Відэа

Беларускі карнавал: парад нацыянальных культур прайшоў у Гродне

Падпісацца
Маляўнічае касцюміраванае і тэатралізаванае шэсце, у якім прынялі ўдзел прадстаўнікі амаль 40 розных нацыянальнасцей, арганізавалі ў Гродне ў дзень адкрыцця юбілейнага Фестывалю нацыянальных культур. Атмасфера вечара – у відэасюжэце Sputnik.
У бягучым годзе гасцей і ўдзельнікаў фестывалю ў час цырымоніі адкрыцця асабіста прывітаў і павіншаваў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
Шэсце нацыянальнасцей на фестывалі культур у Гродне больш нагадвала маляўнічы карнавал.
Удзельнікі арганізавалі сапраўднае шоу – дэманстравалі яркія касцюмы, танцавалі, спявалі і стараліся эфектна паказаць лепшыя традыцыі сваіх краін.
Калона з удзельнікамі – а гэта амаль 40 розных нацыянальнасцей – сабралася на плошчы Савецкай і накіравалася да плошчы Леніна, дзе адбылося ўрачыстае адкрыццё фестывалю.
У пачатку шэсця ехала калона байкераў, якія везлі дзяўчат у нацыянальных беларускіх касцюмах, прадстаўнікі ўсіх нацыянальнасцей неслі вялікі беларускі флаг і сцяг Фестывалю нацыянальных культур з выявай кветкі-сямікветкі, а таксама караваі.
Турысты і гледачы, якія сабраліся ў цэнтры Гродна, змаглі ўбачыць яркія касцюмы і нацыянальныя танцы армян, грузін, азербайджанцаў, цыган-рома, татар, карэйцаў, нігерыйцаў, аргенцінцаў, паслухаць рускія, беларускія, украінскія, польскія або малдаўскія песні.
Па задуме арганізатараў такое шэсце заклікана паказаць, што ў Беларусі дружна жывуць прадстаўнікі самых розных нацыянальнасцей і культур.
Самай шматлікай падчас шэсця была руская дыяспара, якая прэзентавала разнастайнасць культуры і маляўнічых касцюмаў. У бягучым годзе ўпершыню з расіянамі ў святочных мерапрыемствах фестывалю ў Гродне ўдзельнічаюць жыхары Крыма, у іх ліку – вядомы вакальна-харэаграфічны ансамбль "Таврия".
Фестывальныя мерапрыемствы працягнуцца ў суботу. У гэты дзень цэнтральная частка Гродна стане пляцоўкай для шматлікіх нацыянальных падворкаў. Тут госці свята змогуць пазнаёміцца ​​з культурай, нацыянальнай кухняй і традыцыяй розных народаў свету.
Пляцоўкай для трэцяга дня фестывалю стане Аўгустоўскі канал, а галоўнай тэмай дня – вясельныя традыцыі.
Сёлета Фестываль нацыянальных культур праходзіць 15-ы раз і адзначае сваё 30-годдзе.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Стужка навiн
0