Відэа

Весела і шумна: каларыт другога дня фестывалю культур у Гродне – відэа

Падпісацца
Фестываль нацыянальных культур у Гродне ў чарговы раз пацвердзіў статус самай яркай і самабытнай падзеі года. Галоўнымі пунктамі прыцяжэння сталі нацыянальныя падворкі. Атмасфера другога фестывальнага дня – у відэасюжэце Sputnik.
З самай раніцы суботы ў Гродне было весела і шматлюдна, цэнтральныя вуліцы запоўнілі тысячы гродзенцаў і турыстаў. Горад ператварыўся ў вялікую святочную пляцоўку.
Адной з самых гасцінных і шматлюдных лакацый традыцыйна быў рускі падворак. Тут на працягу дня панавалі сапраўдны святочны размах і руская гасціннасць.
Галоўнымі трэндамі дня на рускім падворку сталі яркія касцюмы і какошнікі, скамарохі з пачастункамі, самавары з абаранкамі, матрошкі і традыцыйныя рускія промыслы. А ліхія казачыя танцы і выступленні крымскіх артыстаў літаральна прымушалі пускацца ў скокі.
Дарэчы, сёлета сярод удзельнікаў рускага падвор'я на фестывалі нацыянальных культур у Гродне ўпершыню ўдзельнічала дэлегацыя з Крыма, якую прадстаўлялі майстры дэкаратыўна-прыкладной творчасці і вядомы музычны калектыў Крымскай дзяржаўнай філармоніі вакальна-харэаграфічны ансамбль "Таврия".
Работа рускага падвор’я была арганізавана пры ўдзеле Пасольства Расіі ў Беларусі, Генконсульства Расіі ў Гродне, "Россотрудничества" і "Русского общества".
Зрэшты, святочнай атмасферай літаральна дыхаў увесь цэнтр Гродна. На фестывалі разгарнулі працу 20 падворкаў. Прадстаўнікі 42 нацыянальнасцей імкнуліся прэзентаваць сваю культуру і традыцыі максімальна яскрава.
Гулянні і канцэрты ў Гродне працягнуцца да позняга вечара. Плошча Савецкая ператворыцца ў тэатр пад адкрытым небам і стане месцам для тэатральнай пастаноўкі паводле паэмы рускага паэта Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна "Цыганы". На плошчы Леніна пройдзе цырымонія закрыцця фестывалю, а потым – рок-канцэрт з аркестрам.
У нядзелю фестывальныя мерапрыемствы перамесцяцца на Аўгустоўскі канал, а галоўнай тэмай дня стануць старажытныя беларускія вясельныя абрады.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Стужка навiн
0