https://bel.sputnik.by/20260602/zabarony-na-navedvanne-lyaso-uvedzeny--dzvyukh-ablastsyakh-belarus-1107698269.html
Забароны на наведванне лясоў уведзены ў дзвюх абласцях Беларусі
Забароны на наведванне лясоў уведзены ў дзвюх абласцях Беларусі
Sputnik Беларусь
У Беларусі ўстанавілася цёплае надвор’е, гэта негатыўна адбіваецца на пажаранебяспечнай абстаноўцы ў лясах рэспублікі. 02.06.2026, Sputnik Беларусь
2026-06-02T12:05+0300
2026-06-02T12:05+0300
2026-06-02T12:05+0300
лес
міністэрства лясной гаспадаркі рэспублікі беларусь
лясная гаспадарка
грамадства
навіны
забарона
прырода
бяспека
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/06/0d/1076553695_0:0:3050:1716_1920x0_80_0_0_c1ba8bddb06be3d87bcb014ba01586d1.jpg
МІНСК, 2 чэр – Sputnik. Забароны на наведванне лясоў уведзены ў васьмі раёнах Беларусі з-за рызыкі лясных пажараў, вынікае з даных інтэрактыўнай карты Мінлясгаса рэспублікі.Так, чацвёрты клас пажарнай небяспекі і строгія забароны дзейнічаюць у сямі раёнах Брэсцкай вобласці. Сярод іх Брэсцкі, Драгічынскі, Жабінкаўскі, Іванаўскі, Камянецкі, Кобрынскі і Пінскі. Яшчэ ў чатырох раёнах – Бярозаўскім, Івацэвіцкім, Пружанскім і Столінскім – уведзены абмежаванні на наведванне лясных масіваў.У Гродзенскім раёне таксама дзейнічае строгая забарона з-за рызыкі ўзнікнення лясных пажараў, а ў Бераставіцкім, Ваўкавыскім, Зэльвенскім, Іўеўскім, Мастоўскім, Астравецкім, Ашмянскім, Свіслацкім, Слонімскім, Смаргонскім і Шчучынскім – абмежаванні.У Гомельскай вобласці пад абмежаваннямі пяць раёнаў, сярод іх Брагінскі, Калінкавіцкі, Лоеўскі, Рэчыцкі і Хойніцкі. У Магілёўскім раёне "жоўтых" раёнаў шэсць – Касцюковіцкі, Краснапольскі, Магілёўскі, Слаўгарадскі, Хоцімскі і Чэрыкаўскі.У Мінскай і Віцебскай вобласці пажаранебяспечная сітуацыя не такая крытычная, там раёнаў з абмежаваннямі зусім няшмат. У Мінскай вобласці так проста ў лес не схадзіць у Вілейскім і Стаўбцоўскім, а ў Віцебскай – Пастаўскім.Лясы ў астатніх рэгіёнах Беларусі лічацца поўнасцю адкрытымі.Абмежаванні на наведванне лясоў уводзяцца пры трэцім класе пажарнай небяспекі з мэтай памяншэння рызыкі ўзнікнення лясных пажараў. У такіх выпадках у лес дазволена заходзіць пешшу, збіраць грыбы і ягады, аднак уезд на асабістым аўтамабілі, развядзенне вогнішчаў і выкарыстанне адкрытага агню (у тым ліку мангалаў) строга забаронена.Поўная забарона на наведванне лясоў устанаўліваецца пры высокай (4-5) ступені пажарнай небяспекі, і ў гэтых выпадках уваход у лес катэгарычна забаронены, нават пешшу.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20260531/mnzdaroya-nagadala-pravly-abarony-ad-klyashcho-u-sezon-kh-aktynasts-1107528961.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/06/0d/1076553695_321:0:3050:2047_1920x0_80_0_0_93170329381673a40e9a57959e5c0229.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
лес, міністэрства лясной гаспадаркі рэспублікі беларусь, лясная гаспадарка, грамадства, навіны , забарона, прырода, бяспека
лес, міністэрства лясной гаспадаркі рэспублікі беларусь, лясная гаспадарка, грамадства, навіны , забарона, прырода, бяспека
Забароны на наведванне лясоў уведзены ў дзвюх абласцях Беларусі
У Беларусі ўстанавілася цёплае надвор’е, гэта негатыўна адбіваецца на пажаранебяспечнай абстаноўцы ў лясах рэспублікі.
МІНСК, 2 чэр – Sputnik. Забароны на наведванне лясоў уведзены ў васьмі раёнах Беларусі з-за рызыкі лясных пажараў, вынікае з даных інтэрактыўнай карты Мінлясгаса рэспублікі.
Так, чацвёрты клас пажарнай небяспекі і строгія забароны дзейнічаюць у сямі раёнах Брэсцкай вобласці. Сярод іх Брэсцкі, Драгічынскі, Жабінкаўскі, Іванаўскі, Камянецкі, Кобрынскі і Пінскі. Яшчэ ў чатырох раёнах – Бярозаўскім, Івацэвіцкім, Пружанскім і Столінскім – уведзены абмежаванні на наведванне лясных масіваў.
У Гродзенскім раёне таксама дзейнічае строгая забарона з-за рызыкі ўзнікнення лясных пажараў, а ў Бераставіцкім, Ваўкавыскім, Зэльвенскім, Іўеўскім, Мастоўскім, Астравецкім, Ашмянскім, Свіслацкім, Слонімскім, Смаргонскім і Шчучынскім – абмежаванні.
У Гомельскай вобласці пад абмежаваннямі пяць раёнаў, сярод іх Брагінскі, Калінкавіцкі, Лоеўскі, Рэчыцкі і Хойніцкі. У Магілёўскім раёне "жоўтых" раёнаў шэсць – Касцюковіцкі, Краснапольскі, Магілёўскі, Слаўгарадскі, Хоцімскі і Чэрыкаўскі.
У Мінскай і Віцебскай вобласці пажаранебяспечная сітуацыя не такая крытычная, там раёнаў з абмежаваннямі зусім няшмат. У Мінскай вобласці так проста ў лес не схадзіць у Вілейскім і Стаўбцоўскім, а ў Віцебскай – Пастаўскім.
Лясы ў астатніх рэгіёнах Беларусі лічацца поўнасцю адкрытымі.
Абмежаванні на наведванне лясоў уводзяцца пры трэцім класе пажарнай небяспекі з мэтай памяншэння рызыкі ўзнікнення лясных пажараў. У такіх выпадках у лес дазволена заходзіць пешшу, збіраць грыбы і ягады, аднак уезд на асабістым аўтамабілі, развядзенне вогнішчаў і выкарыстанне адкрытага агню (у тым ліку мангалаў) строга забаронена.
Поўная забарона на наведванне лясоў устанаўліваецца пры высокай (4-5) ступені пажарнай небяспекі, і ў гэтых выпадках уваход у лес катэгарычна забаронены, нават пешшу.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"