Дрон, які выбухнуў у румынскім порце, быў не адзін

© REUTERS OBSERVATOR ANTENA1Дым над месцам выбуху марскога дрона ў румынскім порце Канстанца
Дым над месцам выбуху марскога дрона ў румынскім порце Канстанца - Sputnik Беларусь, 1920, 05.06.2026
Падпісацца
Па словах кіраўніка павета Канстанца, які спаслаўся на ўкраінскі бок, усяго беспілотнікаў было пяць, адзін з іх таксама ўзарваўся.
МІНСК, 5 чэр – Sputnik. Марскі дрон, які выбухнуў у грамадзянскім румынскім порце, уваходзіў у групу з пяці беспілотнікаў, пошукі трох з іх працягваюцца, паведаміў прэфект павета Канстанца Адрыян-Тэадор Пікаю.
Раней у пятніцу прэс-служба Мінабароны Румыніі паведаміла, што марскі беспілотнік, падобны да тых, што выкарыстоўвае Украіна, выбухнуў у порце горада Канстанцы.
У ведамстве падкрэслілі, што беспілотнік не з’яўляецца часткай тэхнікі арміі Румыніі і не браў удзел у вучэннях міністэрства нацыянальнай абароны, якія нядаўна прайшлі ў раёне Чорнага мора. Справу па факце выбуху дрона расследуе пракуратура пры апеляцыйным судзе Канстанцы.
Прэфект павета ўдакладніў, што другі марскі дрон падарваўся ва ўкраінскай акваторыі.
"Паводле інфармацыі ўкраінскага боку, беспілотнікаў было пяць. Адзін выбухнуў у порце Канстанцы, адзін на ўкраінскім баку", - цытуе прэфекта партал G4 media.
Пікаю дадаў, што зараз небяспекі няма. З верталётаў вядуцца пошукі трох астатніх дронаў. Па словах чыноўніка, іх магло панесці да берагоў Балгарыі або Турцыі.
Таксама ў пятніцу партал Ziua de Constanta паведаміў, што сістэмай PESCOMAR ля берагоў Канстанцы выяўлены яшчэ тры марскія дроны, якія накіроўваліся да порта.
"Па некаторых крыніцах, іх не ўдалося абясшкодзіць", - гаворыцца ў паведамленні партала.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Стужка навiн
0