Государственные флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Духоўныя хары Масквы і Мінска выступяць у сталіцы Беларусі на Дзень Расіі

© Sputnik / Алексей Даничев / Перайсці ў медыябанкСабор Святога Духа ў Мінску
Сабор Святога Духа ў Мінску - Sputnik Беларусь, 1920, 07.06.2026
Падпісацца
Харавы канцэрт у гонар Дня Расіі адбудзецца ў беларускай сталіцы ў рамках міжнароднага фестывалю "Подзвіг ратны – подзвіг духоўны".
МІНСК, 7 чэр – Sputnik. Маскоўскі Сінадальны хор і Мітрапаліцкі хор Мінскага кафедральнага сабора Святога Духа выступяць у Мінску 12 чэрвеня, паведамляе Белдзяржфілармонія.
Канцэрт будзе прысвечаны Дню Расіі і пройдзе ў рамках IV Міжнароднага музычнага фестывалю "Подзвіг ратны – подзвіг духоўны".
Гледачы змогуць пачуць творы на музыку такіх вядомых кампазітараў, як Ігар Лучанок, Пётр Чайкоўскі, Ян Фрэнкель, Сяргей Рахманінаў, Георгій Свірыдаў і іншых.
У тым ліку прагучаць песні, вядомыя публіцы па кінафільмах. Таксама хоры выканаюць духоўныя спевы ("Блажен муж", "Богородице дево", "Тебе Бога хвалим") і творы, прысвечаныя Вялікай Айчыннай вайне ("Журавли", "Поклонимся великим тем годам", "Песня военных корреспондентов").
Акампаніраваць харам будзе Узорна-паказальны аркестр Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
Раней у рамках фестывалю "Подзвіг ратны – подзвіг духоўны" адбыўся канцэрт у Маскве. У ім удзельнічалі Цэнтральны ваенны аркестр Мінабароны РФ і Маскоўскі сінадальны хор. Гэта, як і будучае выступленне ў Мінску, – частка праекта, які рэалізуецца пры падтрымцы Прэзідэнцкага фонду культурных ініцыятыў (Расія).
Арганізатарамі канцэрта ў беларускай сталіцы выступаюць таксама міністэрствы культуры Беларусі і Расіі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Пасяджэнне Камісіі Парламенцкага Сходу Саюзнай дзяржавы - Sputnik Беларусь, 1920, 05.06.2026
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Пытанні культуры Саюзнай дзяржавы абмеркавалі ў Гродне
Стужка навiн
0