https://bel.sputnik.by/20260608/kolkasts-stobalnka-pa-ruskay-move-na-tse-vyrasla-amal-udvaya-1107934885.html
Колькасць стобальнікаў па рускай мове на ЦЭ вырасла амаль удвая
Колькасць стобальнікаў па рускай мове на ЦЭ вырасла амаль удвая
Sputnik Беларусь
Максімальны вынік на экзамене па рускай мове атрымалі больш за 1,3 тыс выпускнікоў, а годам раней іх было 715. 08.06.2026, Sputnik Беларусь
2026-06-08T17:53+0300
2026-06-08T17:53+0300
2026-06-08T17:53+0300
абітурыент – 2026
абітурыенты
руская мова
беларуская мова
цэ
цэнтралізаваны экзамен
навіны
адукацыя
вышэйшая адукацыя
міністэрства адукацыі рб
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/05/1b/1086565478_0:0:1200:676_1920x0_80_0_0_60713f90f3ea3ba5cc1f56675c844d63.jpg
МІНСК, 8 чэр – Sputnik. Міністэрства адукацыі Беларусі падвяло вынікі цэнтралізаваных экзаменаў па рускай і беларускай мовах, паведамілі ў прэс-службе ведамства.Паводле апублікаваных даных, цэнтралізаваны экзамен па рускай мове ў 2026 годзе здавалі 48 456 чалавек, тады як у мінулым годзе іх было 45 990.Сярэдні вынік па прадмеце склаў 66,16 бала, гэта вышэй за паказчык 2025 года (62,62 бала).Значна павялічылася і колькасць выпускнікоў, якія набралі максімальныя 100 балаў.ЦЭ па беларускай мове сёлета здавалі 10 417 чалавек. Для параўнання, у 2025-м у экзамене ўдзельнічалі 10 770 выпускнікоў.Сярэдні бал па беларускай мове склаў 63,85 супраць 65,62 годам раней. Колькасць удзельнікаў, якія атрымалі 100 балаў, знізілася з 264 да 125 чалавек.У ведамстве нагадалі, што вынікі экзаменаў накіроўваюцца ўдзельнікам праз бясплатныя СМС-паведамленні ад імя RIKC.BY на нумар тэлефона, указаны пры рэгістрацыі.Скан-копіі бланкаў адказаў будуць даступны ў асабістых кабінетах удзельнікаў ЦЭ і ЦТ на афіцыйным сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў.Наступнымі прыйдуць вынікі ЦТ па профільных прадметах, якое адбылося 26 мая. Яны паступяць удзельнікам у сераду, 10 чэрвеня, з 15:00 да 20:00.СМС з вынікамі ЦТ па рускай і беларускай мовах будуць адпраўлены ў чацвер, 11 чэрвеня, з 15:00 да 20:00.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20260606/bolsh-za-630-shkolnka-atrymal-100-bala-na-tse-pa-proflnykh-pradmetakh-1107894138.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/05/1b/1086565478_152:0:1200:786_1920x0_80_0_0_f174c2cc5aa2448a0381191340e42e7e.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
абітурыент – 2026, абітурыенты, руская мова, беларуская мова, цэ, цэнтралізаваны экзамен, навіны , адукацыя, вышэйшая адукацыя, міністэрства адукацыі рб, вну, беларусь, у беларусі
абітурыент – 2026, абітурыенты, руская мова, беларуская мова, цэ, цэнтралізаваны экзамен, навіны , адукацыя, вышэйшая адукацыя, міністэрства адукацыі рб, вну, беларусь, у беларусі
Колькасць стобальнікаў па рускай мове на ЦЭ вырасла амаль удвая
Максімальны вынік на экзамене па рускай мове атрымалі больш за 1,3 тыс выпускнікоў, а годам раней іх было 715.
МІНСК, 8 чэр – Sputnik. Міністэрства адукацыі Беларусі падвяло вынікі цэнтралізаваных экзаменаў па рускай і беларускай мовах, паведамілі ў прэс-службе ведамства.
Паводле апублікаваных даных, цэнтралізаваны экзамен па рускай мове ў 2026 годзе здавалі 48 456 чалавек, тады як у мінулым годзе іх было 45 990.
Сярэдні вынік па прадмеце склаў 66,16 бала, гэта вышэй за паказчык 2025 года (62,62 бала).
Значна павялічылася і колькасць выпускнікоў, якія набралі максімальныя 100 балаў.
"Стобальнікаў (руская мова. - Sputnik): 1 301 (у 2025 годзе. - 715)", - гаворыцца ў паведамленні.
ЦЭ па беларускай мове сёлета здавалі 10 417 чалавек. Для параўнання, у 2025-м у экзамене ўдзельнічалі 10 770 выпускнікоў.
Сярэдні бал па беларускай мове склаў 63,85 супраць 65,62 годам раней. Колькасць удзельнікаў, якія атрымалі 100 балаў, знізілася з 264 да 125 чалавек.
У ведамстве нагадалі, што вынікі экзаменаў накіроўваюцца ўдзельнікам праз бясплатныя СМС-паведамленні ад імя RIKC.BY на нумар тэлефона, указаны пры рэгістрацыі.
Скан-копіі бланкаў адказаў будуць даступны ў асабістых кабінетах удзельнікаў ЦЭ і ЦТ на афіцыйным сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў.
Наступнымі прыйдуць вынікі ЦТ па профільных прадметах, якое адбылося 26 мая. Яны паступяць удзельнікам у сераду, 10 чэрвеня, з 15:00 да 20:00.
СМС з вынікамі ЦТ па рускай і беларускай мовах будуць адпраўлены ў чацвер, 11 чэрвеня, з 15:00 да 20:00.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"