай і перапрацоўчай прамысловасці, а таксама іх замежных калег і партнёраў. Падрабязнасці – у фотастужцы Sputnik.
Міжнародная спецыялізаваная выстава "Белагра-2026" урачыста адкрылася ў 36-ы раз, перадае карэспандэнт Sputnik.
Яна будзе працаваць па 6 чэрвеня ў межах Беларускага аграпрамысловага тыдня. Для ўдзелу ў выставе падалі заяўкі 570 кампаній з 11 краін свету.
Выступаючы на адкрыцці маштабнага мерапрыемства з урачыстым словам, віцэ-прэм’ер Беларусі Юрый Шулейка адзначыў, што на выставе прысутнічае шмат гасцей, у свеце ведаюць Беларусь, як яна развіваецца, якія асноўныя напрамкі высока ўжо ацэнены ў рэспубліцы і за яе межамі.
"Мы сёння маем лідзіруючыя месцы па вытворчасці мяса, малака, малочнай прадукцыі ў цэлым і займаемся ўпэўнена экспартам. Краіна сёння самадастатковая ў харчаванні", - сказаў ён.
Плошча форуму складае 42,6 тыс кв. м, прадугледжаны дзве пляцоўкі. На закрытай прапануюць харчовую прадукцыю і навінкі з усіх рэгіёнаў рэспублікі. На адкрытай пляцоўцы прадэманстраваны патэнцыял сельскагаспадарчай галіны, буйное машынабудаванне, цяплічная гаспадарка.
Экспазіцыя налічвае больш за 130 узораў сучаснай тэхнікі і абсталявання, уключаючы 35 навінак.
Годам раней удзел у "Белагра" прынялі больш за 500 кампаній з 14 краін.