https://bel.sputnik.by/20260610/vystavy--klaschnaya-muzyka-u-mnsku-pachalsya-merapryemstvy-da-dnya-ras-1107999173.html
Выставы і класічная музыка: у Мінску пачаліся мерапрыемствы да Дня Расіі
Выставы і класічная музыка: у Мінску пачаліся мерапрыемствы да Дня Расіі
Sputnik Беларусь
Мінскі Дом Масквы разам з партнёрамі падрыхтаваў да галоўнага дзяржаўнага свята РФ цэлую серыю мерапрыемстваў. 10.06.2026, Sputnik Беларусь
2026-06-10T18:14+0300
2026-06-10T18:14+0300
2026-06-10T18:14+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
дом масквы
навіны
выстава
дзень расіі
грамадства
фотаздымкі
культура
архітэктура
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/06/0a/1107997489_0:207:2906:1842_1920x0_80_0_0_910b822dc9cc806226167a7a020bdfa4.jpg
МІНСК, 10 чэр – Sputnik. Дзве выставы, прымеркаваныя да Дня Расіі, адкрыліся ў беларускай сталіцы, паведамляе Sputnik.Экспазіцыі размясціліся ў мінскім Доме Масквы і будуць даступны для наведвальнікаў да 19 чэрвеня.Адна з іх – "Неабсяжная Расія" – састаўлена з якасных фота вялікага фармату, на якіх захаваны старадаўнія архітэктурныя ансамблі як Залатога кальца, так і іншых расійскіх гарадоў.Напрыклад, можна ўбачыць фота з музея-запаведніка "Остров-град Свияжск". Гэта ўнікальны горад-востраў у Татарстане, гісторыя якога пачалася яшчэ пры Іване Грозным. Ёсць і здымак горада Аляксандраў, пра які нядаўна ішла размова ў дарожных нататках карэспандэнта Sputnik.Другая выстава – "Дзесяць стагоддзяў рускай архітэктуры" – дае магчымасць вывучыць практычна ўсе этапы развіцця архітэктуры не толькі Расіі, але і шмат у чым Беларусі.Напрыклад, гэта авангард і канструктывізм 1920-1930 гадоў, узоры якога ёсць і ў Мінску. Гэта былы будынак Нацыянальнай бібліятэкі, дзе зараз размяшчаецца Савет Рэспублікі. Іншы будынак той эпохі – былая фабрыка-кухня ў раёне плошчы Незалежнасці.Таксама ў Беларусі і Расіі нямала будынкаў у стылі савецкага мадэрнізму, пра якія таксама можна даведацца на выставе.Акрамя экспазіцый у Доме Масквы быў арганізаваны канцэрт навучэнцаў Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя Глінкі, якія выканалі творы рускай класікі.Выставы і канцэрт арганізаваны пры ўдзеле Урада Масквы, Дэпартамента знешнеэканамічных і міжнародных сувязей горада Масквы, Маскоўскага Дома суайчынніка, Дома Масквы ў Мінску, Міністэрства культуры Расіі і Дзяржаўнага навукова-даследчага музея архітэктуры імя Шчусева (Масква).Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20260610/gryzlo-rady-svyatkavats-dzen-ras--mnsku-z-bratam-belarusam-1107995015.html
расія
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/06/0a/1107997489_88:0:2819:2048_1920x0_80_0_0_277db65de3859d483fd7fe23ae222527.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, дом масквы, навіны , выстава, дзень расіі, грамадства, фотаздымкі, культура, архітэктура, помнікі архітэктуры, прырода, расія, беларусь, у беларусі
саюзная дзяржава, дом масквы, навіны , выстава, дзень расіі, грамадства, фотаздымкі, культура, архітэктура, помнікі архітэктуры, прырода, расія, беларусь, у беларусі
Выставы і класічная музыка: у Мінску пачаліся мерапрыемствы да Дня Расіі
Мінскі Дом Масквы разам з партнёрамі падрыхтаваў да галоўнага дзяржаўнага свята РФ цэлую серыю мерапрыемстваў.
МІНСК, 10 чэр – Sputnik. Дзве выставы, прымеркаваныя да Дня Расіі, адкрыліся ў беларускай сталіцы, паведамляе Sputnik.
Экспазіцыі размясціліся ў мінскім Доме Масквы і будуць даступны для наведвальнікаў да 19 чэрвеня.
Адна з іх – "Неабсяжная Расія" – састаўлена з якасных фота вялікага фармату, на якіх захаваны старадаўнія архітэктурныя ансамблі як Залатога кальца, так і іншых расійскіх гарадоў.
Напрыклад, можна ўбачыць фота з музея-запаведніка "Остров-град Свияжск". Гэта ўнікальны горад-востраў у Татарстане, гісторыя якога пачалася яшчэ пры Іване Грозным. Ёсць і здымак горада Аляксандраў, пра які нядаўна ішла размова ў дарожных нататках карэспандэнта Sputnik.
Другая выстава – "Дзесяць стагоддзяў рускай архітэктуры" – дае магчымасць вывучыць практычна ўсе этапы развіцця архітэктуры не толькі Расіі, але і шмат у чым Беларусі.
Напрыклад, гэта авангард і канструктывізм 1920-1930 гадоў, узоры якога ёсць і ў Мінску. Гэта былы будынак Нацыянальнай бібліятэкі, дзе зараз размяшчаецца Савет Рэспублікі. Іншы будынак той эпохі – былая фабрыка-кухня ў раёне плошчы Незалежнасці.
Таксама ў Беларусі і Расіі нямала будынкаў у стылі савецкага мадэрнізму, пра якія таксама можна даведацца на выставе.
Акрамя экспазіцый у Доме Масквы быў арганізаваны канцэрт навучэнцаў Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя Глінкі, якія выканалі творы рускай класікі.
Выставы і канцэрт арганізаваны пры ўдзеле Урада Масквы, Дэпартамента знешнеэканамічных і міжнародных сувязей горада Масквы, Маскоўскага Дома суайчынніка, Дома Масквы ў Мінску, Міністэрства культуры Расіі і Дзяржаўнага навукова-даследчага музея архітэктуры імя Шчусева (Масква).
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"