Наступствы магутнага землятрусу на Філіпінах – фота
Наступствы магутнага землятрусу на Філіпінах – фота
Sputnik Беларусь
Найбольш пацярпеў востраў Мінданаа – прыкладна 1,5 тыс будынкаў было цалкам разбурана. Як выглядае востраў пасля землятрусу глядзіце ў фотастужцы Sputnik. 09.06.2026, Sputnik Беларусь
Землятрус магнітудай 7,8 адбыўся 8 чэрвеня ля паўднёвага ўзбярэжжа Філіпін. Падземныя штуршкі прывялі да разбурэння будынкаў, каля ўзбярэжжа былі зафіксаваны хвалі цунамі вышынёй да метра. У выніку загінулі 37 чалавек, чацвёра прапалі без вестак.Паводле інфармацыі Упраўлення грамадзянскай абароны, раненні рознай ступені цяжкасці атрымалі 456 чалавек. На востраве Мінданаа пашкоджаны каля 1,9 тыс будынкаў, у тым ліку школы, бальніцы і жылыя дамы, з якіх прыкладна 1,5 тыс поўнасцю разбураны стыхіяй. Міжнародны аэрапорт горада Хенераль-Сантас атрымаў пашкоджанні, што прывяло да адмены рэйсаў. У горадзе аб’яўлена надзвычайнае становішча.Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні ў сувязі з чалавечымі ахвярамі.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Найбольш пацярпеў востраў Мінданаа – прыкладна 1,5 тыс будынкаў было цалкам разбурана. Як выглядае востраў пасля землятрусу глядзіце ў фотастужцы Sputnik.
Землятрус магнітудай 7,8 адбыўся 8 чэрвеня ля паўднёвага ўзбярэжжа Філіпін. Падземныя штуршкі прывялі да разбурэння будынкаў, каля ўзбярэжжа былі зафіксаваны хвалі цунамі вышынёй да метра. У выніку загінулі 37 чалавек, чацвёра прапалі без вестак.
Паводле інфармацыі Упраўлення грамадзянскай абароны, раненні рознай ступені цяжкасці атрымалі 456 чалавек. На востраве Мінданаа пашкоджаны каля 1,9 тыс будынкаў, у тым ліку школы, бальніцы і жылыя дамы, з якіх прыкладна 1,5 тыс поўнасцю разбураны стыхіяй. Міжнародны аэрапорт горада Хенераль-Сантас атрымаў пашкоджанні, што прывяло да адмены рэйсаў. У горадзе аб’яўлена надзвычайнае становішча.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні ў сувязі з чалавечымі ахвярамі.