https://bel.sputnik.by/20260604/kachanava-abektynykh-prychyn-dlya-dagabuda-u-mnsku-nyama-1107807562.html
Качанава: аб’ектыўных прычын для даўгабудаў у Мінску няма
Качанава: аб’ектыўных прычын для даўгабудаў у Мінску няма
Sputnik Беларусь
Грунтоўнае пасяджэнне па тэме звышнарматыўнага будаўніцтва і даўгабудаў адбылося ў чацвер у Мінскім гарвыканкаме. 04.06.2026, Sputnik Беларусь
2026-06-04T12:44+0300
2026-06-04T12:44+0300
2026-06-04T12:44+0300
наталля качанава
будоўля
будаўніцтва
навіны
мінск
беларусь
у беларусі
палітыка
эканоміка
фінансы
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103091/15/1030911596_0:10:1200:685_1920x0_80_0_0_bb8f5652b599e55329f8c75344b9c121.jpg
МІНСК, 4 чэр – Sputnik. Праца па ліквідацыі аб’ектаў незавершанага будаўніцтва вядзецца ў Мінску дастаткова сістэмна, заявіла журналістам старшыня Савета Рэспублікі, упаўнаважаны прэзідэнта па Мінску Наталля Качанава, перадае карэспандэнт Sputnik.Нарада па тэме звышнарматыўнага будаўніцтва і даўгабудаў адбылася ў чацвер у Мінгарвыканкаме.Качанава адзначыла, што за апошнія гады ў гэтым плане зроблена вельмі шмат, і ёсць станоўчыя прыклады. Там, дзе былі даўгабуды, зараз уведзены ў строй аб’екты.Яна зрабіла акцэнт на тым, што ёсць праблемы з незавершаным будаўніцтвам з боку рэспубліканскіх органаў. У тым ліку ёсць пытанні да міністэрстваў прамысловасці, адукацыі і культуры, а таксама да Нацыянальнай акадэміі навук.Выступаючы на пасяджэнні, Качанава прапанавала не даваць такім арганізацыям дазволу на ўзвядзенне новых аб’ектаў у сталіцы, калі яны своечасова не завяршылі папярэднія. Толькі пасля здачы гэтых будынкаў, на яе думку, можна дазваляць брацца за новыя праекты. У некаторых выпадках можна перадаваць недабудаваныя будынкі ва ўласнасць горада, і сталіца іх завершыць, як ужо было раней.Яна падкрэсліла, што ў дакладах прадстаўнікоў шэрага ведамстваў не былі агучаны па-сапраўднаму аб’ектыўныя прычыны зацягвання будоўляў."Ёсць фінансаванне, ёсць папяровая цяганіна... Вось проста яны не разабраліся з дакументамі. Але гэта не абгрунтаванне, не вырашэнне пытання да лагічнага завяршэння. Гэта проста цяганіна, якая не вытлумачаная нічым", - канстатавала кіраўнік Савета Рэспублікі.Качанава звярнула асобную ўвагу на рэканструкцыю 15-га корпуса БНТУ – знакамітага "Карабля". Яна запатрабавала паскорыць працы і здаць увесь корпус да 1 верасня, а не адну яго частку.Паводле слоў Качанавай, часта праблемы даўгабудаў не вырашаюцца, пакуль на іх асабіста не зверне ўвагу прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20260504/gramadzyan-u-charze-na-zhyll--belarus-kozhny-god-stanovtstsa-mensh-1106715018.html
мінск
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103091/15/1030911596_52:0:1120:801_1920x0_80_0_0_df166bd347e9f31ca356fd52a6575071.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
наталля качанава, будоўля, будаўніцтва, навіны , мінск, беларусь, у беларусі, палітыка, эканоміка, фінансы
наталля качанава, будоўля, будаўніцтва, навіны , мінск, беларусь, у беларусі, палітыка, эканоміка, фінансы
Качанава: аб’ектыўных прычын для даўгабудаў у Мінску няма
Грунтоўнае пасяджэнне па тэме звышнарматыўнага будаўніцтва і даўгабудаў адбылося ў чацвер у Мінскім гарвыканкаме.
МІНСК, 4 чэр – Sputnik. Праца па ліквідацыі аб’ектаў незавершанага будаўніцтва вядзецца ў Мінску дастаткова сістэмна, заявіла журналістам старшыня Савета Рэспублікі, упаўнаважаны прэзідэнта па Мінску Наталля Качанава, перадае карэспандэнт Sputnik.
Нарада па тэме звышнарматыўнага будаўніцтва і даўгабудаў адбылася ў чацвер у Мінгарвыканкаме.
Качанава адзначыла, што за апошнія гады ў гэтым плане зроблена вельмі шмат, і ёсць станоўчыя прыклады. Там, дзе былі даўгабуды, зараз уведзены ў строй аб’екты.
"Гэта і медыцынскія цэнтры, гэта гандлёвыя цэнтры – добрыя, прыгожыя, сучасныя", - падкрэсліла кіраўнік Савета Рэспублікі.
Яна зрабіла акцэнт на тым, што ёсць праблемы з незавершаным будаўніцтвам з боку рэспубліканскіх органаў. У тым ліку ёсць пытанні да міністэрстваў прамысловасці, адукацыі і культуры, а таксама да Нацыянальнай акадэміі навук.
Выступаючы на пасяджэнні, Качанава прапанавала не даваць такім арганізацыям дазволу на ўзвядзенне новых аб’ектаў у сталіцы, калі яны своечасова не завяршылі папярэднія. Толькі пасля здачы гэтых будынкаў, на яе думку, можна дазваляць брацца за новыя праекты. У некаторых выпадках можна перадаваць недабудаваныя будынкі ва ўласнасць горада, і сталіца іх завершыць, як ужо было раней.
Яна падкрэсліла, што ў дакладах прадстаўнікоў шэрага ведамстваў не былі агучаны па-сапраўднаму аб’ектыўныя прычыны зацягвання будоўляў.
"Ёсць фінансаванне, ёсць папяровая цяганіна... Вось проста яны не разабраліся з дакументамі. Але гэта не абгрунтаванне, не вырашэнне пытання да лагічнага завяршэння. Гэта проста цяганіна, якая не вытлумачаная нічым", - канстатавала кіраўнік Савета Рэспублікі.
Качанава звярнула асобную ўвагу на рэканструкцыю 15-га корпуса БНТУ – знакамітага "Карабля". Яна запатрабавала паскорыць працы і здаць увесь корпус да 1 верасня, а не адну яго частку.
Паводле слоў Качанавай, часта праблемы даўгабудаў не вырашаюцца, пакуль на іх асабіста не зверне ўвагу прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
"У прыватнасці, корпус БНТУ... Як толькі на гэта звярнуў увагу прэзідэнт нашай краіны, адразу знайшліся і сродкі, і фінансаванне", - рэзюміравала яна.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"