Лукашэнка правёў кадравы дзень

© Sputnik / Виктор ТолочкоПалац Незалежнасці
Палац Незалежнасці - Sputnik Беларусь, 1920, 11.06.2026
Падпісацца
У ходзе папярэдняга кадравага дня беларускі прэзідэнт прызначыў генеральнага дырэктара БМЗ, новыя кадры з’явіліся і ў рэгіёнах.
МІНСК, 11 чэр – Sputnik. Беларускі лідар Аляксандр Лукашэнка праводзіць у чацвер кадравы дзень, аб гэтым паведамляе Telegram-канал "Пул Першага".
"Чацвер абяцае быць цікавым. У Палацы Незалежнасці – кадравы дзень", - гаворыцца ў паведамленні.
У кадравым спіску – 17 прозвішчаў, сярод іх: кандыдаты на пасаду на пасады міністра і кіраўніка буйнога СМІ, два кіраўнікі прадпрыемстваў, два старшыні райвыканкамаў.
Кіраўнік дзяржавы назначыў Максіма Лысенка міністрам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, а таксама Вольгу Ануфрыеву – дырэктарам-галоўным рэдактарам установы Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "Выдавецкі дом "Беларусь Сегодня".
Першым намеснікам міністра прамысловасці стаў Віктар Шчацько, намеснікам міністра транспарту і камунікацый – Аляксандр Постнікаў.
Акрамя таго, назначаны:

Шкробат Яўген

старшынёй Петрыкаўскага райвыканкама;

Клышэўскі Андрэй

старшынёй Ашмянскага райвыканкама;

Сымановіч Міхаіл

генеральным дырэктарам ААТ "Кіруючая кампанія холдынга "Белкамунмаш";

Шаль Эдуард

генеральным дырэктарам ААТ "Кіруючая кампанія холдынга "Лідсельмаш".

Аксціловіч Генадзь

начальнікам галоўнага ўпраўлення па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Адміністрацыі прэзідэнта;

Хамутоўскі Юрый

начальнікам упраўлення рэгіянальнай палітыкі Адміністрацыі прэзідэнта;

Сабалеўскі Яўген

Надзвычайным і Паўнамоцным паслом Беларусі ў Дзяржаве Лівія па сумяшчальніцтве;

Агароднікаў Аляксандр

Надзвычайным і Паўнамоцным паслом Беларусі ў Афганістане па сумяшчальніцтве;

Іваніцкі Аляксандр

начальнікам Дэпартамента па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы МНС;

Васілеўская Вольга

намеснікам начальніка Дэпартамента сацыяльнай палітыкі і інфармацыйнага забеспячэння Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы;

Садоўскі Алег

старшынёй Камітэта дзяржаўнага кантролю Гомельскай вобласці;

Іглікаў Аляксей

членам Гродзенскага аблвыканкама;

Юрашэвіч Надзея

намеснікам начальніка Арганізацыйна-аналітычнага дэпартамента Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы

Папярэдні кадравы дзень кіраўнік дзяржавы правёў 12 мая. Тады БМЗ атрымаў новага генеральнага дырэктара, назначэнні прайшлі ў рэгіёнах, адміністрацыі прэзідэнта і Парламенцкім сходзе Саюза Беларусі і Расіі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Падпісанне дакументаў - Sputnik Беларусь, 1920, 12.05.2026
Лукашэнка правёў кадравы дзень
Стужка навiн
0