Морские пехотинцы группировки войск Восток на направлении Гуляйполе в зоне СВО - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Пуцін: УСУ катастрафічна не хапае асабовага складу

© Sputnik / Наталья Селиверстова / Перайсці ў медыябанкГільзы
Гільзы - Sputnik Беларусь, 1920, 04.06.2026
Падпісацца
Ваеннаслужачыя расійскай арміі наступаюць у зоне правядзення спецыяльнай ваеннай аперацыі па ўсёй лініі судакранання.
МІНСК, 4 чэр – Sputnik. Узброеным сілам Украіны катастрафічна не хапае асабовага складу, для іх гэта галоўная праблема, заявіў расійскі лідар Уладзімір Пуцін на сустрэчы з кіраўнікамі міжнародных інфармагенцтваў у рамках ПМЭФ-2026.
Ён адзначыў, што расійскія войскі надыходзяць па ўсёй лініі баявога судакранання.
"Самая галоўная праблема Узброеных сіл Украіны на сёння – катастрафічны недахоп асабовага складу. Штомесячныя страты – каля 40 тыс", - сказаў Пуцін.
Паводле яго слоў, людзей ва Украіне ловяць на вуліцы "як бяздомных сабак і сілай запіхваюць у армію".
Прэзідэнт звярнуў увагу на тое, што штомесячныя страты УСУ складаюць каля 40 тыс, прымусовая мабілізацыя дае каля 15-16 тыс у месяц, каля 14 тыс вяртаецца са шпіталяў пасля раненняў.
"Кожны месяц прыкладна мінус 10 тыс чалавек, …кожны месяц прыблізна 20 тыс дэзерціраў", - удакладніў расійскі лідар.
Ён падкрэсліў, што ўкраінцы не маюць матывацыі і ваяваць ніхто не хоча, узбуджана амаль 200 тыс крымінальных спраў ва Украіне за дэзерцірства.
Расійская Федэрацыя поўнасцю ўзяла пад кантроль ЛНР, кантралюе звыш 85% тэрыторыі ДНР, нагадаў Пуцін.
"Зусім нядаўна Украіна кантралявала 25%, цяпер – менш за 15%. (расійская армія кантралюе. - Sputnik) 80% тэрыторыі Запарожскай вобласці і гэты працэс працягваецца ў штодзённым рэжыме", - дадаў прэзідэнт.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Пуцін праводзіць сустрэчу з кіраўнікамі сусветных СМІ – трансляцыя - Sputnik Беларусь, 1920, 04.06.2026
Відэа
Пуцін правёў сустрэчу з кіраўнікамі сусветных СМІ – поўная версія
Стужка навiн
0