Лукашэнка: не верце нікому, што мы хочам вайны

© Photo : Пресс-служба президента БеларусиАляксандр Лукашэнка адкрыў у Гродне абласную бальніцу
Аляксандр Лукашэнка адкрыў у Гродне абласную бальніцу - Sputnik Беларусь, 1920, 05.06.2026
Падпісацца
Кіраўнік дзяржавы ў пятніцу з рабочым візітам прыехаў у Гродна, дзе адкрыў абласную клінічную бальніцу.
МІНСК, 5 чэр – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на адкрыцці абласной клінічнай бальніцы ў Гродне заявіў, што Беларусь не хоча ваяваць са сваімі суседзямі.
Раней набліжаны да кіраўніка дзяржавы Telegram-канал "Пул Першага" паведаміў, што прэзідэнт у пятніцу з рабочым візітам прыбыў у Гродна, дзе ў яго запланаваны шэраг мерапрыемстваў.
У прыватнасці, беларускі лідар урачыста адкрыў абласную клінічную бальніцу.
Ён таксама возьме ўдзел у юбілейным XV Рэспубліканскім фестывалі нацыянальных культур, які гэтымі днямі праходзіць у Гродне.
"Я хачу, каб палякі, літоўцы, украінцы і іншыя нас пачулі – мы не хочам ваяваць з імі", - сказаў прэзідэнт.
Ён дадаў, што Беларусь гатова абараніць сваіх людзей, але хочацца, каб "будаўнікі будавалі, а не трымалі кулямёты ці аўтаматы ў руках".
"Таму не верце нікому, што мы хочам нейкай вайны. Мы ніякай вайны не пачыналі", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Прэзідэнт Беларусі Аялксандр Лукашэнка адкрыў новую абласную бальніцу ў Гродне - Sputnik Беларусь, 1920, 05.06.2026
Комплекс сусветнага ўзроўню: Лукашэнка адкрыў новую абласную бальніцу ў Гродне
Стужка навiн
0