https://bel.sputnik.by/20260604/putsn-rf-zakhovae-gatonasts-pa-vyvaze-zbagachanaga-ranu-z-rana-1107835696.html
Пуцін: РФ захоўвае гатоўнасць па вывазе ўзбагачанага ўрану з Ірана
Пуцін: РФ захоўвае гатоўнасць па вывазе ўзбагачанага ўрану з Ірана
Sputnik Беларусь
Расійскі лідар падкрэсліў, што Іран з’яўляецца дружалюбнай для Расіі краінай, і нагадаў, што РФ ажыццяўляе ў Іране праект па будаўніцтве АЭС "Бушэр". 04.06.2026, Sputnik Беларусь
2026-06-04T21:57+0300
2026-06-04T21:57+0300
2026-06-04T21:57+0300
канфлікт на блізкім усходзе
уладзімір пуцін
іран
навіны
пецярбургскі міжнародны эканамічны форум (пмэф)
расія
зша
палітыка
бяспека
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/03/16/1105475657_0:279:3072:2007_1920x0_80_0_0_dec99dcdca255fc2179a524edaf088c9.jpg
МІНСК, 4 чэр – Sputnik. Расія не хоча навязваць свае паслугі ў вырашэнні праблемы вакол Ірана, які з’яўляецца для РФ дружалюбнай краінай, заявіў кіраўнік расійскай дзяржавы Уладзімір Пуцін на сустрэчы з кіраўнікамі міжнародных інфармагенцтваў у рамках ПМЭФ-2026.Ён падкрэсліў, што ў Масквы і Тэгерана "добрыя адносіны". У прыватнасці, Пуцін нагадаў, што РФ ажыццяўляе ў Іране праект па будаўніцтве АЭС "Бушэр" – ужо пабудаваны і працуе энергаблок. І падкрэсліў, што Расія будзе працягваць будаўніцтва атамнай станцыі.Таксама прэзідэнт РФ заявіў, што Масква захоўвае гатоўнасць па вывазе ўзбагачанага ўрану з Ірана."Мы гэта рабілі і зараз гатовы зрабіць", - адзначыў ён.Расея прапаноўвала свае паслугі адносна вывазу ўзбагачанага ўрану з Ірана ў мэтах наступнага яго захоўвання на сваёй тэрыторыі, аднак, як тлумачыў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў, Вашынгтон пакуль не прымае прапановы Масквы.Кіраўнік МЗС Ірана Абас Аракчы заяўляў, што Іран абмяркуе з РФ лёс узбагачанага ўрану адразу пасля пачатку вырашэння гэтага пытання Тэгеранам і Вашынгтонам, аднак цяпер гэтая тэма не абмяркоўваецца.Пецярбургскі міжнародны эканамічны форум праходзіць з 3 па 6 чэрвеня.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20260604/putsn-pravodzts-sustrechu-z-krankam-susvetnykh-sm--translyatsyya-1107832920.html
іран
расія
зша
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/03/16/1105475657_194:0:2925:2048_1920x0_80_0_0_b111e838fefc24a36ccac4b683def2f4.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
уладзімір пуцін, іран, навіны , пецярбургскі міжнародны эканамічны форум (пмэф), расія, зша, палітыка, бяспека, у свеце
уладзімір пуцін, іран, навіны , пецярбургскі міжнародны эканамічны форум (пмэф), расія, зша, палітыка, бяспека, у свеце
Пуцін: РФ захоўвае гатоўнасць па вывазе ўзбагачанага ўрану з Ірана
Расійскі лідар падкрэсліў, што Іран з’яўляецца дружалюбнай для Расіі краінай, і нагадаў, што РФ ажыццяўляе ў Іране праект па будаўніцтве АЭС "Бушэр".
МІНСК, 4 чэр – Sputnik. Расія не хоча навязваць свае паслугі ў вырашэнні праблемы вакол Ірана, які з’яўляецца для РФ дружалюбнай краінай, заявіў кіраўнік расійскай дзяржавы Уладзімір Пуцін на сустрэчы з кіраўнікамі міжнародных інфармагенцтваў у рамках ПМЭФ-2026.
"Мы не хочам ніяк навязваць нашы нейкія паслугі, але нашы прапановы вядомы амерыканскай адміністрацыі, яны вядомы таксама нашым іранскім сябрам, партнёрам", - сказаў прэзідэнт Расіі.
Ён падкрэсліў, што ў Масквы і Тэгерана "добрыя адносіны". У прыватнасці, Пуцін нагадаў, што РФ ажыццяўляе ў Іране праект па будаўніцтве АЭС "Бушэр" – ужо пабудаваны і працуе энергаблок. І падкрэсліў, што Расія будзе працягваць будаўніцтва атамнай станцыі.
Таксама прэзідэнт РФ заявіў, што Масква захоўвае гатоўнасць па вывазе ўзбагачанага ўрану з Ірана.
"Мы гэта рабілі і зараз гатовы зрабіць", - адзначыў ён.
Расея прапаноўвала свае паслугі адносна вывазу ўзбагачанага ўрану з Ірана ў мэтах наступнага яго захоўвання на сваёй тэрыторыі, аднак, як тлумачыў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў, Вашынгтон пакуль не прымае прапановы Масквы.
Кіраўнік МЗС Ірана Абас Аракчы заяўляў, што Іран абмяркуе з РФ лёс узбагачанага ўрану адразу пасля пачатку вырашэння гэтага пытання Тэгеранам і Вашынгтонам, аднак цяпер гэтая тэма не абмяркоўваецца.
Пецярбургскі міжнародны эканамічны форум праходзіць з 3 па 6 чэрвеня.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"