Відэа

Мурашкі па скуры: містычныя лакацыі Беларусі – відэа

Падпісацца
Па ўсім свеце ёсць шмат прыгожых прыродных мясцін і архітэктурных помнікаў, абвеяных змрочнымі легендамі, анамаліямі, таямніцамі. І Беларусь у гэтым плане не выключэнне. Ад якіх містычных лакацый краіны сапраўды пабягуць мурашкі па скуры – глядзіце на відэа.
У кожнага свая шкала ўспрымання таямнічасці: камусьці падавай дом з жудаснымі прывідамі, а камусьці дастаткова проста адчуваць асаблівую энергетыку ад таго ці іншага месца.
У Беларусі дастаткова шмат лакацый, ахутаных трагічнасцю, таямніцамі і легендамі, і тых, якія ўражваюць сваёй атмасфернасцю і незвычайнасцю.
Сярод такіх містычных мясцін – каменныя крыжы ў вёсцы Бабцы, графскія разваліны ў парку Тышкевічаў, закінутая сядзіба ў пасёлку Жалудок, бяздоннае возера Варанец і крыніца з "кіпячай" вадой.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Стужка навiн
0