Морские пехотинцы группировки войск Восток на направлении Гуляйполе в зоне СВО - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Пуцін: "Орешником" ударылі туды, дзе зручна было паглядзець вынікі

© Sputnik / Сергей Бобылев / Перайсці ў медыябанкПрэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін
Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін - Sputnik Беларусь, 1920, 04.06.2026
Падпісацца
Расія нанесла масіраваны ўдар па аб’ектах ваеннай інфраструктуры ва Украіне з выкарыстаннем балістычных ракет "Орешник" 24 мая.
МІНСК, 4 чэр – Sputnik. Расійскія ваенныя ўдарылі "Орешником" па цэлі ва Украіне, дзе зручна было пасля ўбачыць вынікі, заявіў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін на сустрэчы з кіраўнікамі міжнародных інфармагенцтваў у рамках ПМЭФ-2026.
Расія нанесла масіраваны ўдар па аб’ектах ваеннай інфраструктуры ва Украіне з выкарыстаннем балістычных ракет "Орешник" 24 мая.
"Адкрыю вам вялікую-вялікую ваенную, дзяржаўную тайну: проста ўдарылі туды, дзе было зручна паглядзець вынікі. Гэта датычыцца і Белай Царквы, і тым больш датычыцца раёна ДНР у перыметры асноўнага ўмацаванага раёна", - сказаў расійскі лідар.
Ён удакладніў, што пасля ўдару па цэлі ў Белай Царкве, "у гэты хлеў", куды прыйшлася атака, прыляцелі дроны РФ і паглядзелі на тое, як былі пакладзены развадныя блокі.
"Для нас гэта важна, каб прымаць у будучым рашэнні аб поўнафарматным выкарыстанні "Орешника" па цэлях, якія прызначаюцца, у тым ліку ў раёне гарадской забудовы", - дадаў кіраўнік дзяржавы.

Удар адплаты

Як заяўлялі ў Мінабароны РФ, Расія нанесла масіраваны ўдар адплаты па аб’ектах ваеннай інфраструктуры ва Украіне з выкарыстаннем балістычных ракет "Орешник", у адказ на тэрарыстычныя атакі УСУ па расійскіх цывільных аб’ектах.
УСУ ў ноч на 22 мая ўдарылі беспілотнікамі па навучальным корпусе і інтэрнаце Старабельскага каледжа Луганскага педуніверсітэта. Атака была здзейснена ноччу і прыцэльна ў тры хвалі з 16 украінскіх дронаў. На момант атакі ў інтэрнаце знаходзіліся 86 навучэнцаў ва ўзросце ад 14 да 18 гадоў.
У выніку загінуў 21 студэнт, дзясяткі чалавек атрымалі раненні.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Пуцін праводзіць сустрэчу з кіраўнікамі сусветных СМІ – трансляцыя - Sputnik Беларусь, 1920, 04.06.2026
Відэа
Пуцін правёў сустрэчу з кіраўнікамі сусветных СМІ – поўная версія
Стужка навiн
0